Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Белсат
🇬🇪 У грузінскім Батумі абваліўся пяціпавярховы жылы дом Пра пацярпелых або ахвяраў пакуль невядома. Ратаўнікі займаюцца разборам завалаў. Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇪 Колькасць загінулых у выніку ўчорашняга абвалу жылога будынка ў грузінскім Батумі дасягнула 8 чалавек

Адзін мужчына, якога ратаўнікі дасталі з-пад завалаў, знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Ратавальная аперацыя працягваецца, імаверна, пад заваламі знаходзіцца яшчэ як мінімум адзін чалавек.

Крыніца: Грузия Online
Відэа: @belsat
Белсат
Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання не выйшлі на волю музыкі з гурта Irdorath і іх сябры. Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая) і Антон Шніп застаюцца за кратамі да суда. За выступ падчас шэсцяў у…
☝️ Музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай

Для Уладзіміра і Надзеі Калач тэрмін працягнутыя на месяц, а для Пятра Марчанкі, Юліі Марчанкі і Антона Шніпа – на тры месяцы.

Музыкаў абвінавачваюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У жніўні яны ладзілі вулічныя выступы з музычнымі інструментамі проста падчас пратэстных шэсцяў.

Крыніца: @viasna96
🇱🇹 Літоўскія памежнікі зноў затрымалі партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі

Мытнікі паста Лаварышкес, агледзеўшы грузавік з Беларусі, выявілі ў ім каля 750 тысяч пачкаў цыгарэт, якія былі схаваныя ў мяхах з драўлянымі грануламі.

Прыкладны кошт кантрабандных цыгарэтаў – 2,7 млн. еўра.

Крыніца: Delfi.lt
Марзалюк прапанаваў уносіць у спіс экстрэмістаў настаўнікаў і выкладчыкаў, якія «скажаюць праўду пра вайну»

«Если профессор либо любой другой преподаватель истории в вузе или среднем специальном учреждении позволяет себе пичкать на уроке либо на лекции лживым суррогатным материалом студентов или учеников, он должен получать запрет на профессию и вноситься в список людей, склонных к экстремистским действиям», – сказаў ён.

Пры гэтым Марзалюк спаслаўся на краіны Еўразвязу (напрыклад, Нямеччыну ці Польшчу), дзе, маўляў, гісторыя выкладаецца паводле дакладна вызначаных алгарытмаў. Тое ж самае, паводле Марзалюка, існуе ў ЗША.

Крыніца: БелТА
▪️ Сяргей Гацкевіч – 11-класнік з Берасця, якога асудзілі за пратэсты на тры гады папраўчай калоніі

10 жніўня 2020 года хлопец ехаў на на чыгуначны вакзал, каб купіць квіток у Менск на здымкі, звязаныя з Максам Каржом і «трапіў у тую заваруху».

Сваякі распавялі нам пра Сяргея: кім ён хацеў стаць і кім, меркавана, будзе пасля таго, як выйдзе 👇

https://wolbel.eu/news/09-10-2021-yamu-davyalosya-velmi-hutka-pastalets-u-kalonii-babrujska-za-pratesty-syadzits-shkolnik-z-berastsya/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
☝️У Берасці сёння затрымалі Антона Пушко

24-гадовага хлопца выклікалі ў апорны пункт міліцыі, адкуль ён ужо не вярнуўся.

«Затрыманы за тату на шыі, якое нібыта абражае міліцыю. Набіў яго яшчэ ў маладосці, а цяпер выводзіць. Быццам бы абвінавацілі ў экстрэмізме, але пакуль больш нічога не вядома, ніякай інфармацыі не даюць», – паведаміла «Белсату» знаёмая Антона.

У жніўні мінулага году Пушко ўжо затрымлівалі. Тады ён быў збіты.

Крыніца: @belsat
🇱🇧💡У Ліване цалкам знікла электрычнасць. Татальны блэкаут можа працягнуцца да панядзелка

Справа ў тым, што праз недахоп паліва спынілі сваю працу дзве найвялікшыя электрастанцыі ў краіне.

Улады ў найбліжэйшы час плануюць выкарыстоўваць для электрастанцый паліва, вынятае ў вайсковых частках, але калі яно з'явіцца, пакуль невядома. Найбольш аптымістычная дата аднаўлення электразабеспячэння краіны – панядзелак.

Крыніца: Reuters
❄️ Белгідрамет папярэджвае пра начныя замаразкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі

У ноч на нядзелю тэмпература ў асобных рэгіёнах можа апускацца ажно да -6 градусаў. У Менску дойдзе да -2 градусаў.

Крыніца: belgidromet.by
🤔 Праўладныя Telegram-каналы паведамляюць, што Лукашэнка паехаў «правяраць даклады міністраў у полі»

Мы пафантазіравалі, а што б было, калі б зарплату міністрам таксама выдавалі з палёў 😄👆
Аляксандр Апейкін: «Cамая вялікая праблема – спортам кіруюць непрафесіяналы»

Беларускі футбол праваліўся ва ўсіх напрамках: усе айчынныя клубы вылецелі з еўракубкаў на ранніх стадыях яшчэ летам. Моладзевая зборная, якая раней была гонарам краіны, гуляла ў фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы, брала там медалі і нават прабівалася на Алімпійскія гульні, пачала адбор на чэмпіянат свету з трох паразаў. А нацыянальная зборная Беларусі ўчора саступіла зборнай Эстоніі і апусцілася на апошняя месца ў сваёй адборачнай групе.

Што ж не так з беларускім футболам? Мы запыталі ў выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Апейкіна ⬇️

https://wolbel.eu/news/09-10-2021-alyaksandr-apejkin-samaya-vyalikaya-prablema-sportam-kiruyuts-neprafesiyanaly/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Белсат
🇵🇱☝️ Памежная служба Польшчы: «Польскі патруль абстралялі з беларускага боку халастымі патронамі». Пра гэта заявіла прэс-сакратарка памежнай службы суседняй краіны Анна Міхальска. Паводле яе, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але такіх правакацыяў становіцца…
🇵🇱 Польская памежная служба зноў заяўляе пра стрэлы з боку беларускай мяжы

У Twitter-акаўнце ведамства зазначана, што мінулай ноччу стрэлы чулі патрулі памежнікаў і вайскоўцаў. Да сваёй публікацыі памежнікі дадалі здымак невядомага са зброяй.

Нагадаем: учора з'явілася інфармацыя, што ў бок польскіх вайскоўцаў з боку Беларусі стралялі халастымі патронамі. Ніхто не пацярпеў.

Крыніца: Twitter (Straż Graniczna)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Невядомы актывіст скокнуў з парашутам і бел-чырвона-белым сцягам з хмарачоса вышынёй 220 метраў у цэнтры Вены

«Я здзейсніў гэты скок у знак пратэсту супраць беззаконня і тыраніі ў Беларусі, еўрапейскай краіне, дзе грамадзяне падвергліся рэпрэсіям з боку ўласнага ўрада», – кажа сам актывіст пра свой учынак.

Крыніца: чытачы @belsat
🔻Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак: «Удаву Андрэя Зельцара катуюць холадам у турме»

Стрыжак на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што ў Марыі Успенскай (так завуць жанчыну) забралі верхняе адзенне, у камеры на Акрэсціна, дзе яна знаходзілася, адключылі ацяпленне. Рэчы, якія ёй перадалі сваякі, да Марыі не дайшлі.

Цяпер удаву Зельцара перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Там перадачу для яе не прынялі.

Крыніца: Facebook (Андрэй Стрыжак)
💌 Паразмаўлялі з беларускай, якая адправіла за краты 400 лістоў

Жанчына распавяла нам, як ліставанне можа стацца ратункам. Асабліва для людзей за кратамі, якія зрабіліся закладнікамі Лукашэнкі.

Што пішуць палітвязні і чаму некаторыя фразы з лістоў выглядаюць «як пад капірку» чытайце па спасылцы 👇

https://wolbel.eu/news/09-10-2021-belaruska-yakaya-adpravila-400-listou-za-kraty-raskazvae-yak-listavanne-mozha-statstsa-ratunkam/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🔻Каронавірус у Беларусі. Што вядома на гэты час?

🔻Міграцыйны крызіс працягваецца.

🔻Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова завочна атрымалі прэмію «За свабоду і будучыню ў медыя».

🔻Прэзентацыя першага зборніка апавяданняў і вершаў на палескай гаворцы Аляксея Дзікавіцкага «Оньдэ».

🔻Размова з прадстаўніком Офісу Святланы Ціханоўскай Валерам Кавалеўскім.

🔻Размова з праваабаронцам Андрэям Палудам пра Еўрапейскі Дзень супраць смяротнага пакарання.

❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»!

https://youtu.be/dvryy1zeARQ
🇦🇹 Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц склаў свае паўнамоцтвы

Гэта адбылося на фоне таго, што пракуратура краіны вядзе супраць яго і ягонага атачэння расследаванне па справе аб карупцыі.

Крыніца: orf.at
Фота: bild.de
💥#main Галоўнае за 9 кастрычніка:

🔹 Удаву Андрэя Зельцара перавялі з Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага

🔹 Польская памежная служба зноў заяўляе пра стрэлы з боку беларускай мяжы

🔹 Музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай

🔹 Завялі новую крымінальную справу на Сяргея Каваленку. Ён вядомы тым, што ў 2010 годзе вывесіў БЧБ-сцяг на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебску. Пасля мужчына адбыў за гэта пакаранне

🔹 На менскай ЦЭЦ-3 здарылася аварыя, праз якую перастала паступаць пара на два заводы