Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
🇵🇱☝️ Памежная служба Польшчы: «Польскі патруль абстралялі з беларускага боку халастымі патронамі».

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка памежнай службы суседняй краіны Анна Міхальска. Паводле яе, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але такіх правакацыяў становіцца ўсё болей.

Крыніца: rmf24.pl
Белсат
Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею стаў... алімпійскі чэмпіён у веславанні На пасаду «выбралі» (па факце – прызначылі) Аляксандра Багдановіча. Ён станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008-м годзе, срэбным прызёрам Алімпіяды ў Лондане…
Адзін з самых уплывовых бізнесменаў краіны Аляксандр Машэнскі зноў пераабраны на пасаду кіраўніка Беларускай федэрацыі веславання

Ён кіруе айчынным веславаннем ужо дзевяць гадоў.

Год таму ў Берасці паўнамоцтвы Машэнскага працягнулі яшчэ на год, і вось чарговая канферэнцыя, якая прайшла ў Менску, зноў пастанавіла пакінуць яго на пасадзе.

Нагадаем: Машэнскі неаднаразова прызнаваўся самым паспяховым бізнесменам Беларусі. Асноўныя актывы Машэнскага – кампаніі «Санта Брэмар» і «Савушкин продукт». Акрамя таго, ён ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі і адзін з асноўных «кашалькоў» Лукашэнкі. Але кожны раз яму ўдаецца не трапляць у санкцыйныя спісы.

Крыніца: @belsat, БелТА
☝️ Вярхоўны суд пастанавіў лікавідаваць грамадскую арганізацыю «Гавары праўду!» паводле пазову Міністэрства юстыцыі

Крыніца: Instagram (Andrey Dmitriev)
У некаторых рэгіёнах Беларусі праблемы з дровамі. Чакаць іх даводзіцца больш за паўгода.

Вось, напрыклад, як апісвае сітуацыю жыхар Камянецкага раёна на Берасцейшчыне:

«Суседка замовіла дровы яшчэ недзе ў сакавіку-красавіку. Калі я патэлефанаваў у паліўны аддзел Камянца недзе ў ліпені і спытаў, калі прывязуць дровы, мне сказалі, што суседка ў чарзе 142-я. Учора прыязджала да іншай суседкі машына з брыкетам і невялічкай колькасцю дроваў.

Спытаў у кіроўцы, калі будуць яшчэ дровы, бо бабулі чакаюць з вясны. Адказаў, што дроваў няма і калі будуць – ніхто не ведае»
, – напісаў у сваім Facebook Алег Сцепанюк.

Крыніца: Facebook (Oleg Stepaniuk)
Стартап-хаб «Imaguru» аднаўляе сваю працу ў Вільні

За 7 гадоў з дапамогаю гэтага стартап-хабу беларускі малады бізнес атрымаў $ 100 мільёнаў інвестыцыяў. Не зважаючы на гэтыя заслугі, «Imaguru» выціснулі з краіны.

Заснавальнікі хабу плануюць далей дапамагаць беларускім праектам і пашырацца ў Кіеве ды Варшаве. Як вядомы стартап-хаб аднаўляе сваю працу ў Літве, чытайце на нашым сайце 👇

https://wolbel.eu/news/05-10-2021-use-admaulyayutstsa-investavats-u-belarus-adnaviu-svayu-pratsu-startap-hab-imaguru-yaki-vytsisnuli-z-belarusi/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Белсат
☝️2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за абразу міліцыянта з Івацэвічаў Такое пакаранне прысудзілі адзінокай маці Вользе. Падставай для справы стаў допіс у Telegram-канале, дзе жанчына паставіла пад фотаздымкам міліцыянта Руслана…
Жанчыну, якую асудзілі за «абразу міліцыянта», зноў будуць судзіць. За «абразу» таго ж міліцыянта 🤷‍♂️

Супраць жыхаркі Івацэвічаў Вольгі К. распачалі новую крымінальную справу. Жанчыне прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў у якасці маральнай кампенсацыі міліцыянту за вось такі эмодзі 💩 пад ягоным здымкам.

Міліцыянт Куцко пакрыўдзіся і напісаў заяву за гэтыя словы. У выніку на жанчыну завялі яшчэ адну крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Экспертыза ўгледзела абразу ў слове «абас*ся».

8 кастрычніка Вольгу выклікалі на допыт. Яна адмовілася ад дачы паказанняў. Міліцыянты далі ёй падпіску аб нявыедзе.

Крыніца: @belsat
⚡️Галоўныя навіны дня за 5 хвілінаў:

🔻Новы зліў ад «ByPol»: як паводзяцца сілавікі?

🔻Варшаўскае бюро «Kопэць і Забароўскі» бясплатна дапаможа беларусам прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, датычных да гвалту і катаванняў.

🔻Як будзем плаціць новы падатак на нерухомасць з 1 студзеня?

🔻Федэрацыю хакею Беларусі ўзначаліў вясляр, экс-дэпутат Нацыянальнага сходу Аляксандра Багдановіч.

🔻Адмененыя ўлетку сотні рэйсаў грамадскага транспарту ў Гомлі ўсцяж не вяртаюцца. Гомельцы наракаюць, а гарадскія ўлады ўсё спісваюць на пандэмію.

🔻Якія змены чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў у наступным годзе?

Глядзіце ў нашым кароткім выданні навінаў! 👇

https://youtu.be/npzI4tF5Gk0
🔻1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ аднаго жыхара Менску пакаралі за ўдзел у пратэстах

Вырак Яўгену Кузьмянкову агучылі сёння ў судзе Савецкага раёна. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

Следства ўстанавіла, што ён быў на пратэстах 9 жніўня і 6 верасня 2020 года. У першым выпадку Яўген атрымаў раненні ад святлошумавых гранат.

Прысуд Кузьмянкову выносіў суддзя Сяргей Шаціла.

Крыніца: @viasna96
🤔 Падчас наведвання Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы, намеснік старшыні кіравання Гарадзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыкава распавяла, што пасля мінулага візіту Лукашэнкі народ даў пляцёнцы іх вытворчасці назву «Бацькава булка» – і яе продажы выраслі ў разы.

😅 Паводле Чыкавай, нават госці з горада з задавальненнем вязуць пляцёнку «з водарам дзяцінства» дамоў.

Мы не маглі абмінуць гэтай навіны і падрыхтавалі невялікі рэбрэндынг «Ябацькавай булкі» 👆
✈️ Belavia працягнула тэрмін прыпынення рэйсаў у шэраг краінаў Еўропы да 14 снежня

У спіс «недасяжных» уваходзяць 28 месцаў. Пераважна гэта гарады краінаў Еўразвязу, або гарады, у якія можна патрапіць толькі праз паветраную прастору Еўразвязу ці Украіны.

А куды ж проста цяпер можна паляцець з Беларусі на самалёце Belavia? Варыянты наступныя: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расея, Ізраіль, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, ААЭ, чартары ў Турцыю, Егіпет ды Іярданію.

Крыніца: belavia.by
☝️🇱🇹 Літоўскія мытнікі паведамілі пра чарговую вялізную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Яе затрымалі ў пункце пропуску Райгардас.

Паводле дакументаў, фура перавозіла драўніну. Але мытнікі знайшлі ў ёй больш за 633 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk» і «NZ Gold», вартасць якіх складае прыкладна 1,43 млн. еўра.

Крыніца: Facebook Lietuvos muitinė
З 1 ліпеня 2022-га года ўлады збіраюцца браць падатак за тавары з замежных інтэрнэт-крамаў

Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце Міністэрства фінансаў.

Там гаворыцца, што «законапраект прадугледжвае ўвядзенне абавязку па вылічэнні і сплаце ПДВ іншаземнымі арганізацыямі і іншаземнымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў».

Стаўка ПДВ (падатку на даданую вартасць) у Беларусі складае 20%. Гэта значыць, што калі новаўвядзенне сапраўды запрацуе, беларусы будуць замаўляць тавары з AliExpress ды іншых інтэрнэт-пляцовак па цане на 20% вышэйшай, чым цяпер.

Крыніца: minfin.gov.by
🔻 Былы следчы пакараны двума гадамі калоніі за тое, што два разы выйшаў на акцыі пратэсту

31-гадовы Ягор Вяршынін, паводле следства, удзельнічаў у маршах 23 і 30 жніўня. Доказамі ягонай «віны» сталі здымкі з акцый, якія следства атрымала... ад мужчыны, супраць якога Вяршынін калісьці вёў справу. Той знайшоў іх на закрытай старонцы Ягора ў Facebook.

Вяршынін не прызнаў сваю віну. Вырак яму выносіў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Крыніца: @viasna96
Калапс на беларуска-польскай мяжы: чарга з фураў расцягнулася амаль на 20 кіламетраў 🚚🚚🚚🚚

Сотні грузавікоў не могуць патрапіць на тэрыторыю Еўразвязу ў раёне Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу «Казловічы».

«Сёння ўжо трэція содні, як стаю ў гэтай чарзе, за гэты час праехаў можа кіламетры чатыры», – распавёў «Белсату« адзін з кіроўцаў.

Дальнабойнікі кажуць, што марудна працуюць беларускія мытнікі.

Тым часам памежны камітэт заяўляе, што 7 кастрычніка праводзілася абнаўленне мытнага абсталявання, што і прывяло да чэргаў. І што ад сёння праблема вырашаецца.

Крыніца: @belsat
Што дало б беларусам атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру Святланаю Ціханоўскаю?

А можа, варта было ўзнагародзіць Аляксея Навальнага? Наш эксперт аддаў бы прэмію беларускаму народу агулам. А якою логікаю кіруецца Нобэлеўскі камітэт?

Якім чынам атрыманне прэміі дадае вагі палітычным лідарам і чаму гэта важна для грамадства, тлумачыць палітолаг Павел Усаў. ⬇️

https://wolbel.eu/news/08-10-2021-belaruskae-i-rasejskae-gramadstvy-patrabuyuts-simvalichnaga-padtrymannya-palitolag-pavel-usau-pra-znachenne-nobeleuskaj-premii-miru/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
☝️ Ад заўтра ў Беларусі ўводзіцца абавязковы маскавы рэжым у грамадскіх месцах

Кантраляваць яго будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з міліцыяй і прадстаўнікамі Міністэрства транспарту. Праўда, гэта будзе хутчэй маніторынг, а не паўнавартасны кантроль з пакараннямі для тых, хто не прытрымліваецца правілаў. Адміністратыўную адказнасць за адсутнасць маскі ўводзіць пакуль не плануюць.

Крыніца: БелТА
💥У Маляваныча з’явіўся ўласны канал на Youtube!

Цяпер славуты актор Аляксандр Ждановіч, вядомы вобразам Маляваныча з «Калыханкі» на дзяржаўным тэлебачанні, працягне чытаць казкі ўжо на YouTube.

Беларуская рада культуры анансавала новы сезон «Казак з Маляванычам», першая казка новага сезону выйдзе ўжо 11 кастрычніка а 20:30 па Менску.

https://wolbel.eu/news/08-10-2021-malyavanych-zavyou-novy-youtube-kanal-z-kazkami-dlya-dzyatsej/
Белсат
«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам» Арцём Баярскі – 19-гадовы гарадзенец, якога вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а менавіта ў адміністраванні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і яго чату. Каб атрымаць відэа з прызнаннем для…
🔻Справу палітвязня Арцёма Баярскага перадалі ў пракуратуру

Яму выставілі абвінавачванні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтве ім» і ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Паводле бацькоў 19-гадовага Арцёма, сёння ім дазволілі спатканне з сынам, якога яны пабачылі ўпершыню за 7 месяцаў.

Крыніца: @belsat