Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
🚀 Сябры, калі вы ў Варшаве, у вас ёсць унікальны шанец паглядзець дакументальны фільм «Белсату», які ўпершыню трапіў на прэстыжны Варшаўскі кінафестываль (Warszawski Festiwal Filmowy)!

Шмат хто з вас пазнае ў гэтай стужцы сябе. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» зняў рэжысёр Андрэй Куціла (Andrei Kutsila), распавядае ён пра беларускія пратэсты. Яго пакажуць у варшаўскай «Кінатэцы» ў Палацы культуры і навукі тройчы:

➡️ 9 кастрычніка, 16:00
➡️ 10 кастрычніка, 21:00
➡️ 11 кастрычніка, 18:30

Квіткі можна набыць у касе «Кінатэкі» або праз інтэрнэт ➡️ https://wff.pl/pl/tickets

Дарэчы, адна з папярэдніх карцін Андрэя Куцілы «Summa» стала першай беларускай стужкай, якая атрымала галоўны прыз IDFA – кінафестывалю ў Амстэрдаме, які паводле прэстыжу прынята лічыць Канамі дакументальнага кіно.
❗️У інжынера 1-й катэгорыі Бутоўскага Ігара сёння адбыўся ператрус. Ён з'яўляецца супрацоўнікам заводу «Палімір»

Вядома, што а 15.00 да дому Ігара падʼехалі 2 аўтамабілі, адзін з якіх быў з супрацоўнікамі міліцыі, а з іншага выйшлі невядомыя людзі ў цывільным. Супрацоўнікі міліцыі сталі шукаць сярод суседзяў тых, хто жадае быць панятымі.

Ігар цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні

Нагадаем, за апошнія два тыдні сілавікі масава праводзяць ператрусы і затрымліваюць работнікаў заводаў, якія далучаліся да стачкі.

Крыніца: @naftanStachka
Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач выказаў спадзеў, што Расея зменіць сваю палітыку адносна Беларусі. Паводле яго, у ЕЗ і НАТО цяпер ідзе дыскусія, як знеахвоціць Уладзіміра Пуціна ад падтрымання Аляксандра Лукашэнкі.

«Калі Расея хоча захаваць сімпатыі беларусаў да сябе як да дзяржавы, яна павінна прыслухацца да звычайных грамадзянаў Беларусі, якія зрабілі свой выбар падчас леташніх выбараў і шматтысячных маніфестацыяў».

https://wolbel.eu/news/07-10-2021-mzs-polshchy-lukashenka-utrymlivaetstsa-va-uladze-tolki-dzyakuyuchy-putsinu-i-rasei/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
🇳🇴Міністр сельскай гаспадаркі, а таксама дзяцей, сям’і ды царкоўных справаў Нарвегіі, а таксама лідарка мясцовай Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Улаўг Балестад выказалася пра тое, каго яна б хацела бачыць лаўрэатам.

«Заўтра будзе абвешчаны лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру гэтага года. У камітэту, верагодна, шмат добрых імёнаў. Адно з іх – Святлана Ціханоўская. Яна – адна з лепшых сярод моцных і смелых жанчын, якія стаялі ў авангардзе народнай негвалтоўнай барацьбы супраць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі».

Нарвежскі міністр адзначыла, што «27 гадоў рэжым Лукашэнкі трымае людзей у закладніках у іх уласнай краіне».

«Мне балюча чуць гісторыі пра людзей, якіх адвольна саджаюць у турмы і збіваюць у іх барацьбе за самыя элементарныя дэмакратычныя правы»

https://wolbel.eu/news/07-10-2021-ministr-z-narvegii-spadzyayusya-nobeleuskaya-premiya-miru-budze-uruchanaya-tsihanouskaya/
☝️ Добрай раніцы, сябры!

8 кастрычніка ў нашай краіне ападкаў не чакаецца, вецер усходні 2-3 м/сек

Раніцай паветра прагрэецца да +2…+7°C, днём да +9…+11°C.

Жадаем вам прыемнага дня і добрага настрою! ☺️
Расейскія прыставы пачалі працэдуру спагнання з Twitter штрафу ў амаль 125 тысяч долараў

Такую суму штрафаў прызначылі кампаніі за адмову выдаліць кантэнт, які «супярэчыць заканадаўству РФ».

Крыніца: interfax.ru
Дзяржаўныя СМІ ўчора паведамілі пра загінулага мігранта, цела якога знайшлі на беларуска-літоўскай мяжы

У рэпартажы гаворыцца пра труп мужчыны, які быў знойдзены 5 кастрычніка ў кустах за 500 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы. Побач з ім знайшлі мабільны тэлефон, дакументы і пластыкавыя карты на імя 29-гадовага грамадзяніна Шры-Ланкі Рыгавана Кірушантана.

Прычыны смерці высвятляюцца.

Крыніца: Беларусь 1
▫️Хто атрымае Нобэлеўскую прэмію міру? Сёння даведаемся!

Святлана Ціханоўская – адна з трохсот дваццаці дзевяці кандыдатаў на прэмію, і, паводле букмекерскіх кантор, уваходзіць у топ найбольш імаверных пераможцаў.

А як лічыце вы: хто атрымае прэмію?

Эксклюзіўны стрым з офісу Святланы Ціханоўскай а 11:40 па Менску, далучайцеся!
«Польские и литовские евродепутаты хотят выглядеть грозными и могучими ястребами, но всё больше и больше напоминают взбалмошных куриц» 🤦‍♂️

Выглядае як цытата з Азаронка? А вось і не – гэта фраза, якую выдаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Нагадаем: учора Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі з заклікам тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Крыніца: БелТА
☝️Жанчыне, якую прызналі вінаватай у абразе дзевяці АМАПавак, далі тры гады «хатняй хіміі»

Згодна з матэрыяламі справы, 1 сакавіка гэтага года Святлана Бараноўская (на фота) пракаментавала фотаздымак з дзевяццю супрацоўніцамі АМАПу, што быў змешчаны ў Telegram-канале «Каратели Беларуси». Яна напісала «Вось мразі».

У выніку ўсіх, хто быў на здымку, прызналі пацярпелымі, адна з іх (Кацярына Якушава) ацаніла свае маральныя пакуты... у 10 000 рублёў. Яна заявіла, што «людзі ў гэтай форме ратуюць жыцці, падстаўляюць сваі целы пад кулі, абараняючы грамадзянаў Беларусі, гінуць. І зараз чуць гэта – вельмі абразліва, мне як жанчыне і як супрацоўніцы міліцыі».

Суд у выніку пастанавіў, што Бараноўская мусіць сплаціць «пацярпелым» 6 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі.

Крыніца: @viasna96
🇬🇪 У грузінскім Батумі абваліўся пяціпавярховы жылы дом

Пра пацярпелых або ахвяраў пакуль невядома. Ратаўнікі займаюцца разборам завалаў.

Крыніца: @belsat
Далучайцеся да стрыму з офісу Святланы Ціханоўскай!

Нобэлеўскі камітэт у Осла назаве асобу, якая атрымае прэмію міру! 👇

https://youtu.be/Wk4PvHu97Kw
☝️Нобэлеўскую прэмію міру атрымалі філіпіна-амерыканская журналістка Марыя Рэса і расейскі журналіст, адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар незалежнай «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў

Крыніца: Twitter (The Nobel Prize)
☝️Святлана Ціханоўская пракаментавала той факт, што Нобэлеўская прэмія міру дасталася не ёй:

«Я не засмуцілася. Прэмія і прызы – гэта заўсёды добра, але ў нас свой шлях і мы бачым сваю мэту незалежна ад таго, даюць нам узнагароды ці не. Але я ўпэўненая, што сама намінацыя чарговы раз прыцягне ўвагу сусветнай грамадскасці да пытання Беларусі, да гвалту і рэпрэсіяў. Насамрэч беларусы заслугоўваюць Нобэлеўскай прэміі незалежна ад вынікаў».

Крыніца: @belsat
☝️У Пінску сёння прайшоў ператрус у мясцовага актывіста Алеся Рамановіча

Вядома, што ў яго забралі тэлефон. Сам Алесь на волі.

Крыніца: @belsat
📍548 спробаў незаконна перайсці мяжу зафіксавалі памежныя службы Еўразвязу 7 кастрычніка

25 такіх спробаў перадухіліла памежная служба Латвіі, рэшту – польскія памежнікі.
На беларуска-польскай мяжы ўчора затрымалі 35 мігрантаў з грамадзянствам Іраку.

Таксама затрыманыя пяцёх чалавек за дапамогу ў незаконным мінанні мяжы, сярод іх – грамадзяне Украіны, Беларусі і Грузіі. З пачатку месяца за пасобніцтва на мяжы затрымалі ўжо 57 асобаў.

Дзяржаўная памежная служба Літвы таксама паведамляе, што 7 кастрычніка з тэрыторыі Беларусі ў Літву спрабаваў трапіць толькі адзін мігрант без патрэбных дакументаў. Такога не было з чэрвеня, кажуць літоўскія памежнікі, і падкрэсліваюць, што лічаць гэта часовым зацішшам.

Крыніца: twitter Straż Graniczna, rs.gov.lv
Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею стаў... алімпійскі чэмпіён у веславанні

На пасаду «выбралі» (па факце – прызначылі) Аляксандра Багдановіча. Ён станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008-м годзе, срэбным прызёрам Алімпіяды ў Лондане-2012, а таксама неаднаразова браў узнагароды на чэмпіянатах свету і Еўропы. Праўда, гаворка ідзе зусім не пра хакей, а пра веславанне.

Багдановіч падпісваў «праўладны» ліст спартоўцаў і публічна выказваў сваё захапленне Лукашэнкам.

Крыніца: hockey.by
❗️Юрый Васкрасенскі апублікаваў у сваім Telegram-канале відэа з Кіеўскага эканамічнага форуму (ён мае на сабе адпаведны бэйдж)

Аднак арганізатары форуму ў каментары Белсату сказалі, што Васкрасенскі не з'яўляецца спікерам на гэтым мепрапрыемстве. Хутчэй за ўсё, ён набыў квіток самастойна (за пэўную суму грошай гэта мог зрабіць любы ахвотны).

Адзначым, што, у адрозненні ад форуму ў польскім Карпачы, на якім таксама засвяціўся Васкрасенскі, Кіеўскі эканамічны форум не мае ніводнай дзяржаўнай арганізацыі у складзе арганізатараў.

Крыніца: @belsat
У некаторых сербскіх медыях з'явілася інфармацыя пра тое, што браты Карычы збеглі з Беларусі, а іхная маёмасць нібыта канфіскаваная

Зазначым, што пакуль ніякіх пацверджанняў гэтых звестак няма. Першым інфармацыю падаў таблоід Srpski Telegraf.

Браты Карычы – даўнія сябры сям'і Лукашэнкаў, якія валодалі групай будаўнічых кампаніяў Dana Holdings і актыўна забудоўвалі землі ў Менску.

Крыніца: republika.rs
«Наша ніва»: АМАПавец Эдуард Пестрак затрыманы па артыкуле «акт тэрарызму», яго змясцілі ў «амерыканку» КДБ

Пестрак быў інспектарам аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі менскага АМАПу.

Як сцвярджае «Наша ніва», затрымлівалі яго на працоўным месцы, прычым у затрыманні бралі ўдзел былыя вучні Эдуарда. У сацсетках Пестрак не з'яўляўся з сярэдзіны жніўня.

Крыніца: @nashaniva