На РУП «Белэнергасеткапраект» пачаўся ціск на супрацоўнікаў, але калегі іх адстаялі
Кіраўніцтва прадпрыемства «Белэнергасеткапраект» на гэтым тыдні пачало праз пратэсты выклікаць работнікаў і прапаноўваць напісаць заявы на звальненне, пагражаючы інакш звольніць «паводле артыкулу».
У адказ 90 працаўнікоў прадпрыемства напісалі ліст да кіраўніцтва РУП і да кіраўніцтва канцэрна аб тым, што ў выпадку іх звальнення, яны гатовыя самі звольніцца. Адпаведны ліст ад імя прафсаюзнай ячэйкі быў дасланы на імя прафсаюзнага кіраўніцтва галіны.
У выніку кіраўніцтва прадпрыемства паведаміла, што ўсе, хто быў вымушаны напісаць заявы на звальненне, могуць адклікаць іх. Пры гэтым кіраўніцтва пакідае за сабой права наказаць за парушэнне дысцыпліны тых, хто хадзіў на акцыі ў працоўны час 17-18 жніўня.
Крыніца: @belsat

🇻🇦Прадстаўнік Ватыкану ляціць у Беларусь
Рабочы візіт у Беларусь сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера адбудзецца 11-14 верасня, піша БелТА.
Сёння ў яго запланавана сустрэча з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Нагадаем, што кіраўніку Каталіцкага касцёлу ў Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу забаронены ўезд у краіну.

Белсат
Photo
Пракурор лічыць цалкам незаконнай забастоўку на «Беларуськаліі»:
Пракурор:
«Перад забастоўкай павінна быць прымірэнне, у адпаведнасці з арт. 379 Працоўнага кодэксу. Павінна быць сабрана прымірыцельная камісія. І толькі пасля прымірэння, не пазней за 3 месяцы, дазволеная забастоўка.
Акрамя таго, парушаны закон аб апавяшчэнні наймальніка. Пра забастоўку павінны былі паведаміць за 2 тыдні. А «Беларуськалій» атрымаў апавяшчэнне 18 жніўня, а страйк адбыўся 17 жніўня. У «Беларуськалія» ёсць 2 прафсаюзныя арганізацыі, якія маглі б прадстаўляць страйкоўцаў. Але ні адна з іх не атрымала апавяшчэнняў пра страйк».
Адвакат: «Якой прававой нормай вы кіруецеся, калі ставіце адказчыкам менавіта стачачны камітэт?»
Пракурор: «Толькі пра стачачны камітэт вядома, усе дакументы толькі ад стачачнага камітэту, іншых звестак няма».
Адвакат: «Вы лічыце забастоўку незаконнай цалкам ці ў нейкай асобнай частцы?»
Пракурор: «Цалкам».

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі Надзея Скардзіна пра падзеі ў краіне:
«Сачыла за падзеямі яшчэ да выбараў, калі толькі пачалі зʼяўляцца тыя, хто хацеў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты. Ужо тады абстаноўка напальвалася, стала неспакойна. Пацярпелі нават тыя, хто проста стаяў у чарзе ў краму нацыянальнай сімволікі...
Я асабіста ведаю людзей, якія хацелі стаць назіральнікамі на выбарах, але не праходзілі ў склад камісіяў – ні адзін з маіх знаёмых туды не прайшоў. Гэта таксама нагнятала абстаноўку. Але тое, што здарылася потым, – мне наагул было цяжка ўявіць такое.
Беларусі нанесены значныя іміджавы ўдар. Калі раней былі нейкія намаганні дыпламатаў, яны расказвалі пра нашу краіну як аб бяспечным і прыгожым месцы ў цэнтры Еўропы, то зараз усе старанні зведзеныя на нішто. Замежныя СМІ напоўненыя рэпартажамі і фотаздымкамі, якія выклікаюць сапраўдны шок. Хто пасля такога захоча ехаць у Беларусь?»
Крыніца: @tribuna_by

⚡️ Затрыманы Дзмітрый Семчанка, які ў жніўні сышоў з прэзідэнцкага пула. Прыкладна а 16:30 у кватэру да былога журналіста ОНТ прыйшлі людзі ў масках і забралі мужчыну. На здымку можна пабачыць момант затрымання вядоўцы. Крыніца: @belsat
Дзмітрыя Семчанку, былога журналіста ОНТ і прадстаўніка пулу Лукашэнкі, прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 і прызначылі яму 15 сутак арышту.
Крыніца: @onlinerby
Крыніца: @onlinerby
Белсат
Пракурор лічыць цалкам незаконнай забастоўку на «Беларуськаліі»: Пракурор: «Перад забастоўкай павінна быць прымірэнне, у адпаведнасці з арт. 379 Працоўнага кодэксу. Павінна быць сабрана прымірыцельная камісія. І толькі пасля прымірэння, не пазней за 3 месяцы…
На «Беларуськаліі» каля 17,5 тыс. супрацоўнікаў. 17 і 18 жніўня была часткова прыпыненая вытворчасць, спыненыя 3 з 4 рудаўпраўленняў, а чацвёртае працавала на 60%, што лічыцца эфектыўным. Зараз рудаўпраўленні працуюць на поўную моц. 17 жніўня не выйшла на працу 120 чалавек, 18-га – 681. Да справы далучылі спіс працаўнікоў, якія не выйшлі на працу і іхныя пісьмовыя тлумачэнні.
Пракурор: «Якія негатыўныя наступствы выклікала забастоўка?
Прадстаўнік «Белауськалія»: Пакуль інфармацыі пра панесеную страту няма»
Прадстаўнік «Беларуськалія» лічыць незаконным страйк менавіта 17 і 18 жніўня.
- А ў іншыя дні вам вядомыя такія факты? – запытвае адвакат.
- Не. Ёсць прагульшчыкі, але не ведаю, чаму.
- А хто-небудзь высвятляў, чаму яны прагульваюць? Мабыць, яны падтрымліваюць стачкам?
- Мабыць і падтрымліваюць.
Прадстаўнік «Беларуськалія» кажа, што цяпер амаль няма пратэставых настрояў, а тыя, якія ёсць, не ўплываюць на вытворчасць.

⚡️Раённыя аддзелы Следчага камітэту пачалі адказваць заяўнікам наконт катаванняў з боку міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня. А дакладней – даваць фармальныя адпіскі.
У адказах паведамляецца, што праверка прыпынена ў парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса. Прычынай прыпынення праверкі нібыта зʼяўляецца адсутнасць заключэння экспертызы.
«Улады даюць выразны сігнал: зверствы спецпадраздзяленняў і тэрытарыяльных аддзелаў і ўпраўленняў МУС ухваленыя на вышэйшым узроўні, а пракуратура маўкліва згаджаецца з самаўпраўнасцю», – каментуе адказы СК юрыст «Вясны» Павел Сапелка.
Праваабаронца падрыхтаваў узор скаргі на адсутнасць расследавання катаванняў.
Крыніца: @viasna

На «Беларуськаліі» каля 17,5 тыс. супрацоўнікаў. 17 і 18 жніўня была часткова прыпыненая вытворчасць, спыненыя 3 з 4 рудаўпраўленняў, а чацвёртае працавала на 60%, што лічыцца эфектыўным. Зараз рудаўпраўленні працуюць на поўную моц. 17 жніўня не выйшла на…
Намеснік генеральнага дырэктара «Беларуськалію» па вытворчасці Алег Чаркас кажа, што і да сённяшняга дня застаюцца людзі, якія падтрымліваюць забастоўку і не выходзяць на працу, але прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме.
- Чаму вы, як кіраўніцтва, не ведаеце, чаму вашыя працаўнікі не выходзяць на працу? – запытвае суддзя.
- Не ведаю, – адказаў Алег Чаркас.
Пасля пачатку забастоўкі за прагулы былі звольненыя 3 чалавекі, у тым ліку Анатоль Бокун, які зараз за кратамі.

🐼 250 супрацоўнікаў PandaDoc ня могуць атрымаць заробак, бо ў кампаніі заблакавалі рахункі.
Крыніца: @radiosvaboda
Крыніца: @radiosvaboda
«Моц Святланы Ціханоўскай у тым, што яна – бясспрэчны лідар, сімвал і чалавек, які для мільёнаў беларусаў дэ-факта ўжо легітымны прэзідэнт», - кажа Анатоль Лябедзька.
Галоўнае пытанне, што будзе далей: Святлану Ціханоўскую ўжо прызнала Літва, але Лукашэнка нават не збіраецца ісці на ўступкі не кажучы ўжо пра перадачу ўлады. Дык што рабіць беларусам?
https://youtu.be/m_M_lbOQtwQ

YouTube
Ці Лукашэнка падзеліцца ўладай? | Поделится ли #Лукашенко властью?
Пакуль свет пачынае прызнаваць Святлану @Страна для жизни Ціханоўскую лідаркаю Беларусі – Аляксандр #Лукашэнка збіраецца ў Маскву. Ці падзеліцца ён уладай? https://belsat.eu/?p=1591481
Калаж з фота: Nataliya Fedosenko / TASS / Forum; Valery Sharifulin /…

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты МДЛУ сёння спявалі «Happy birthday, Mrs. President». Нагадаем, што сёння дзень народзінаў у Святланы Ціханоўскай
Крыніца: @studenty2020
Крыніца: @studenty2020
Следчы камітэт працягвае штампаваць крымінальныя справы супраць дэманстрантаў
Гэтак, за Марш 6 верасня ў Менску распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт . 342 КК за нібыта масавыя беспарадкі. Падазраванымі прызнаныя чацвёра грамадзянаў ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў.
Акрамя гэтага, 18-гадовая дзяўчына, якая нанесла графіці на міліцэйскія шчыты, прызнаная падазраванай па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства) КК.
Нагадаем, што 6 верасня прадстаўнікі МУС выбілі дзверы ў кавярні на праспекце Пераможцаў (на фота). Пра крымінальную справу супраць іх нічога не паведамляецца.

Латушка, Вольскі, Дудзінскі, Купалаўцы, супрацоўнікі ММЗ ды іншыя беларусу разам спелі «Разбуры турмы муры» на беларускай мове.
Глядзіце!
Відэа: @latushka
Глядзіце!
Відэа: @latushka
❗️Людзі ў масках пралезлі ў амбасаду Швецыі
У шведскую амбасаду ў Менску пераскочылі двое ў масках. Сядзяць яшчэ на заднім двары, чакаюць. Ціхары сядзяць на вуліцы, каля лесвіцы, у афіцыйнай форме каля галоўнага ўваходу стаяць.
Паводле звестак «Белсату», яны спрабуюць злавіць удзельніка пратэстаў, які пераскочыў праз плот амбасады.

Намеснік генеральнага дырэктара «Беларуськалію» па вытворчасці Алег Чаркас кажа, што і да сённяшняга дня застаюцца людзі, якія падтрымліваюць забастоўку і не выходзяць на працу, але прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме. - Чаму вы, як кіраўніцтва, не ведаеце…
Прадстаўніца 1-га рудаўпраўлення сказала, што яна ведае пра людзей, якія не выходзяць на працу з-за таго, што ўваходзяць у стачкам. Кажа, што ведала пра патрабаванні страйкоўцаў.
«Патрабаванні насілі палітычны характар, канкрэтных патрабаванняў па працоўным заканадаўстве не было».
Суддзя ўдакладняе: патрабаванні былі і па працоўнай калектыўнай дамове, і па кантрактах? Прадстаўніца рудаўпраўлення сказала, што на 17 і 18 жніўня яна не ведала пра гэтыя патрабаванні.
Прадстаўнік 4-га рудаўпраўлення сказаў, што звольненыя 7 чалавек за прагулы. Іскаў па аднаўленні іх у працы няма.
«Тлумачэнняў супрацоўнікаў не існуе ў прыродзе», – кажа ён. Усе тлумачэнні працаўнікоў браліся выключна па тэлефоне. Наймальнік звяртаўся ў міліцыю і больніцы: адказвалі, што не былі затрыманыя і не былі на бальнічных. Пасля гэтага супрацоўнікаў звольнілі.
Прадстаўнікі «Беларуськалія» на судзе называюць страйк «зборышчам». «Гэта было незразумела што, гэта ніякі не збор».
Шыц кажа, што супрацоўнікі наўпрост баяліся хадзіць на працу, бо на вуліцы хапалі людзей.

❗️Людзі ў масках пралезлі ў амбасаду Швецыі У шведскую амбасаду ў Менску пераскочылі двое ў масках. Сядзяць яшчэ на заднім двары, чакаюць. Ціхары сядзяць на вуліцы, каля лесвіцы, у афіцыйнай форме каля галоўнага ўваходу стаяць. Паводле звестак «Белсату»…
Як стала Вядома @belsat, кіраўніцтва Амбасады Швецыі пакуль не дае каментароў.
Белсат
Студэнты МДЛУ сёння спявалі «Happy birthday, Mrs. President». Нагадаем, што сёння дзень народзінаў у Святланы Ціханоўскай Крыніца: @studenty2020
Акцыі салідарнасці сёння праходзяць і ў іншых універсітэтах. Сярод іх – БДЭУ, Гомельскі ўніверсітэт імя Сухога, механіка-матэматычны і фізічны факультэту БДУ.
У Гомлі паведамляецца пра затрыманні.
Між тым прафкамы студэнтаў прынамсі чатырох універсітэтаў пачалі аказваць матэрыяльную дамапогу студэнтам, затрыманым ці пацярпелым падчас акцыяў пратэсту.
Крыніца: @nashaniva, @studentby