Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
😂 Жыхары Даніі хочуць выкупіць Каліфорнію ў ЗША ў адказ на прапанову Трампа набыць Грэнландыю

Актывісты з Даніі стварылі жартаўлівую петыцыю і сайт Denmarkification («Даніфікацыя»). Аўтары заклікаюць дапамагчы «Даніі купіць Каліфорнію – бо чаму б не?».

У якасці аргументаў аўтары кажуць, што Трамп не любіць Каліфорнію, гадамі варагуе з яго кіраўніцтвам і называе «самым разбураным штатам».

😁 У планах – сабраць $1 трлн на пакупку штата, пасля чаго плануюць «прышчапіць яму дацкія каштоўнасці і максімальна выкарыстоўваць яго сонечнае надвор'е і рэсурсы». Каліфорнію плануецца перайменаваць у Новую Данію, у Галівуд прывезці хюгге, а ў Бэверлі-Хілз пракласці веласіпедныя дарожкі.
😡 Вядомую фітнэс-інструктарку і стваральніцу фітнес-цэнтра «Багіра» магчыма будуць судзіць зпа палітычных матывах

«Вясна» піша, што ў адным з менскіх судоў па «народным» артыкуле будуць судзіць Наталлю Мікалаеўну Наважылаву.

Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць з ініцыяламі фітнэс-інструктаркі міжнароднага класа катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай.

🏆 Наталля — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя фітнэсу», майстарка спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР, стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў, з'яўляецца афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс праграм універсітэта Reebok і Nike. Стваральніца вядомага фітнес-цэнтра «Багіра». Узнагароджана Ганаровай граматай Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця».

#рэпрэсіі
📌 У Беларусі збіраюцца перайсці да беззаяўнага прынцыпу прызначэння пенсіяў: па факце наступлення жыццёвай сітуацыі

Ужо ў 2026 годзе, калі ўсё атрымаецца, для атрымання пенсіі па інваліднасці некаторым беларусам не трэба будзе «збіраць паперкі», бо ўся інфармацыя і так будзе ў Фондзе сацыяльнай абароны і дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. У планах – такі ж прынцып і для пенсіяў па ўзросце.

☝️ Аднак міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка кажа, што праект яшчэ патрэбуе дапрацоўкі інфармацыйных рэсурсаў і змены ў заканадаўстве.
🤷‍♀️ Фіналісты польскага адбору да «Еўрабачання» Sw@da і Niczos цяпер «экстрэмісты» ў Беларусі

Старонка Instagram польскіх музыкаў Sw@da і Niczos, якія выконваюць песні на падляшскай гаворцы, трапіла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» па рашэнні суда Баранавіцкага раёна і Баранавічаў ад 6 лютага 2025 года.

👉 У спіс таксама трапіў і акаўнт «ВКонтакте» спявачкі Маргарыты Ляўчук.

#рэпрэсіі
💱 Курсы валютаў 11 лютага

Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра пакуль таксама працягвае падаць, але не так адчувальна. А вось расейскі рубель умацаваўся амаль на 2 капейкі.

#курсывалютаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥶 Надвор'е шэпча, МНС папярэджвае

Але беларускіх рыбакоў гэта не спыняе выходзіць на патэнцыйна небяспечны лёд 🫤

Паглядзіце ☝️
🤒 Норма 36,6 ужо састарэла. У здаровага чалавека тэмпература можа быць рознай

Сучасныя даследаванні паказваюць, што тэмпература здаровага чалавека можа быць і ніжэй за 36,6 градусаў. Напрыклад, у 2019 годзе сярэдняя тэмпература жыхароў Каліфарнійскага гораду Апала-Альта дасягнула ўсяго 36,4 градуса Цэльсія.

Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэту лічаць, што за зніжэнне тэмпературы адказныя некалькі важных фактараў:

🔹 Агульнае паляпшэнне здароўя людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы больш высокім стандартам гігіены, лёгкаму доступу да чыстай вады, вакцынацыі і сучасным лекам колькасць выпадкаў заражэння скарацілася. Гэта прыводзіць да зніжэння спажывання энергіі арганізмам для барацьбы з хваробамі.

🔹 Сучасныя тэхналогіі. Магчымасць выкарыстоўваць кандыцыянеры і сістэмы ацяплення скарачае выдаткі на энергію, звязаныя з падтрыманнем правільнай тэмпературы цела.

🔹 Доступ да асноўных рэсурсаў, напрыклад, адзення.

Тэмпература цела здаровага чалавека была ўстаноўлена ў XIX ст. нямецкім лекарам Карлам Вундерліхам. Ён увёў паняцце нормы тэмпературы цела, усталяваўшы яе на ўзроўні 37 градусаў Цэльсія. З часам гэты паказальнік быў скарэктаваны да 36,6 градуса.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Рака ў Аргентыне стала чырвонай

Паглядзіце, што здарылася☝️
🤬 4 гады калоніі і велізарны штраф за салідарнасць з палітвязнямі

60-гадовую палітзняволеную Наталлю Ладуцьку сёння прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 600 базавых велічыняў (24 тысячы рублёў), пішуць праваабаронцы.

Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч, які вядомы палітычнымі выракамі, у тым ліку за данаты беларускім ваярам.

Наталлю затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.

#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Кіберпартызаны: кожны трэці мянчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку

✔️У Беларусі пачнуць вытворчасць беспілотнікаў для РФ

✔️Магілёвеw, што абараняўся ад ГУБАЗіКа нажом, можа быць накіраваны на прымусовае лячэнне

✔️Сілавікі праводзілі рэйды на Зыбіцкай

✔️У Беларусі падаражэла электраэнергія

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😢 «У мяне няма сродкаў, каб плаціць за кватэру». Сацыяльныя праблемы ў эміграцыі

Ужо пяты год беларусы бягуць за мяжу ад рэпрэсіяў. Часта – не маючы нічога для пачатку новага жыцця. У эміграцыі ўсё больш беларусаў-пенсіянераў. За апошнія 2 – 3 гады павялічылася колькасць выпадкаў бяздомнасці сярод беларускіх уцекачоў.

Якія праблемы штодня вырашаюць беларусы, што былі вымушаны ўцякаць з радзімы ад пераследу? І куды ісці па дапамогу? 👉 Разбіраемся ў нашым матэрыяле.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙈 Коцік проста хацеў пагуляць

Паглядзіце, чым гэта абярнулася ☝️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Гэтыя ўкраінкі сабраліся разам і стварылі жаночы батальён

Яны не ідуць у бой з акупантамі, а падымаюць Украіну ў тылу. Як — глядзіце ў відэа.
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Што цікавага ў справаздачы Менгарвыканкаму апублічанай Кіберпартызанамі

🔸Якія перспектывы ўкраінска-расейскіх перамоваў?

🔸Як выглядацьме рамонт дарогаў у «пяцігодку якасці»?

🔸Апошнія навіны з палітычных судзілішчаў у Беларусі, падзеяў замежжа ды вайне ва Украіне

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/k_4pmO8eb_M
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰 Знайдзіце таго, хто будзе глядзець на вас так, як гэты сабака

Паглядзіце на гэтую мілату!
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 лютага

🔻Вядомую фітнес-трэнерку Наталлю Наважылаву будуць судзіць за пратэсты

🔻Польскія музыкі Sw@da і Niczos цяпер «экстрэмісты» ў Беларусі

🔻Наталля Ладуцька атрымала 4 гады калоніі і велізарны штраф за салідарнасць з палітвязнямі

🔻Дырэктара ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе летась здарыўся пажар, будуць судзіць за «экстрэмізм»

🔻«Белыя халаты»: У беларускіх турмах і калоніях няма стандартаў дыягностыкі і лячэння

🔻Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў
💥 #галоўнае за 11 лютага

✔️ У Расеі гараць аэрадром і нафтазавод

✔️ Два самалёты сутыкнуліся ў ЗША

✔️ Google перайменаваў на мапе Мексіканскі заліў ў Амерыканскі і прыбраў з календара Дзень памяці ахвяр Галакосту і іншыя даты, што раней былі перадвызначаныя стандартна

✔️ У Даніі стварылі петыцію каб выкупіць у Трампа штат Каліфорнія

✔️ У Беларусі хочуць спрасціць атрыманне пенсіі

✔️ Навукоўцы вызначылі новую тэмпературу цела здаровага чалавека

✔️ Рака ў Аргентыне стала чырвонай

✔️ Украінкі стварылі жаночы батальён, каб аднаўляць пашкоджанае вайной

✔️У Латвіі хочуць забараніць турфірмам арганізоўваць туры ў Беларусь

✔️ «Грантасмокі» Лукашэнкі. На якія праекты ўлады раздалі грошы беларусаў

✔️ Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Ва Украіне падалі ў суд на Пуціна і Лукашэнку

Аўтар пазову просіць, каб яны выплацілі велізарную кампенсацыю ўкраінцам. Колькі яна можа складаць – чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 Польскіх музыкаў прызналі «экстрэмістамі» ў Беларусі

Каго рэжым Лукашэнкі лічыць пагрозай гэтым разам – чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺 Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі

Што зменіцца ў аплікацыі для беларусаў за мяжой – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць