Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню

Палітзняволеная, якая правяла ў няволі 4 гады і 1 месяц, выйшла на волю і пакінула Беларусь. Паглядзіце, як прайшла яе сустрэча з мужам у Вільні — па спасылцы (праз VPN).

🔺 Мірны план Трампа могуць абнародаваць вельмі хутка

Спецпрадстаўнік Белага дому можа прэзентаваць план спынення вайны Расеі супраць Украіны ўжо на наступным тыдні. Што ён можа ўключаць — чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Сяргей Ціханоўскі ўжо 700 дзён у рэжыме інкамунікада

Жонка палітвязня Святлана Ціханоўская кранальна пракаментавала гэты працяглы тэрмін без сувязі. Чытайце яе словы (праз VPN).

#штопачытаць
Трамп увёў санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе

Прычынай стала выдача ордэра на арышт прэм’ера Ізраілю Нетаньягу і экс-міністра абароны гэтай краіны. Акрамя таго, МКС пачаў папярэднія расследаванні ў дачыненні да амерыканскага персаналу.

У ўказе Трампа адзначаецца, што суд у Гаазе не мае юрысдыкцыі над ЗША і Ізраілем, бо ні адна з краін не з’яўляецца чальцом Рымскага статуту.

Санкцыі закрануць як супрацоўнікаў суда, так і агентаў МКС і іх бліжэйшых сваякоў. Ім пагражаюць фінансавыя і візавыя абмежаванні.

Нагадаем, у 2023 годзе МКС выдаў ордар на арышт Пуціна, абвінаваціўшы яго ў ваенных злачынствах. А ў верасні 2024-га ўрад Літвы пры падтрымцы дэмсілаў Беларусі перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра «трансмежныя злачынствы супраць чалавечнасці», учыненыя Лукашэнкам і ягонымі суўдзельнікамі супраць беларусаў.
Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце

Стала вядома пра смерць падпалкоўніка міліцыі Ігара Пяшэвіча — яму было ўсяго 35 гадоў.

Паводле @nashaniva, ён працаваў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС.

Прычына смерці невядомая.
Менш за 100 беларусаў — столькі звярнулася за год у «камісію па вяртанні»

Генпракурор Швед адзначыў, што за два гады працы камісія атрымала нібыта 241 заяву:

«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму», — кажа прадстаўнік рэжыму.
📍У Польшчы за мінулы год на 7% вырасла колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі

Усяго ж польскія ўлады ў 2024-м выявілі больш за 10 тысяч іншаземцаў, якія працавалі без неабходнага афармлення.

🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы
🔹Святлана Ціханоўская наведала Албанію. Што яна там рабіла?

Дарэчы, ужо вядома, што на Дзень волі 25 сакавіка ў сталіцы Албаніі Тыране пройдуць «адмысловыя мерапрыемствы на знак падтрымкі» беларусаў.

📍Чытайце болей на старонцы
🤔 Ці магчыма зацікавіць Трампа праблемамі Беларусі?

Беларусы даўно вінавацяць Лукашэнку ў тым, што ён прадае краіну Расеі. А ці магчыма «прадаць» нашую краіну Трампу? Ну, вядома, зусім не ў тым сэнсе, у якім яе прадае Лукашэнка Пуціну.

Наш аўтар пабачыў гэтае пытанне ўва сне, а адказаць на яго паспрабаваў у рэальнасці.

👀 Чытайце ягоныя разважанні па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ У Беларусь цягам тыдня заехалі каля 6 тысячаў грамадзян Украіны. Гэта амаль на тысячу больш, чым за папярэдні тыдзень

Праўда, хутчэй за ўсё, большая частка з іх выкарыстоўвае Беларусь для транзіту.

👀 Глядзіце больш лічбаў па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці даведаемся мы нешта новае пра забойства Кэнэдзі?

Доналд Трамп загадаў рассакрэціць шэраг дакументаў, што могуць праліць святло на гэтую справу, вакол якой дзесяцігоддзямі не сціхаюць тэорыі змовы.

☝️Вось што мы ўжо ведаем пра забойства (ды пра меркаванага забойцу). Але раптам новыя дакументы цалкам зменяць нашае ўяўленне пра гэтае злачынства?
💱 Курсы валютаў 7 лютага

Долар мінімальна вырас, а еўра з расейскім рублём страцілі пазіцыі. Прычым еўра ўпаў больш як на тры капейкі.

#курсывалютаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐶 Знаёмцеся, гэта сабака Жужа

Яна сустракае наведвальнікаў запраўкі ў Бягомлі, а ролікі з Жужай набіраюць сотні тысяч праглядаў

Паглядзіце!
💬 «Цэнтральны банк насамрэч непакоіць тое, наколькі летась вырасла крэдытаванне насельніцтва, асабліва спажывецкае»

Нацбанк сёлета зноў плануе стрымліваць цэны, але разам з тым раздаваць крэдыты. Ці дасць рады?

🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной
🔍 Лёс Беларусі ўжо вызначылі ў Крамлі?

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны апублікаваў справаздачу пад назваю «Ціхі расейскі захоп: Беларусь». Аўтары сцвярджаюць, што РФ плануе анэксаваць нашу краіну, каб у далейшым выкарыстоўваць як плацдарам для пагрозы краінам NATO.

Ці ёсць на сёння рэальныя магчымасці стрымаць гэтую «паўзучую анэксію»? У свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса разважае пра гэта з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету ў справах абароны Вадзімам Кабанчуком ды з аналітыкам варшаўскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Камілам Клысіньскім.
Белсат
☝️«Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне працы

Гэта адбылося праз два дні пасля таго, як стала вядома пра ўзлом базы дадзеных праекту.

«Беларускі Гаюн» функцыянаваў амаль тры гады: з пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну паблік збіраў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі, пра пралёты ў беларускім небе расейскіх самалётаў, ракет ды беспілотнікаў.
😨 У сталічным метро спынялі рух на Аўтазаводскай лініі – на рэльсы ўпала 18-гадовая дзяўчына

Гэта здарылася каля 14-й гадзіны. Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі. Мяркуючы па здымку, які публікуе ТГ-канал менскай міліцыі, у цягніку, які заязджаў на станцыю ў момант здарэння, разбітае шкло кабіны машыніста.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Некаторым палітвязням забаранілі дасылаць грашовыя пераводы

🔻35 гадоў калоніі на дваіх. У Менску вынеслі прысуды мужчынам, якіх лукашэнкаўцы лічаць вінаватымі ў дыверсіях на чыгунцы

🔻У Берасцейскай вобласці ўзмоцняць кантроль мяжы

🔻Беларускіх дзяцей абавяжуць «паважаць дзяржаўныя сімвалы і рабіць пасільны ўклад у развіццё дзяржавы»

🔻Сабака Жужа з Бягомлю стала зоркаю сацсетак

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️Былы амбасадар Украіны ў Беларусі звольніўся з дыпламатычнай службы

«У кожнага чалавека надыходзіць час, калі ты разумееш, што ўзрост бярэ сваё і ты не можаш стоадсоткава аддавацца сваёй працы», – напісаў Ігар Кізім на развітанне.

У Менску Кізім працаваў з 2017 па 2023 год. На сёння гэта апошні амбасадар Украіны ў Беларусі.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🇱🇹 Беларускія IT-спецыялісты па-ранейшаму на першым месцы ў Літве па сплачаных у гэтым сектары падатках

І гэта нягледзячы на тое, што ў апошнія пару гадоў палітыка Літвы ў дачыненні да беларусаў стала больш строгай, праз што адтуль выехалі тысячы нашых суайчыннікаў.

👀 Падрабязней чытайце на старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍬 Беларуска купіла спартакаўскія цукеркі і адвезла іх у Егіпет...

Паглядзіце, што было далей!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️Каля памежнага плоту на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі чарговае цела мігранта

Паводле звестак Памежнага камітэту РБ, з 2021 года на ўчастку мяжы дзвюх краінаў выявілі ўжо больш за 25 трупаў.

📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
📍«BELPOL»: міністр абароны Хрэнін выступіў за тое, каб урэзаць ільготы на жытло для супрацоўнікаў іншых сілавых ведамстваў

Згодна з дакументамі, якія ўдалося атрымаць, пасля «выбараў» у Беларусі гэтыя льготы плануецца «ўпарадкаваць».

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы