Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 У Даніі знайшлі царкву з мультфільма «Шрэк»

З-за бясконцай плыні турыстаў нават давялося ўзмацніць ахову і абмежаваць фота- і відэаздымку ўнутры будынка

Паглядзіце, ці падобна на непаўторны арыгінал? 😃
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬 Палітзняволенага з анкалогіяй тры гады не пускалі да доктара

Гарадзенскі блогер і актывіст Вадзім Ермашук, больш вядомы як Вадзімаці, прайшоў праз катаванні і прыніжэнні ў зняволенні. Сілавікі доўга шантажавалі яго «прыватнымі відэа», а пасля злілі іх у сеціва.

Пасля вызвалення мужчына пакінуў Беларусь, аднак дагэтуль змагаецца з наступствамі цяжкіх хваробаў, перанесеных у зняволенні.

❤️ Паслухайце эмацыйны расказ Вадзіма ў новым выпуску «Беларус беларусу»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…»

Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане
🤔 Сёння выдатны повад падняць куфаль за вызваленне і здароўе палітзняволенай Паліны

А перад тым як выбіраць напой, пачытайце што пілі беларусы раней.

У Міжнародны дзень бармэна дзелімся рэцэптамі аўтэнтычных беларускіх напояў, з якімі вы можаце адчуць сябе сапраўдным шляхцічам. Але памятайце: алкаголь патрабуе меры! ☝️
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Маскве ратыфікуюць дамову, якая дазваляе адпраўляць беларускіх вайскоўцаў на «абарону Расеі»

🔸Як сустрэлі ў Вільні былую палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк

🔸Гандаль палітвязнямі? Васкрасенскі: рэжым вядзе перамовы, каб вярнуць амбасадара ЗША ўзамен за вызваленне амерыканцаў

🔸Выручка ў 20 млн долараў на рыбе. Расследаванне «Бюро медыя», як сям’я Лукашэнкі зарабляе на рыбалоўлі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/vUlGr-H0LeM
🤔 «Росатам» адкрые профільны клас у Астраўцы

«Атамклас» адкрыюць у гімназіі №1. Гэта ўжо другі такі клас. Першы адкрыўся ў астравецкай гімназіі №3 у 2020 годзе.

☝️ Праект «Школа Расатама» – гэта маштабная ініцыятыва Расейскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «па развіцці сістэм адукацыі ў гарадах прысутнасці прадпрыемстваў дзяржкарпарацыі».

«Атамкласы» – гэта сетка спецыяльных профільных класаў з фізіка-матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай падрыхтоўкай і паглыбленым вывучэннем ядравай фізікі. Такія класы знаходзяцца па ўсёй Расеі, у Беларусі і Абхазіі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Саромеецеся размаўляць па-беларуску з памылкамі?

Нічога страшнага, кажыце, што вы з Ашмяншчыны 🤭
Паслухайце карысную параду ад вядоўцы праграмы «Мова нанова» ды пакажыце гэтае відэа знаёмым, якія ўсё яшчэ не наважваюцца размаўляць па-беларуску.

Поўнае выданне праграмы цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 6 лютага

✔️ Паліна Шарэнда-Панасюк у Вільні

✔️ Беларуску, якая не прыйшла адбываць пакаранне ў Польшчы, абвясцілі ў вышук

✔️ Пуцін унёс на ратыфікацыю дамову з Беларуссю, якая дазваляе ўдзел беларускага войска ў вайне супраць Украіны

✔️ Google адмаўляецца ад палітыкі роўнасці і інклюзіўнасці пры найме на працу

✔️ Ізраіль абвясціў аб выхадзе з Рады ААН па правах чалавека

✔️ Расейскі брэнд аўто выцесніў «Geely» з першага месца па продажах новых легкавікоў у Беларусі

✔️ «Росатам» адкрые профільны клас у Астраўцы

#рэпрэсіі:

▪️ 700 дзён няма звестак пра Сяргея Ціханоўскага

▪️Яшчэ адзін падлетак атрымаў «хімію» за сарваны сцяг

▪️Палітзняволенага з анкалогіяй тры гады не пускалі да доктара
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню

Палітзняволеная, якая правяла ў няволі 4 гады і 1 месяц, выйшла на волю і пакінула Беларусь. Паглядзіце, як прайшла яе сустрэча з мужам у Вільні — па спасылцы (праз VPN).

🔺 Мірны план Трампа могуць абнародаваць вельмі хутка

Спецпрадстаўнік Белага дому можа прэзентаваць план спынення вайны Расеі супраць Украіны ўжо на наступным тыдні. Што ён можа ўключаць — чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Сяргей Ціханоўскі ўжо 700 дзён у рэжыме інкамунікада

Жонка палітвязня Святлана Ціханоўская кранальна пракаментавала гэты працяглы тэрмін без сувязі. Чытайце яе словы (праз VPN).

#штопачытаць
Трамп увёў санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе

Прычынай стала выдача ордэра на арышт прэм’ера Ізраілю Нетаньягу і экс-міністра абароны гэтай краіны. Акрамя таго, МКС пачаў папярэднія расследаванні ў дачыненні да амерыканскага персаналу.

У ўказе Трампа адзначаецца, што суд у Гаазе не мае юрысдыкцыі над ЗША і Ізраілем, бо ні адна з краін не з’яўляецца чальцом Рымскага статуту.

Санкцыі закрануць як супрацоўнікаў суда, так і агентаў МКС і іх бліжэйшых сваякоў. Ім пагражаюць фінансавыя і візавыя абмежаванні.

Нагадаем, у 2023 годзе МКС выдаў ордар на арышт Пуціна, абвінаваціўшы яго ў ваенных злачынствах. А ў верасні 2024-га ўрад Літвы пры падтрымцы дэмсілаў Беларусі перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра «трансмежныя злачынствы супраць чалавечнасці», учыненыя Лукашэнкам і ягонымі суўдзельнікамі супраць беларусаў.
Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце

Стала вядома пра смерць падпалкоўніка міліцыі Ігара Пяшэвіча — яму было ўсяго 35 гадоў.

Паводле @nashaniva, ён працаваў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС.

Прычына смерці невядомая.
Менш за 100 беларусаў — столькі звярнулася за год у «камісію па вяртанні»

Генпракурор Швед адзначыў, што за два гады працы камісія атрымала нібыта 241 заяву:

«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму», — кажа прадстаўнік рэжыму.
📍У Польшчы за мінулы год на 7% вырасла колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі

Усяго ж польскія ўлады ў 2024-м выявілі больш за 10 тысяч іншаземцаў, якія працавалі без неабходнага афармлення.

🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы
🔹Святлана Ціханоўская наведала Албанію. Што яна там рабіла?

Дарэчы, ужо вядома, што на Дзень волі 25 сакавіка ў сталіцы Албаніі Тыране пройдуць «адмысловыя мерапрыемствы на знак падтрымкі» беларусаў.

📍Чытайце болей на старонцы
🤔 Ці магчыма зацікавіць Трампа праблемамі Беларусі?

Беларусы даўно вінавацяць Лукашэнку ў тым, што ён прадае краіну Расеі. А ці магчыма «прадаць» нашую краіну Трампу? Ну, вядома, зусім не ў тым сэнсе, у якім яе прадае Лукашэнка Пуціну.

Наш аўтар пабачыў гэтае пытанне ўва сне, а адказаць на яго паспрабаваў у рэальнасці.

👀 Чытайце ягоныя разважанні па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ У Беларусь цягам тыдня заехалі каля 6 тысячаў грамадзян Украіны. Гэта амаль на тысячу больш, чым за папярэдні тыдзень

Праўда, хутчэй за ўсё, большая частка з іх выкарыстоўвае Беларусь для транзіту.

👀 Глядзіце больш лічбаў па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці даведаемся мы нешта новае пра забойства Кэнэдзі?

Доналд Трамп загадаў рассакрэціць шэраг дакументаў, што могуць праліць святло на гэтую справу, вакол якой дзесяцігоддзямі не сціхаюць тэорыі змовы.

☝️Вось што мы ўжо ведаем пра забойства (ды пра меркаванага забойцу). Але раптам новыя дакументы цалкам зменяць нашае ўяўленне пра гэтае злачынства?