Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
🤬 Падлетка асудзілі да «хатняй хіміі» за «здзек над дзяржаўнымі сімваламі»

16-гадоваму Леаніду Трафімовічу з Ваўкавыску далі год «хатняй хіміі» за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК РБ («здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Працэс быў закрытым.

👉 Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Права маюць», падлетак чакаў сябра ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Пабачыў сцяг, зрэзаў яго ножыкам і схаваў у сябе ўдома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.

#рэпрэсіі
Ці не будзе 2025 год для Беларусі паўтарэннем 2011 года, калі пасля выбараў курс айчыннага рубля абваліўся амаль у 3 разы ?

На гэтую і іншыя тэмы падыскутуюць госці новага «Двубой» – рэдактарка парталу «План Б» Вольга Лойка і эканамістка Анастасія Лузгіна.

Глядзіце новы «Двубой» проста цяпер 👇
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Хто пад пагрозай пасля ўзлому чат-боту «Беларускага Гаюна» ды што цяпер рабіць людзям

🔸На рынку працы ў Беларусі зноў адток кадраў – расследаванне «Белполу»

🔸МАРГ «рэкамендуе» скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах у крамах. Разбіраемся да чаго гэта прывядзе

🔸Новыя падрабязнасці расследавання аб крушэнні пасажырскага самалёту ў Актау

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/hG8kQ29qp5M
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎮 Паплечнік Аўтуховіча, які распрацоўвае гульні, шукае вучняў

Максім – распрацоўшчык камп’ютарных гульняў і выкладчык. Сярод яго працаў – гульні пра беларускія пратэсты і вайну ва Украіне. Ён працуе разам з падлеткамі, і нават дзесяцігадовыя вучні пад яго кіраўніцтвам кадуюць на ўзроўні дарослых праграмістаў.

Глядзіце гісторыю Максіма цалкам у новым выданні праграмы «Беларус беларусу» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

Калі вашыя дзеці ці знаёмыя падлеткі цікавяцца праграмаваннем і гульнявой распрацоўкай, вы можаце звязацца з Максімам з любога кутка свету праз нашу пошту: [email protected] 📬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#рэпрэсіі Асноўнае за 5 лютага

🔻 Падлетка асудзілі да «хатняй хіміі» за зрэзаны сцяг

🔻 Праваабаронцы зафіксавалі 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў за студзень 2025

🔻 Чат бот «Беларускага Гаюна» узламалі

🔻 Што рабіць калі пісаў у чат-бот «Беларускага Гаюна»

🔻 BYSOL: праводзяць узмоцненая праверкі для тых, хто выязджае з Беларусі

🔻 На заявы аб хатнім гвалце міліцыя спачатку правярае жанчыну на экстрэмізм
💥 #галоўнае за 5 лютага

✔️ Зяленскі гатовы да перамоваў з Пуціным

✔️ На Яна Маліцкага ніхто не нападаў. Справу закрылі

✔️ Беларуска з Каліфорніі распавяла пра аблавы на мігрантаў

✔️ Што падорыў ЦВК былым кандыдатам у прэзідэнты

✔️ Ідэолага гомельскага каледжа судзяць за сексуальны гвалт

✔️ Украіна вярнула з расейскага палону яшчэ 150 чалавек

✔️ Зяленскі: Пуцін у любым выпадку зацягне Беларусь у вайну

✔️ У 2024 годзе Беларусь набыла за мяжою на 5,4 млрд долараў тавараў болей, чымся прадала

✔️ Кіраўніка менскага АМАПу Дзмітрыя Балабу знялі з пасады

✔️ У Літве арыштавалі двух беларусаў, якія пастаўлялі машыны ў абыход санкцыяў. А заадно вазілі цыгарэты

✔️ «Black Sabbath» анансавалі апошні канцэрт. Абяцаюць арыгінальны склад, на разагрэве – «Metallica» і «Slayer»
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Зяленскі: Пуцін у любым выпадку зацягне Беларусь у вайну

Прэзідэнт Украіны распавёў, калі Расея разгорне свае сілы на тэрыторыі Беларусі і з якой мэтай гэта будзе зроблена. Падрабязнасці – на сайце (праз VPN).

🔺 Чаго чакаць беларусам ад замарожвання дапамогі ЗША

Скарачэнне дзейнасці беларускіх ініцыятыў і недзяржаўных медыя, а таксама магчымае ўзмацненне прарасійскіх праектаў – разабраліся, што можа адбыцца ў выніку дзеянняў Трампа. Чытайце праз VPN.

🔺 Што варта рабіць, калі пісалі «Беларускаму Гаюну»?

Раніцай 5 лютага невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн». Ініцыятыва «CyberBeaver» расказала «Белсату», што варта рабіць тым, хто пісаў у гэты бот і непакоіцца за сваю бяспеку. Чытайце на старонцы праз VPN.

#штопачытаць
Шпіёнку КДБ, якая не прыйшла адбываць пакаранне ў Польшчы, абвясцілі ў вышук

Паліцыя ўжо размясціла аб’яву з яе дадзенымі дзе раскрылі новыя падрабязнасці пра дзяўчыну. Што стала вядома — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Зяленскі расказаў, як Беларусь зацягнуць у вайну напоўніцу

Паводле яго, Расея размесціць у нашай краіне новыя сілы, будзе правакаваць Польшчу і Літву, а ўрэшце зацягне і ў вайну:

«Вы пабачыце: вясной, летам ці восенню Пуцін будзе разгортваць сілы на тэрыторыі Беларусі. І многія еўрапейцы, а можа і ЗША, будуць казаць, што гэта запалохванне – запалохванне Польшчы, Літвы і іншых балтыйскіх партнёраў. Пуцін будзе рабіць усё, каб уцягнуць іх, ён будзе думаць, як іх справакаваць»

Зяленскі дадаў, што не ведае дакладна, ці будзе новае ўварванне з тэрыторыі Беларусі, але ўпэўнены, што Пуцін «у любым выпадку такім чынам зацягне Беларусь у гэтую вайну».

Гэтую заяву ўжо пракаментавалі прадстаўнікі дэмсілаў Беларусі. Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пісаў вершы з 12 гадоў, пешшу пайшоў на вайну, а потым выступаў у ААН

Усё гэта пра беларуса Аркадзя Куляшова. Вы дакладна ведаеце яго творы са школы, але якім ён быў чалавекам?

Узгадваем жыццё пісьменніка ў відэа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😋 Кныровіч: Беларусы выдаткоўваюць на ежу ўдвая болей за палякаў і літоўцаў

Госць новага выпуску праграмы «Мова нанова» – эканаміст Аляксандр Кныровіч.

Аляксандр не толькі прыгатаваў у эфіры смачныя дранікі, але і падзяліўся некаторымі сваімі таямніцамі і меркаваннямі.

Выйшла цікава, весела і смачна. Паглядзіце 👇
Белсат
🤬 Падлетка асудзілі да «хатняй хіміі» за «здзек над дзяржаўнымі сімваламі» 16-гадоваму Леаніду Трафімовічу з Ваўкавыску далі год «хатняй хіміі» за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК РБ («здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Працэс…
🤬 Яшчэ адзін падлетак атрымаў «хімію» за сарваны сцяг

Гэтым разам за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» на год «хатняй хіміі» асудзілі Канстанціна Ціхамірава, навучэнца Жлобінскага металургічнага каледжа, на базе якога і адбылося выязное судовае паседжанне.

☝️ Год таму Канстанцін з сябрамі выратаваў з вады пенсіянера і быў узнагароджаны лістом падзякі. Пра гераічны ўчынак тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня».

#рэпрэсіі
Пуцін унёс на ратыфікацыю дамову з Беларуссю, якая дазваляе ўдзел беларускага войска ў вайне супраць Украіны

Пытанне плануецца разгледзець «у прыярытэтным парадку».

У дамове таксама прапісана, што ядравая зброя можа прымяняцца, калі Беларусь ці Расею атакуюць няядравай зброяй, але будзе створаная «крытычная пагроза суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці» краінаў.

👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 6 лютага

Долар упаў на 2,5 капейкі, Еўра нязначна страціў. Расейскі рубель умацаваўся на 2 капейкі.

#курсывалютаў
🪖 «Любы перанос вайны на тэрыторыю ворага – гэта заўсёды пісьменна і правільна»

Паўгода – роўна столькі ўкраінскія войскі ўтрымліваюць пад сваім кантролем частку тэрыторыі Расеі ў Курскай вобласці.

☝️ Выбіць іх войскі РФ, нягледзячы на шматлікія абяцанні, атакі ды ахвяры, дагэтуль не могуць. Не дапамаглі ім гэтага зрабіць і войскі Паўночнай Карэі.

Некаторыя эксперты лічаць, што кантроль ЗСУ над часткай тэрыторыі Расеі – «гэта сведчанне імпатэнтнасці расейскай улады».

👉 Падрабязней
📌 Валерый Кавалеўскі: Трамп спрабуе стварыць вобраз безкампраміснага сусветнага паліцэйскага

Доналд Трамп за кароткі час свайго другога тэрміну на пасадзе прэзідэнта ЗША ўжо паспеў прыпыніць фінансавае падтрыманне па ўсім свеце, пагражае мытамі Канадзе і ЕЗ і выходзіць з міжнародных пляцовак.

🤔 Праблемы, з якімі сутыкнуцца краіны свету праз такую палітыку, могуць адсунуць пытанне Беларусі далёка з парадку дня, лічыць кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валерый Кавалеўскі.
🤯 Ніякай роўнасці! Google мяняе палітыку найму працаўнікоў…не ў лепшы бок

Кампанія Google больш не плануе наймаць шмат прадстаўнікоў меншасцяў, а таксама плануе перагледзець частку сваіх праграм па інклюзіўнасці з-за новых указаў Доналда Трампа, піша The Wall Street Journal.

Трамп падпісаў указ аб спыненні ўсіх ініцыятыў у галіне «разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці» DEI у федэральных ведамствах і агенцтвах, а таксама замацаваў у заканадаўстве ЗША прызнанне толькі двух гендэраў – мужчынскага і жаночага.

☝️ Таксама выданне падкрэслівае, што палажэнні аб разнастайнасці і інклюзіўнасці зніклі з гадавой справаздачы Alphabet (матчына кампанія Google) за 2025 год. А ў справаздачах з 2021 па 2024 год яны былі.

За апошнія месяцы ад праграм DEI таксама адмовіліся Microsoft, Meta, Amazon, Pepsi, Mcdonald's, Walmart, Harley-Davidson і іншыя…