Белсат
18.1K subscribers
66.4K photos
21K videos
38 files
52.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
📍Для вайскоўцаў у РБ ладзяць чарговую праверку баявой гатоўнасці

Міністэрства абароны адзначае, што падчас яе запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і магчымае часовае абмежаванне руху грамадскага транспарту.

🔍 Чытайце падрабязней на сайце
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Гэта робат-сабака Джэні і ён створаны для вельмі важнай мэты

👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» цалкам на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 У Гданьску распачаўся Касцюшкаўскі форум – адмысловае мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці

🔸 Як на палігонах, так і на незнаёмых участках мясцовасці – у лукашэнкаўскіх вайскоўцаў зноў вучэнні

🔸 Цэнтрвыбаркам сёння паставіў кропку ў прэзідэнцкай кампаніі і зацвердзіў яе афіцыйныя вынікі

🔸 У Беларусі растуць выплаты і заробкі. Ці паспявае рост выплатаў за цэнамі ды інфляцыяй?

🔸 Найлепшыя песні, альбомы і дуэты ў розных жанрах музыкі. У ЗША абвесцілі пераможцаў прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі-2025»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❄️ Паўстанне Кастуся Каліноўскага ў польскіх крыніцах мае назву Студзеньскае паўстанне. І недарма. Яно распачалося акурат сярод зімы. Толькі ўявіце: холад, лес і ніякай тэрмабялізны 😱

Што насілі героі паўстання?

Чаму іх адзенне было не толькі практычным, але і сімвалічным?

І што такое чамара – модны плашч ці ваенная неабходнасць?


Глядзіце ў відэа ад нашай праграмы «Нітка зорка» 📺
🔹Лукашэнка пачаў рыхтавацца да новага паседжання УНС. Навошта яму гэта трэба?

Гэты марыянеткавы орган па-ранейшаму нічога не вырашае, а толькі ўхваляе прынятыя «наверсе» пастановы. Ці можа ў найбліжэйшы час нешта зменіцца і яму дададуць паўнамоцтваў?

🔍 Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле
🤬 Цынічная схема ашуканцаў: тэлефануюць родным палітвязняў, просяць у іх грошы за «памілаванне» сваякоў

Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а кошт пытання – $5 тысяч.

🔍 Чытайце болей па спасылцы
💥 #галоўнае за 3 лютага

✔️У Кіеве развіталіся з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула пад Пакроўскам

✔️У Беластоку прэзентавалі дакументальны фільм пра пасляваенную трагедыю беларускіх вёсак Падляшша

✔️ У Гданьску пачаўся Касцюшкаўскі форум з дэмсіламі і прадстаўнікамі ЕЗ

✔️МЗС Латвіі хоча ўвесці абмежаванні візавых заяў для грамадзянаў Расеі і Беларусі

✔️Мінздароўя вырашыла яшчэ больш «падкруціць гайкі» ў сферы прыватнай медыцыны

✔️У Маскве падарвалі кіраўніка Федэрацыі боксу «ДНР» і былога паплечніка Януковіча

✔️Ці зачэпіць Беларусь «гандлёвая вайна», якую намагаецца развязаць Трамп?

✔️Усебеларускі народны сход калісьці набудзе рэальныя паўнамоцтвы ці так і застанецца марыянеткавым органам? Спрабуем разабрацца

✔️50-гадовы расеец, асуджаны па «наркатычным» артыкуле, забіў сябе ў віцебскай калоніі

✔️Цынічная схема ашуканцаў: тэлефануюць родным палітвязняў, просяць у іх грошы за «памілаванне» сваякоў

✔️Сталі вядомыя лаўрэаты 67-й музычнай прэміі «Грэмі»

#рэпрэсіі:

▫️Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як затрымлівалі ды адпускалі на волю гомельскага відэааператара Андрэя Толчына

▫️На Берасцейшчыне за мінулы тыдзень асудзілі паводле палітычных адміністратыўных справах больш за 40 чалавек

▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг украінскіх ТГ-каналаў
Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔻У беларускіх медыкаў з'явіцца яшчэ больш стымулаў зʼехаць

Міністэрства аховы здароўя ўвяло новыя правілы.

🔻У Беластоку паказалі фільм «Наша памяць» пра пацыфікацыю беларускіх вёсак Падляшша

Фільм прысвечаны трагічным падзеям на Падляшшы ў 1946 годзе. Распавядаем, як прайшоў паказ.

🔻Трамп распачаў сусветную гандлёвую вайну

У яе будуць уцягнутыя найбуйнейшыя эканомікі свету. Як праз гэта пацярпіць Беларусь?

#штопачытаць
📍У Вільні прарасейскага блогера судзяць за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі

Працэс цягнецца ўжо некалькі гадоў, аднак цяпер сталі вядомыя падрабязнасці.

Справа Лаўрынаса Рагельскіса разглядаецца ў Віленскім акруговым судзе, мужчыну абвінавачваюць у «падбухторванні» і «апаганьванні памятнага месца». Судовы працэс па справе быў распачаты яшчэ ў жніўні 2022 года.

Паводле матэрыялаў справы, у 2020 годзе Рагельскіс спрабаваў разбурыць мемарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, які ў Вільні ўсталявалі каля будынку беларускай амбасады. Як удакладняе 15min.lt, Лаўрынас Рагельскіс «сабраў у сумку і выкінуў» устаноўленыя каля дыпмісіі партрэты беларусаў, смерць якіх звязваюць з палітычным пераследам з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падчас судовага пасяджэння 3 лютага блогер назваў загінулых пасля выбараў 2020 года беларускіх актывістаў «удзельнікамі дзяржаўнага перавароту».

👆Таксама яго абвінавачваюць у праявах антысемітызму.
😐«Усё адно вада смярдзіць»

Менск цалкам перавялі на артэзіянскую ваду. Запускалі яе ўрачыста і акурат перад «выбарамі». Аднак жыхары некаторых раёнаў скардзяцца, што якасць вады не палепшылася.

У чым прычына? Разбіраемся з экспертамі, пачытайце!
Пайшоў з жыцця адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык

Пра гэта ў сацсетках паведаміў ягоны сын журналіст Сяргей Навумчык. Грамадскаму дзеячу было 86.

У савецкі час Іосіф Навумчык быў кіраўніком Віцебскага абкама Кампартыі Беларусі. Спрыяў развіццю беларускай культуры. Падчас перабудовы стаў адным з заснавальнікам Таварыства беларускай мовы (ТБМ), віцебскую філію якога ўзначальваў два дзесяцігоддзі.

У якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана, што выратавала тысячаў жыццяў.

Пасля сябе Іосіф Навумчык пакінуў успаміны пра кіраўніцтва БССР апошняга савецкага дзесяцігоддзя, якія ягоны сын плануе апублікаваць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі, а сёння – «экстрэміст»

Сёння дзень народзінаў паэта і драматурга Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Ён стварыў беларускі тэатр і падтрымліваў паўстанне 1863-га. Быў зняволены ў Пішчалаўскім замку, пазней быў вызвалены, але да самай смерці заставаўся пад наглядам паліцыі.
📌 Ультраправыя ў Бундэстагу? Чаму адны баяцца «Альтэрнатывы для Нямеччыны», а другія за яе галасуюць

Канстытуцыя Нямеччыны забараняе дзейнасць антыдэмакратычных партыяў. Ды мноства немцаў непакоіцца, што адна такая партыя ўжо даўно дзейнічае – і можа дамагчыся ўлады.

👉 «Белсат» расказвае, што такое «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і чаму супраць яе цяпер масавыя пратэсты.
🤔 Адкуль узяліся беларускія беспілотнікі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга?

Сярод вайсковай тэхнікі, захопленай паўстанцамі групоўкі M23 у аэрапорце Гомы, аказаліся новыя беларускія беспілотнікі.

👉 Высвятляем, як яны там маглі апынуцца і з кім звязаныя.
💱 Курсы валютаў 4 лютага

Долар страціў больш за капейку, еўра таксама патаннеў амаль на капейку. Расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏒 Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года

Раней нядопуск да ЧС працягнулі і для расейскай зборнай. Пры гэтым адзначаецца, што пры спыненні вайны ва Украіне рашэнне могуць перагледзець.
🤠 Дапамог з’явіцца ЗША і заснаваў галоўную вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт

4 лютага 1746 года нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка.

Як нарадзінцу ВКЛ ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць ЗША і зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай?

🎞 Глядзіце пра амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у праграме «Вусы Скарыны»

А пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі
👉 глядзіце тут

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 «Яна робіць свой унёсак у вырашэнне шэрагу пытанняў»

Генеральны пракурор Андрэй Швед абвясціў аб працягу працы камісіі па «разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў», якую ён узначальвае.

👉 Прыгадваем, як яна насамрэч працуе і ці варта ёй верыць.