Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
☝️Расейскі атамны ледакол «50 лет Победы» сутыкнуўся ў Карскім моры з грузавым суднам

У выніку ён атрымаў пашкоджанні ў насавой частцы.

Гэта адбылося яшчэ ў ноч з 25 на 26 студзеня, аднак вядома пра інцыдэнт некаторым расейскім медыям стала толькі 28-га.

«Расатамфлот» паведамляе, што ледакол «50 лет Победы» працягвае працаваць на Паўночным марскім шляху ў штатным рэжыме, нягледзячы на пашкоджанні, бо «мараходнасць не страчаная».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А што, так можна было?

Хлопцы проста ўзялі і скралі МЕТРО 🤯 Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Паліна Шарэнда-Панасюк была вызваленая з Гомельскай жаночай калоніі

🔸 Каардынацыйная Рада ўпершыню ў гісторыі прадставіла нашую краіну на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

🔸 Розніца ў аплаце працы мужчын і жанчын летась скарацілася ў 4,5 разы

🔸 Украіна: абстрэлы і бачанне спынення вайны ў Белым доме

🔸 Групоўка ХАМАС вызваліла яшчэ трох ізраільцянаў-закладнікаў, захопленых падчас тэрарыстычнай атакі 7 кастрычніка 2023-га. Узамен за гэта Ізраіль вызваляе 183 палестынцаў

🔸 Яшчэ больш расейскай культуры ў Беларусі. Ейныя аматары ствараюць у Менску «Маскоўскае зямляцтва»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Белсат
🔸Рэчы беларускі Марыі Зайцавай, што загінула ў баях за Украіну, будуць захоўвацца ў львоўскім музеі

Іх перадалі ў склад экспазіцыі байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна.

👀 Глядзіце болей па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📸 Хутка гэтае месца стане самым папулярным у Інстаграме!

Аматары Барбі, цяпер вы ведаеце куды паехаць у наступны адпачынак 👌
🇺🇸🇺🇦 Адміністрацыя Трампа разлічвае, што Украіна правядзе выбары пасля спынення баявых дзеянняў

Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік Трампа ў пытаннях Украіны і РФ Кіт Кэлаг.

🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Па інтэрнаце ў Суджы быў нанесены ўдар авіябомбаю. Пад заваламі знаходзяцца каля сотні чалавек

Большасць сярод іх – старыя людзі (таксама ёсць жанчыны і дзеці). Сцвярджаецца, што іх рыхтавалі да эвакуацыі.

Пра ўдар па інтэрнаце заявіў украінскі бок. Расейскі бок пакуль ніяк не каментаваў інцыдэнт.
💥 #галоўнае за 1 лютага

✔️Вызвалілі з калоніі Паліну Шарэнду-Панасюк. У апошні час яна мела сур'ёзныя праблемы са здароўем

✔️Рэчы беларускі Марыі Зайцавай, што загінула ў баях за Украіну, будуць захоўвацца ў львоўскім музеі

✔️На польска-беларускай мяжы – ужо звыклы калапс. Гэтым разам праблемы з заездам у Берасце з Тэрэспаля

✔️А каб выехаць з РБ у Еўразвяз на асабістым аўтамабілі, ад сёння зноў трэба плаціць збор

✔️У ЗША яшчэ адна авіякатастрофа: разбіўся санітарны самалёт

✔️Расейская ракета патрапіла ў 5-павярховы дом у Палтаве: не меней за 8 загінулых

✔️«Гандлёвая вайна» ЗША супраць Еўразвязу можа распачацца ўжо неўзабаве

✔️Галоўны трэнер гомельскай баскетбольнай каманды за 5 гадоў скраў у гульцоў 50 тысяч рублёў

#рэпрэсіі:

▫️У Менску будуць судзіць за пратэсты-2020 цэлую сям'ю: маці, бацьку і сына

▫️Саўладальнік будынку, дзе месціцца консульства Польшчы ў Горадні, трапіў пад крымінальны пераслед у РБ

▫️Вялікае інтэрв'ю з Вадзімам Ермашуком (Vadimati) – пра тое, як выжыць у калоніі, маючы «нізкі статус». І застацца чалавекам
Добрай нядзелі, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы – прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Страціла здароўе, але не прынцыпы»

Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк.

🔹
«Насамрэч нізкі статус – гэта ГУБАЗіК»

Вадзім Ермашук пра чалавечнасць на самым нізе і пра тое, чаму Лукашэнка будзе паміраць у пакутах.

🔹Зноў калапс на мяжы

Уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзінаў.

#штопачытаць
💪Сёння спаўняецца 187 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага

Выбітны беларускі палітычны дзеяч, кіраўнік паўстання 1863 года, публіцыст і паэт нарадзіўся 2 лютага 1838 года.

Сабралі для вас падборку матэрыялаў пра нашага знакамітага земляка, паглядзіце!

✔️Дакументальны фільм «Гісторыя пад знакам Пагоні. Кастусь Каліноўскі»

✔️Як развіваліся б падзеі, калі б паўстанне 1863–64 гадоў не скончылася паразаю? Адказу на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі гістарычнага ток-шоу «Intermarium»

✔️Дакументальны фільм «Кастусь Каліноўскі. Як ён адкрыў сваю апошнюю таямніцу напярэдадні рэвалюцыі 2020 году». У фільме вы пабачыце ўнікальныя кадры раскопак і знойдзеных прыватных рэчаў паўстанцаў, а таксама атрымаеце адказы на пытанні, чаму Каліноўскі распачаў паўстанне, як сфармавалася ягоная асоба, ды чаму паўстанне было прайгранае.
Белсат
☝️Па інтэрнаце ў Суджы быў нанесены ўдар авіябомбаю. Пад заваламі знаходзяцца каля сотні чалавек Большасць сярод іх – старыя людзі (таксама ёсць жанчыны і дзеці). Сцвярджаецца, што іх рыхтавалі да эвакуацыі. Пра ўдар па інтэрнаце заявіў украінскі бок. Расейскі…
📍У Расеі заявілі, што бомба на інтэрнат у Суджы была скінутая ЗСУ

«Гэтая правакацыя накіраваная на адцягненне сусветнай грамадскай думкі ад зверстваў кіеўскага рэжыму, якія здзейснены ў населеным пункце Рускае Парэчнае Курскай вобласці».

👀 Глядзіце больш на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Чым больш будзе палітычна-культурнай расейскай прысутнасці ў Беларусі, тым больш я б чакаў духоўнага і культурнага супраціву»

Госцем свежага выдання праграмы «МоваНанова» стаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

У размове з Віктарам Шукеловічам ён разважае пра ўзмацненне расейскага культурнага ўплыву на Беларусь пасля 2020-га ды пра тое, як беларусы па-ціхаму даюць гэтаму адпор.

👀 Глядзіце новы выпуск «МоваНанова» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹Для Лукашэнкі намагаюцца зрабіць каленны пратэз, каб ён «не ўпаў на калені»

Раней яму ўжо зрабілі некалькі аперацыяў на каленным суставе ў Беларусі, але праблему гэта не вырашыла. Ці выратуюць самаабвешчанага кіраўніка РБ кітайскія тэхналогіі?

А таксама:

🔸Гісторыя шпіца Умкі ды ягоны двайнік
🔸Хатні гадаванец ад «Tombot». Робат-сабака на «БелЭкспа»
🔸Незвычайны робат у Віцебску ад школьніка. А дзе робат ад Акадэміі навук?

👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Былыя габрэйскія могілкі ў Менску перакапалі траншэямі, каб пракласці трубы

На месцы ўжо знайшлі амаль дзясятак мацэваў – габрэйскіх надмагілляў, а таксама цагляныя рэшткі з фрагментамі дэкору.

🔍 Падрабязней чытайце ў нас на сайце
🥩 Мяса ў рацыёне паменела, а бульбы істотна паболела. Паглядзелі, якую ежу спажывалі беларусы цягам 2024-га

Таксама ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэту можна назіраць змену алкагольных звычак нашых суайчыннікаў.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
😨 Аляксандр Кныровіч паглядзеў 4-гадзінную прэс-канферэнцыю Лукашэнкі і ажно пасівеў

Усё дзеля таго, каб прааналізаваць ягоныя (як звычайна, вельмі дзіўныя) заявы ды паспрабаваць знайсці ў іх крупінкі нейкага здаровага глузду.

Ды дзе там! Іголку ў стозе сена й тое знайсці прасцей...

🔍 Глядзіце спецыяльнае выданне эканамічнай праграмы «Атма$фера» на канале «Белсат NEWS»
☝️Польскі жаўнер скончыў жыццё самагубствам непадалёк ад мяжы з Беларуссю

Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных сілаў Польшчы.

Паводле камунікату гэтага ведамства, вайсковец забіў сябе гэтай ноччу. Прычыны ды акалічнасці трагедыі высвятляюцца.

Вядома, што жаўнер браў удзел у аперацыі «Бяспечнае Падляшша», якая трывае на польска-беларускай мяжы са жніўня.
🎬 Прэм'ера на «Белсат DOC»: дакументальны фільм «Наша памяць»

7 гадоў таму ў Беластоку паўстала грамадская ініцыятыва з такой жа назваю, якая занялася вывучэннем гісторыі пасляваенных польска-беларускіх адносінаў на Падляшшы.

Дзейнасць ініцыятывы пачалася з дакументавання месцаў памяці з найбольш трагічным лёсам – беларускіх вёсак, «пацыфікаваных» так званай 3-й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса («Бурага»).

👀 Глядзіце фільм Юры Каліны «Наша памяць» проста цяпер на канале «Белсат DOC»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📷 Сабралі для вас традыцыйную падборку фатаздымкаў тыдня

У ёй гэтым разам – гадавіна вызвалення «Аўшвіцу», чарговы абмен палоннымі на Блізкім Усходзе, новыя акцыі ў Грузіі ды шмат чаго яшчэ.