Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
😡 Жывёльныя могільнікі ў Беларусі не бароняць надзейным чынам, таму ахвочых прадаць здыхляціну не меншае

У снежні «Белсат» расказваў, як беларусаў кармілі здыхляцінаю. Лукашэнка даручаў разабрацца з гэтым, але «воз і ныне там».

«BELPOL» падзялілася з «Белсатам» лістом з пракуратуры Гомельскай вобласці. Згодна з ім, былі праведзеныя праверкі 196 могільнікаў у Гомельскай вобласці і ў больш як траціне выявілі парушэнні санітарных правілаў.

👉 Падрабязней
Белсат
🤔 Шпіёнка з Беларусі не прыйшла сядзець. Ой, а так можна было!? Пра гэта «Белсату» паведаміла кіраўніца Бюро Акруговага суду Варшавы-Прагі Катажына Брогашч. І што цяпер будзе? Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце:
😳 Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц

У Акруговым судзе Варшавы «Белсату» пацвердзілі, што не атрымлівалі ад яе заявы з просьбай разглядзець такое вызваленне.

👉 Падрабязней
💔 «Жыве надзеяй на вызваленне»

Былая зняволеная на ўмовах ананімнасці распавяла праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку пра зняволеную былую беларускую журналістку з Гомлю Ларысу Шчыракову.

👉 «Белсат» прыводзіць вытрымкі гэтага аповеду.

#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Карпенка: наступнага прэзідэнта Беларусі можа абіраць не народ

✔️Беларусу, што абараняўся ад ГУБАЗіКа, пагражае расстрэл

✔️У Вашынгтоне знайшлі чорныя скрыні самалёта, што пацярпеў крушэнне

✔️Падаражэе камуналка: Лукашэнка падпісаў указ

✔️На паўднёвым захадзе Беларусі – аранжавы ўзровень небяспекі праз туман

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Белсат
🧵Мода паўстанцаў: як апраналіся змагары часоў Каліноўскага? Як паводле адзення можна было ідэнтыфікаваць паплечніка ў натоўпе? І хто быў галоўным трэндсэтарам тагачасных рэвалюцыяў ва ўсім свеце? Кацярына Ваданосава расказвае пра моду і стыль з такім захапленнем…
🤔 Як паўстанцы 1863 года ратаваліся ад холаду?

💁🏻‍♀️ Вельмі проста – у іх былі світка, бекеша і чамара, а яшчэ рагатыўка. Апошнія былі зробленыя такім чынам, каб можна было адрозніць свайго ад чужога

Не ўяўляеце што гэта за вопратка? Тады глядзіце свежае выданне праграмы «Нітка-зорка» 🎬

У ім Кацярына Ваданосава раскажа, як адзенне паўстанцаў адлюстроўвала іхную адвагу і змаганне, якое мела сакрэтнае значэнне ды як сучасныя мастакі ўключаюць элементы таго часу ў сённяшнюю моду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Трампу патрэбная ўлада, толькі каб на ёй зарабляць?

Дональд Трамп за два тыдні прэзідэнтства праславіўся не толькі скандальнымі ўказамі, але і запускам новай крыптавалюты, якая патэнцыйна зрабіла яго адным з самых багатых людзей у свеце.

Гэты крок ужо раскрытыкавалі эксперты па этыцы. Трампа вінавацяць у тым, што ён выкарыстоўвае ўладу для атрымання прыбытку і кажуць пра тое, што гэта можа прывесці да таго, што «называецца адкатам».

👉 Падрабязней
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 Шэраг удзельнікаў АБСЕ выпусцілі заяву наконт выбараў у Беларусі. ЗША не далучыліся

Краіны нефармальнай Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ выпусцілі заяву аб выбарах у Беларусі, дзе гаворыцца пра тое, што працэс не можа лічыцца свабодным і справядлівым. Таксама ў заяве асуджаюцца рэпрэсіі.

У заяве таксама асуджаецца дапамога беларускіх уладаў у расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі.

Пад заявай падпісаліся 38 краін-удзельніц АБСЕ, аднак ЗША сярод іх няма.

👉 Падрабязней
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны

За 250 еўра вам пакажуць месцы баёў і жахаў. Мы з’ездзілі на гэтую экскурсію і пакажам яе вам.
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Адток працоўных з Беларусі працягваецца нягледзячы на намінальны рост заробкаў. Тлумачым чаму так адбываецца

🔸Трамп пагражае краінам БРІКС за спробу выцесніць долар. Як гэта адаб’ецца на Беларусі?

🔸Якія змены чакаюць беларусаў з 1 лютага

🔸У Літоўскай Рэспубліцы пагражаюць крымінальнымі справамі за «пашпарт Новай Беларусі»

🔸5 гадоў Брэксіту. Еўраскептыцызм і беларускае пытанне

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/4_hslX8uVJA
🤔 Хто паставіў крыж на кар'еры Віктара Лукашэнкі

Лукашэнка пачынае шукаць пераемніка. Якія варыянты разглядаюцца?

Чаму дыктатар зняў з важнай пасады старэйшага сына Віктара і якую ролю адводзіць малодшаму Мікалаю?

Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Прасвет» 👇
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧐 Колькі гадоў беларускай мове?

Адкуль лічыць пачатак яе існавання? Лінгвісты кажуць адное, а пісьмовыя помнікі іншае.

Слушны адказ глядзіце ў відэа з праграмы «Мова нанова»

А выданне цалкам глядзіце на канале «БЕЛСАТ LIFE»
Белсат
Снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай уручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска

На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ.
🙈 «Трэба каб Марзалюк зігануў і заплакаў»

Навошта? Дык а што яму застаецца пасля рэпу ад Азаронка, пакаяльнага відэа Гайдукевіча і перайменавання менскага мора 🤷‍♀️

Усё гэта ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» дзе нашыя вядоўцы абмяркоўваюць самыя ўражальныя навіны ▶️ https://youtu.be/q0XTHIka8-g
💥 #галоўнае за 31 студзеня

✔️ Расея і Кітай будуць плаціць 100% тарыфаў, калі паспрабуюць замяніць долар у сусветным гандлі

✔️ На Палессі плануюць асушаць балоты. Гэта можа прывесці да экалагічнай катастрофы

✔️ Ініцыятыва «Maldzis» набыла Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года

✔️ У Беларусі магчыма зноў прадаюць здыхляціну з жывёльных могільнікаў

✔️ Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц

✔️ Як Трамп запусціў крыптавалюту імя сябе

✔️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі

✔️ У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»

✔️ Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны

#рэпрэсіі:

▪️ Беларуса, які абараняўся ад ГУБАЗіКу, могуць пакараць смерцю

▪️ У якіх умовах трымаюць палітзняволеных у гомельскай ПК-4

▪️ Палітзняволеная Ларыса Шчыракова зарабляе 20 рублёў на месяц

▪️ Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў
🎶 Этна-трыа Kriwi выпусціла новы трэк

Трэк з назвай «Balbačucha» - гэта беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider.

🎧 Паслухаць тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Беларусі будзе працаваць арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва»

Як суполка заяўляе, яны будуць аб’ядноўваць «расейскіх суайчыннікаў» у нашай краіне. Разабраліся, з якой мэтай ім гэта патрэбна і чым займаюцца падобныя структуры ў іншых краінах — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Чыноўнік з Ваўкавыску расчараваўся ў беларусах

Ён зрабіў дзіўныя высновы, ад якіх вам будзе смешна. Да чаго ён прыйшоў, аналізуючы працу са зваротамі грамадзян — чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі

Мы спыталі ў дэпутатаў літоўскага Сейма, чаму яны крытыкуюць праект дакумента для беларусаў за мяжой і ці будуць яго ўвогуле прызнаваць? Чытайце адказы па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
Белсат
Пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША Ёсць загінулыя. Катастрофа адбылася ў выніку сутыкнення з вайсковым верталётам каля аэрапорту імя Рэйгана. На відэа відаць момант удару і выбух у паветры. На борце знаходзіліся 64 чалавекі: 60 пасажыраў і чатыры…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЗША разбіўся самалёт побач з жылымі дамамі

Санітарны борт упаў у Філадэльфіі пасля ўзлёту з аэрапорту. Усе шэсць членаў экіпажа загінулі. Падзенне самалёта выклікала вялікі пажар, ёсць таксама пацярпелыя.

Нагадаем, пазаўчора ў ЗША таксама разбіўся пасажырскі самалёт пасля сутыкнення з верталётам. Загінулі ўжо 67 чалавек.
Трамп з Пуціным могуць прыняць «значныя» меры для спынення вайны

Паводле прэзідэнта ЗША, яго адміністрацыя ўжо размаўляе з Расеяй наконт Украіны.

«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне», — сказаў Дональд Трамп.

Калі Трампа спыталі, ці гаварыў ён ужо з Пуціным, прэзідэнт адказаў вось так: «Я не хачу гэтага казаць».