Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША

Ёсць загінулыя. Катастрофа адбылася ў выніку сутыкнення з вайсковым верталётам каля аэрапорту імя Рэйгана. На відэа відаць момант удару і выбух у паветры.

На борце знаходзіліся 64 чалавекі: 60 пасажыраў і чатыры чальца экіпажу. Паліцыя дастала з вады «мноства целаў», але пакуль выжыўшых не знайшлі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Расея атакавала дронам жылы дом у Сумах

У выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі. З дзевяці пацярпелых трое ў цяжкім стане.

Дрон-«шагэд» разбурыў дзевяць кватэр на чатырох паверхах і 12 балконаў, а таксама пашкодзіў больш за 80 аўтамабіляў. Эвакуяваны больш за сто чалавек.
😡 Беларусаў чакаюць яшчэ больш выдаткаў у лютым

«Выбары» скончыліся, а разам з імі і зніжкі на прадукты. Калі не заўважылі, то паводле ўладаў яны былі: спачатку перадсвяточныя, а потым іх працягнулі да пераабрання Лукашэнкі. І вось, з гэтага пачнецца люты ў Беларусі.

Што яшчэ змяняецца ў краіне праз два дні? Вяртанне платы за выезд, змены ў пенсіях і дзіўная прапанова ад «Белавія» (замест Мальдываў). Сабралі ўсё ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🇩🇪 У Нямеччыне Бундэстаг падтрымаў увядзенне больш жорсткага кантролю за мігрантамі

Дакумент атрымаў перавагу ў тры голасы, дзякуючы падтрымцы скрайне правых.

Рэзалюцыя прадугледжвае ўвядзенне кантролю на сухапутных межах Нямеччыны, адмову ў прадстаўленні прытулку на мяжы і затрыманне замежнікаў, абавязаных пакінуць краіну.

☝️ Дакумент пакуль носіць характар рэкамендацыяў і на дадзены момант не з’яўляецца абавязковым для выканання.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў ініцыятыву «сур’ёзнай памылкай».
📌 Беларускі Дом у Варшаве не ведае, што будзе з яго памяшканнем у 2025 годзе

У мінулым годзе Беларускі Дом у Варшаве сутыкнуўся з праблемамі з фінансаваннем памяшкання – Польшча адмовілася пакрываць выдаткі. На той час атрымалася вырашыць праблему.

Але, што будзе ў бягучым годзе, пакуль невядома, расказаў «Белсату» кіраўнік Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.
🤔 Што можа аб’яднаць беларусаў і Беларусь?

Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук лічыць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, а нашая рыса — партызаншчына.

А кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі кажа, што падзел беларускага народу — штучны.

Глядзіце новы «Двубой» 👇
🫤 «Выбары» прайшлі, а праблемы з інтэрнэтам у беларусаў засталіся

Карыстальнікі скардзяцца як на мабільны, так і хатні інтэрнэт, а таксама на праблемы з VPN-сэрвісамі, піша devby.io.

Сярод іншага, беларусы скардзяцца на працу мабільнага інтэрнэту А1 – ноччу 29 студзеня на ім не загружаліся нават дзяржпарталы накшталт parvo.bу.

👉 Падрабязней
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💱 Курсы валютаў 30 студзеня

Долар, еўра і расейскі рубель сёння страцілі

#курсывалютаў
Белсат
🫣 На заводзе Tesla ў Берліне з’явілася выява Ілана Маска з яго жэстам, падобным на нацысцкае прывітанне і надпіс - «Heil tesla» Перформанс арганізавалі мастакі з «Цэнтра палітычнай прыгажосці» сумесна з брытанскім арт-аб'яднаннем Led By Donkeys, пра што яны…
😐 Ілана Маска зноў вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

За «яго падтрымку фундаментальнага права чалавека на свабоду слова, а тым самым і міру»

Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламента Бранка Грымс у сацсетцы X.

У адказ Ілан Маск напісаў на сваёй старонцы, што яму не патрэбныя ніякія прэміі.

Маска вылучаюць на прэмію міру ўжо ў другі раз. У 2024-м кандыдатуру бізнесоўца прапанаваў нарвежскі дэпутат з-за яго «няўхільнай абароны дыялогу, свабоды слова і магчымасці выказваць свае погляды» ў «у свеце, які пастаянна палярызуецца».

Але ў выніку Нобэлеўскую прэмію міру ў 2024 годзе прысудзілі японскай арганізацыі, якая аб'ядноўвае ахвяр бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡 Санкцыі зноў не працуюць. Расследванне Earthside па дрэваапрацоўцы

Паводле аўтараў расследавання, сем з дзесяці буйнейшых расейскіх экспарцёраў бярозавай фанеры, а таксама беларускія па-ранейшаму пастаўляюць яе ў Еўразвяз, дзе яна выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі, паркету, спартовага інвентару і цацак.

Санкцыі абыходзяцца праз тое, што фанера з Расеі і Беларусі, афармляецца як вырабленая ў Кітаі, Казахстане, Грузіі, Турцыі.

👉 Чытайце ПАДРАБЯЗНЕЙ
🤝 Ціханоўская паразмаўляла са сватам Трампа

Ён узначаліў дэлегацыю ЗША падчас мемарыяльных урачыстасцяў у «Аўшвіц-Біркенаў». Карані Чарлза Кушнэра – з Беларусі, а яго сын – зяць Доналда Трампа.

Яны абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.

Кушнэр расказаў, што ягоныя карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь.

Чарлз Кушнэр – амерыканскі забудоўнік і былы юрыст. У 2024 годзе прэзідэнт Доналд Трамп анансаваў прызначэнне яго на пасаду амбасадара ЗША ў Францыі падчас яго другой адміністрацыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Трагедыя ў Вашынгтоне: у раку Патомак упаў пасажырскі самалёт

✔️Мазырскаму НПЗ – 50 гадоў.

✔️У верасні 2025 года ў Беларусі адбудуцца тры вучэнні АДКБ.

✔️Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі.

✔️Доналд Трамп загадаў дэпартаваць студэнтаў, якія падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔻 ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Якія 2 важныя папраўкі былі ўнесеныя падчас галасавання, у сваім каментары для Белсату распавёў Павел Латушка.

Паслухайце ☝️

Таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы заклікала рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палівяўняў і спыніць рэпрэсіі.
🤨 У крымінальным кодэксе з'явіцца «абраза былога прэзідэнта», а таксама адказнасць за «злачынствы» здзейсненыя за мяжою

Ухвалены праект Закону аб зменах у Крымінальным кодэксе.

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ