😨 На чыгуначным пераездзе ў Барысаве сутыкнуліся грузавы цягнік і фура
Цяжкавік DAF з паўпрычэпам заехаў на чыгуначнае палатно на дазваляючы сігнал, аднак там аўтамабіль заглух. 33-гадовы кіроўца не здолеў прыбраць яго са шляхоў, і адбылося сутыкненне з цягніком.
На шчасце, людзі не пацярпелі.

☝️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, пакінула Беларусь
Таццяну Крапіневіч дапамог вывезці з Беларусі фонд BYSOL. Яе эвакуявалі за некалькі дзён да прызначанага суда. Пра сітуацыю напісаў Андрэй Стрыжак.
Таццяна працавала завучам гімназіі ў Ляхавічах, у 2023-м годзе была пераможцаю абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі». Летась Бондарава ўчыніла ёй цкаванне, называючы «ідэйнай змагаркаю».

💁🏻♂️ Прапагандысты АНТ падманулі польскага аператара, каб атрымаць кадры з акцыі беларусаў Варшавы
Аўтар думаў, што робіць здымкі для арганізацыі, што працуе са Святланай Ціханоўскай.
👀 Глядзіце больш падрабязнасцей па спасылцы
Аўтар думаў, што робіць здымкі для арганізацыі, што працуе са Святланай Ціханоўскай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Каб здабыць відэа з маршу беларусаў у Варшаве, прапагандысты падманулі польскага аператара
Хоць прапагандыст Тур і запэўніваў, што свае людзі ў іх ёсць паўсюль, высветлілася, што фотаздымкі і відэа з маршу беларусаў у Варшаве, якія пад выглядам аўтарскіх паказвалі на ОНТ, былі...
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка прыняў дэлегацыю Панафрыканскага парламенту. Што яна рабіла ў Беларусі і навошта гэткая прыязнь дыктатару?
🔸 Беларуская дэлегацыя з Каардынацыйнай рады афіцыйна далучаецца да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
🔸 Выбух у Мазыры: там маглі збіць «Шагэд» сродкамі СПА
🔸 Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу
🔸 «Інтэграл» вырабляе мікрачыпы для патрэбаў расейскай арміі
🔸 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастанавіла павялічыць «узроставыя» даплаты да пенсіяў
🔸 Беларускі добраахвотнік Аляксандр Новік загінуў ва Украіне
🔸 Выхад DeepSeek AI абваліў акцыі практычна ўсіх высокатэхналагічных кампаній. У чым асаблівасць распрацоўкі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
❗️❗️❗️ Расея ўдарыла па Мазырскім НПЗ? Падрабязнасці / Аб'ектыў
"Аб'ектыў" – галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату".
00:00 #ВялікаяБрытанія і #Канада ўвялі новыя #санкцыі ў дачыненні да фізічных асобаў і арганізацыяй з Беларусі
00:40 Анонс
01:40 #Лукашэнка прыняў дэлегацыю Панафрыканскага парламенту…

💁🏻♂️ Цыстэрны з казахстанскім газам, якія ехалі ў Польшчу, захраслі на мяжы ў Беларусі
Польская мытня «патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахскае паходжанне тавару».
📍Чытайце болей у нас на старонцы

У Беларусі па дарозе ў Польшчу захрасла больш за 100 цыстэрнаў з казахскім газам
Цыстэрны са звадкаваным вуглевадародным газам не могуць перасекчы беларуска-польскай мяжы. Іх не пускаюць, бо Казахстан дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі.
🔍 Пракуратура Польшчы шукае траіх беларусаў, што маюць дачыненне да прымусовай пасадкі самалёту Ryanair з Пратасевічам на борце
Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакументу.
👀 Больш інфармацыі – на нашай старонцы
Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакументу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Інтэрпол выдаў «чырвонае апавяшчэнне» на вышук беларусаў у справе прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у 2021-м
Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае траіх грамадзянаў Беларусі, якія маюць дачыненне да прымусовай пасадкі польскага самалёта ў Менску ў траўні 2021 году.
💥 #галоўнае за 28 студзеня
✔️Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
✔️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя
✔️Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца? Разбіраемся
✔️Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
✔️80-я гадавіна вызвалення лагеру смерці «Аўшвіц» – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
✔️Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам
✔️Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
#рэпрэсіі:
▫️Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу. Імаверна, за «палітыку»
▫️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, была вымушаная пакінуць Беларусь
▫️За «распальванне варожасці» пачалі судзіць 65-гадовага жыхара Менску, які адказваў за бяспеку пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце

Добрай серады, сябры!
Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Міжнародная абарона абнуляе тэрмін перабывання на ВНЖ?
Разбіраемся ў нюансах легалізацыі ў Польшчы.
🔸«Нас – меншасць: тых, хто прайшоў пазітыўную селекцыю»
80 гадоў таму быў вызвалены «Аўшвіц-Біркенаў».
🔸«Выбары» прайшлі, а легітымнасці не дадалося
Ці так ужо «фіялетава» гэта Лукашэнку?
#штопачытаць

😬 У заказніку «Званец» загарэлася балота
Пажар адбываецца ля вёскі Ражное Драгічынскага раёну, паведамляе Мінлесхоз. Паводле ведамства, тушэнне абцяжарана забалочанай мясцовасцю да адсутнасцю пад'язных шляхоў. Таксама паведамляецца, што на цяперашні момант пагрозы населеным пунктам няма.
Балота Званец – найбуйнейшае ў Еўропе нізіннае балота, якое захавалася ў у блізкім да натуральнага стану. Яно займае каля 77% тэрыторыі заказніка.

📌 Беларусам могуць дазволіць удзельнічаць у мясцовых выбарах у Расеі, а таксама быць абранымі ў органы мясцовага самакіравання
Лукашэнка ўхваліў праект Пратакола аб роўных правах грамадзянаўРБ і РФ.
Гэты законапраект будзе выкарыстоўвацца як аснова для перамоваў паміж Менскам і Масквой.
☝️ Дагэтуль беларусы, якія пастаянна пражываюць у Расеі, не мелі права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. У той час, як расейцы, якія жывуць у Беларусі, маглі не толькі ўдзельнічаць, але і ўваходзіць у склад выбарчых камісій.
Перамовамі па праекце пратакола і яго падпісаннем будзе займацца МЗС Беларусі.

Белсат
📌 Федэральны суд ЗША прыпыніў адзін з указаў Трампа Гаворка пра ўказ аб абмежаванні грамадзянства па нараджэнні. Згодна з Канстытуцыяй ЗША, грамадзянства можа атрымаць любы чалавек, які нарадзіўся на тэрыторыі ЗША. Аднак указ Трампа ўводзіў абмежаванні:…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выхад DeepSeek R1 справакаваў абвал тэхналагічных кампаніяў.
Амерыканскі фондавы рынак страціў $ 1трлн за содні. У выніку ўчорашніх гандляванняў акцыі Tesla патанелі на 2,3 %, Microsoft – на 5%, пазіцыі Nvidia, галоўнага вытворцы мікрачыпаў, абрынуліся на 17%.
DeepSeek R1 на 96% таннейшы за ChatGPT і Gemini. Кітайская мадэль мае адкрыты код, здольная аналізаваць тэксты, рабіць пераклады, пісаць эсэ і нават праграмаваць.
Галоўным чыннікам поспеху DeepSeek называюць экспартныя абмежаванні, уведзеныя ўрадам ЗША ў кастрычніку 2022 года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼Ці маглі вы сабе ўявіць, што музыка беларускай выканаўцы прагучыць на Тыдні высокай моды?
А такое адбылося: на культавым паказе ў Парыжы зайграла музыка беларускай спявачкі і кампазітаркі Palina. Вось, як гэта выглядала.
❓Як вам?

💱 Курсы валютаў 29 студзеня
Долар і еўра яшчэ крыху падраслі. Расейскі рубель нязначна, але страціў.
#курсывалютаў

📊 Колькасць беларусаў, прызнаных пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы за мінулы год скарацілася ўдвая
Паводле Дэпартаменту міграцыі МУС Літвы, за 2024 год 598 беларусаў і 125 расейцаў былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы.
☝️ Гэта амаль на 60% меней чым за 2023 год - тады пагрозай былі прызнаныя 1428 беларусаў.
#лічбадня

🪞 Булінг – адна з праяваў праблемы з разуменнем сябе ў беларусаў
Цкаванне ў беларускіх школах існуе ўжо не першы год. Сістэма спрабуе вырашаць гэтую праблему, але навіны пра выпадкі булінга працягваюць з'яўляцца ў навінавых стужках.
👉 Чаму так адбываецца і ці ёсць рашэнне? Разбіраемся з беларусамі і экспертамі.

📌 Што можа быць у новых санкцыях ЕЗ супраць Расеі
Імаверна, ЕЗ забароніць імпарт алюмінію з Расеі, адлучыць ад сістэмы SWIFT яшчэ 15 банкаў і заблакуе 70 танкераў ценявога флоту, што перавозяць расейскую нафту.
🤷♀️ Аднак некаторыя краіны ЕЗ супраць забароны на імпарт алюмінію. Яны сцвярджаюць, што цалкам замяніць расейскую сыравіну будзе цяжка.
Чарговы пакет санкцыяў супраць Масквы плануецца ўхваліць на трэцюю гадавіну вайны ва Украіне.
Імаверна, ЕЗ забароніць імпарт алюмінію з Расеі, адлучыць ад сістэмы SWIFT яшчэ 15 банкаў і заблакуе 70 танкераў ценявога флоту, што перавозяць расейскую нафту.
🤷♀️ Аднак некаторыя краіны ЕЗ супраць забароны на імпарт алюмінію. Яны сцвярджаюць, што цалкам замяніць расейскую сыравіну будзе цяжка.
Чарговы пакет санкцыяў супраць Масквы плануецца ўхваліць на трэцюю гадавіну вайны ва Украіне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось, на конт каляровай гамы нашая рэдакцыя не ўпэўненая…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM