Белсат
17.7K subscribers
67.1K photos
21.2K videos
38 files
53.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Белсат
💁🏻‍♂️ Лукашэнка расказваў, што КНДР прапаноўвае яму сустрэчу. А ў КНДР кажуць, што ўсё наадварот Па гэтай тэме выказалася Кім Ё Чжон – сястра Кім Чон Ына. 📍Каму верыць? Чытайце на старонцы ды вырашайце самі
💁🏻‍♂️ Лукашэнку «паставілі на месца» нават у КНДР. Што адбываецца ў стасунках паміж дзяржавамі?

Нікога даўно не здзіўляе, што лідары дэмакратычных краінаў ставяцца да Лукашэнкі з пагардаю ці проста не ўспрымаюць сур'ёзна. Але каб яму рэзка адказалі нават у Паўночнай Карэі – гэта выглядае досыць нечакана.

📍Аналізуем, што адбылося і куды ідуць міжнародныя адносіны Менску ды Пхеньяна
👰🏻‍♀️🧑🏼‍⚖️ Як жэняцца ды разводзяцца беларусы. Аналізуем статыстыку

Летась розніца ўзроставага парогу шлюбаў фіксавалася ад 19 да 68 гадоў у мужчынаў і ад 18 да 63 гадоў у жанчынаў.

🔍 Гэта толькі адзін з фактаў, больш глядзіце па спасылцы
😨 Жанчына выпадкова стрэліла ў сябе з вінтоўкі, калі здымала яе са сцяны

У выніку 31-гадовая жыхарка Берасцейшчыны была шпіталізаваная з траўмаю рукі.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰 «Яны заўсёды будуць маімі малымі дзяўчынкамі»

Дуэйн «Скала» Джонсан прэтэндуе на званне бацька году 🤭

Паглядзіце на мілату дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫠 «Хачу шпіца», «Хачу выйсці замуж», «Няхай Жыве Беларусь»

На выставе «Мая Беларусь», якую арганізавалі ў Менску пад будучыя «выбары», паставілі «дрэва жаданняў». Прынцып дзеяння просты – пішаш на кавалачку паперы тое, чаго прагнеш, а потым чапляеш гэты аркушык на дрэва.

Некаторыя беларусы пакідалі на дрэве вельмі цікавыя пажаданні... Глядзіце самі!

Крыніца: reformby.org
💱 Курсы валютаў 21 студзеня

Долар страціў больш за 1,5 капейкі, а еўра і расейскі рубель нязначна выраслі.

#курсывалютаў
☝️Адну з топавых пасадаў «аджатага» ў Бабарыкі «Белгазпрамбанку» заняў былы супрацоўнік службы аховы Лукашэнкі

Гэтае прызначэнне адбылося амаль паўгода таму, але публічна пра гэта не паведамлялі.

📍Чытайце падрабязнасці па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😁 Калі ты легендарны футбаліст, але не ўсё даецца так проста

Паглядзіце, як Лука Модрыч рэагуе на змеяў 🐍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌍 Гартаем глобус і расказваем, у якіх краінах пройдуць выбары ў 2025-м

Такіх «уплывовых» выбараў, як леташнія ў Злучаных Штатах, сёлета ў свеце не будзе. Аднак некаторыя ўсё роўна будуць даволі значнымі.

Дарэчы, першыя з іх ужо прайшлі. 12 студзеня на Каморскіх выспах правялі першы тур парламенцкіх выбараў.

🔍 Чытайце матэрыял на старонцы
☝️Лукашэнка запэўнівае, што інтэрнэт у дзень выбараў адключаць не будуць

Ён сказаў, што нават «ніколі не думаў пра гэта». Дадаўшы: «хочаце сядзець у інтэрнэце – сядзіце там».

Вось толькі давер да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі самі ведаеце які. Прынамсі, сярод нашых чытачоў і гледачоў. Таму нагадваем: вось наш матэрыял пра тое, як абыйсці магчымае блакаванне глабальнай сеткі ды мэсэнджэраў.
▪️На гарналыжным курорце каля Стамбулу згарэў гатэль: загінулі каля 70 чалавек

Пажар распачаўся на папулярным курорце Карталкая сёння неўзабаве пасля апоўначы. Полымя разгарэлася на кухні рэстарану гатэля, а адтуль распаўсюдзілася на ўвесь будынак. Сотні гасцей былі эвакуяваныя, але як мінімум 66 чалавек загінулі. Яшчэ дзясяткі шпіталізаваныя.

Відавочцы паведамляюць, што людзі падчас пажару скакалі з вокнаў ды спрабавалі спускацца ўніз па сплеценых прасцінах.

📷 Фота: AA Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Беларусы сабралі амаль $3 млн на лячэнне хлопчыка з Магілёва

🔻Распачалося датэрміновае галасаванне на «выбарах»

🔻«Кіберпартызаны» раскрылі рэальную колькасць памерлых ад каронавірусу

🔻Лукашэнка абмяркуе з Пуціным пабудову ў Беларусі другой АЭС

🔻Трамп у першы дзень прэзідэнцтва падпісаў больш за 100 указаў

🔻У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць

🔻Папаўненне ў гарадзенскім заапарку

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Так, гэта новы рэкорд Гінэса

І так, ён сапраўды дзіўна выглядае.

Паглядзіце ☝️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐟 Японскі акіянарыум закрылі на рэканструкцыю: месяц-рыба, якая там жыве, засумавала без наведнікаў. Вось як ёй вярнулі нармальны ментальны стан

Пасля закрыцця ўстановы для наведнікаў супрацоўнікі акіянарыуму заўважылі, што месяц-рыба перастала есці (звычайны рацыён для яе − медузы) і пачала терціся бакамі аб шкло свайго акварыуму.

Спачатку гэта тлумачылі тым, што рыба захварэла. Аднак пазней адзін з супрацоўнікаў выказаў здагадку, што справа ў іншым: праз адсутнасць наведнікаў, да якіх звыкла рыба, яна адчувала сябе самотна.

Каб вырашыць гэтую праблему, прыдумалі арыгінальнае рашэнне: каля акварыуму развесілі чалавечае адзенне, а таксама папяровыя твары людзей. Гэта стварала эфект таго, што ў акіянарыум вярнуліся наведнікі.

Рыба, па словах супрацоўнікаў, сапраўды стала адчуваць сябе лепш 👌