Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚
"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅
МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)
Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#словы_М

January 17, 2024
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.
🔸️Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)
2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.
🔸️Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)
3. Умяшчацца, зьмяшчацца.
🔸️У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)

January 19, 2024
На наш погляд, гучыць значна прыгажэй за "прахожы". А Вам ці даспадобы, сябры? 🧡
МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Тое, што і прахожы.
⠀
🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М
МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Тое, што і прахожы.
⠀
🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М
March 4, 2024