🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.4K subscribers
416 photos
38 videos
1 file
64 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)

2. Старанны, руплівы, дбайны.

🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)

3. Уважлівы, неаслабны.

🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)

3. Зоркі, чуйны, праніклівы.

🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Прыгожае, праўда? 😍

ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.

🔸Люструе гладзь возера.

2. Адлюстроўваць.

🔸Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚

"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅

МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)

Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
А як вы завяце сваіх любых? 🥰

ЯСАЧКА (jasačka)
(мужчынскі і жаночы род)

Ласкавы зварот да кагосьці.

🔸Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. (Зарыцкі)
🔸Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? (Грахоўскі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚

"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅

МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)

Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.

🔸Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.

🔸Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)

3. Умяшчацца, зьмяшчацца.

🔸У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УЛЮБЁНЫ (ulubiony)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Закаханы ў кагосьці.

🔸А гэты... улюбёны твой што — таксама на сэмінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсьміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? (Ракітны)

2. Ачараваны, захоплены кім-, чым-н.

🔸Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў Корзуна, як у добрага казачніка. (Кірэйчык)

3. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнаньні з чымсьці іншым; аблюбаваны. 

🔸Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. (Сіпакоў)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
РАТАВÁЛЬНАЕ КÓЛА (ratavalnaje koła)

Сродак для аказаньня дапамогі тапельцам.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️

ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.

🔸У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПÉШЧАНЫ (pieščany)
(прыметнік/дзеепрыметнік, мужчынскі род)

1. Дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, ад 'песьціць' (любоўна даглядаць, гадаваць кагосьці; праяўляць ласку, лашчыць, галубіць кагосьці).

2. Прыметнік: капрызны, расьпешчаны.

🔸Пешчанае дзіця.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱

ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)

Час, які папярэднічае вясьне.

🔸Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск