🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.4K subscribers
415 photos
37 videos
1 file
64 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы такое слова? ☺️

БЯРЭМЯ / БЯРЭМА (biaremia / biarema)
(назоўнік, ніякі род)

Такая колькасьць чагосьці (дроваў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзьвюма рукамі і панесьці.

🔸У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. (Брыль)
🔸Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. (Арабей)
#словы_Б
Зь Вялікаднем, сябры, усіх тых, хто сёньня сьвяткуе! 🐣

СЛОДЫЧ (słodyč)
(назоўнік, жаночы род)

1. Уласьцівасьць салодкага.

🔸️Салодкі смак
🔸️Слодыч цукерак
🔸️Слодыч вінаграду
🔸️Такая слодыч, есьці немагчыма.

2. Пераноснае значэньне: прыемнае адчуваньне; асалода, задавальненьне.

🔸️Я палюбіў цябе, край украінскі, за слодыч музыкі бандур тваіх. (Журба)
🔸️Сэрца ведае тамленьне, сэрца знае слодыч мар. (Колас)
🔸️Апошні месяц Міця адчувае сябе роўным зь сябрамі і ўдосталь пье слодыч гэтага цудоўнага пачуцьця. (Навуменка)
#словы_С
1️⃣Спачатку разьбяромся, чым адрозьніваюцца словы «адзеньне» і «вопратка»:

🔸Адзеньне – сукупнасьць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
🔸Вопратка – выключна верхняе адзеньне, то бок слова з больш вузкім значэньнем.

📍Гэтак, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзеньне (куртку, паліто, плашч і г. д.).
📍Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць.
📍З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзеньня, яе таксама можна надзяваць: апрануць паліто, надзець паліто. Такім чынам, любое адзеньне мы можам надзець.

2️⃣Цяпер высьветлім розьніцу паміж словамі «надзяваць» і «адзяваць»:

🔸«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
🔸«Адзяваем» мы кагосьці: дзіця, напрыклад.

3️⃣Яшчэ колькі заўваг:

🔸Абутак мы абуваем ці надзяваем.
🔸Антонімамі да словаў «апрануцца» і «адзецца» зьяўляюцца адпаведна «распрануцца» і «разьдзецца».
Чароўная нашая беларуская мова нават такія слоўцы мае 🌿 Якраз для гэтага сонечнага і цёплага красавіцкага надвор’я ☺️

УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.

🔸️І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)

🔸️І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)
#словы_У
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КРÁТАЦЦА (kratacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Рухацца, варушыцца.

🔸️Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісьце асін. (Броўка)
🔸️На левай вудзе кратаўся паплавок. (Ваданосаў)

2. Пераноснае значэньне: абуджацца, узьнікаць (пра пачуцьці, думкі і пад.).

🔸️Стараста быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасьць. (Самуйлёнак)
#словы_К
Як сказаць па-беларуску "Час от часу не легче"?

А вось гэтак:

🔸️Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай
🔸️Далей — не лягчэй
🔸️Чым далей, тым цяжэй
🔸️Чым далей, тым галей
🔸️Было кепска, стала (будзе) горш
🔸️Было ліха, дый пагоршала
#фразэалягізмы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20+ сынонімаў да слова "гарэза". І гэта толькі невялікая частка з улікам усіх дыялектаў! 🫣

❓️А якія яшчэ сынонімы ведаеце вы?

Inst: @wanderlust_samoyed
Ці ведаеце Вы, як гучыць па-беларуску выраз "УШКИ НА МАКУШКЕ"?

А вось гэтак:

🔸Слых на семярых
🔸Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
#фразэалягізмы
Колькі устойлівых выразаў на роднай мове ☺️
🇧🇾🇧🇾 В бассейне :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Вода - Вада
Бассейн - Басейн
Спасатель - Ратавальнік
Доска для плавания - Трубка для плавання
Там есть спасатель? - Ці ёсць ратавальнік?

Вода холодная? - Ці вада халодная?
Купальник - Купальнік
Солнечные очки - Цёмныя акуляры
Полотенца - Ручнікі
Солнцезащитное средство - Крэм ад загару
🇧🇾🇧🇾🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
УСУТЫЧ (usutyč)
(прыслоўе)

Вельмі блізка, ушчыльную.

🔸️Пачатак наступленьня быў ўдалы: за першыя суткі прарвалі адну моцную лінію абароны і падышлі ўсутыч да другой. (Мележ)
#словы_У
📍МАЙ ЦІ ТРАВЕНЬ? (паводле В. Вячоркі):

У беларускай мове дзьве назвы пятага месяца.

Май — лацінская назва, ад рымскай багіні зямлі Маі. Аднак маем і ўласнае слова май ‘першая зеляніна з дрэваў, якою прыбіраюць хаты на сьвята Сёмуху’.

А травень — народная назва, і без тлумачэньняў зразумелая. Кладзецца ў рытм поруч з чэрвенем ці верасьнем.

ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пяты месяц каляндарнага года.
#словы_Т