Акцыі беларусаў Варшавы
1.09K subscribers
1.44K photos
255 videos
1 file
438 links
бот для зваротнай сувязі
@BelarusWarszawabot

мы ў Твітары
https://twitter.com/belarusywawa?t=FBkjWWg88oS_P8clmR9b4g&s=09

мы ў Інстаграмм
www.instagram.com/belarusywarszawa

мы ў Фэйсбуку
fb.me/belarusywarszawa

Мы ў TikTok
belarusywarszawy
加入频道
Чарговая акцыя беларусаў Варшавы адбылася 31 ліпеня.

Уявіце сабе! 2 гады мы з вамі кожную нядзелю пры любым надвор’і паказваем, што мы не згодныя з вынікамі выбараў, што мы не будзем трываць гвалту, які працягваюць чыніць прыслужнікі рэжыму, што мы і далей будзем падтрымліваць вязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
Пратэст не знікне, пакуль мы разам!

Прамоўцы ўзгадалі пра гадавіну забойства Віталя Шышова, пра сухую галадоўку Мікалая Аўтуховіча, адзінае патрабаванне якога - прапускаць лісты да яго, пра неабходнасць дапамагаць зняволеным беларусам.

Адной з выступоўцаў была ўдзельніца дыаспары беларусаў Санкт-Пецярбургу Жанна Галеева, якая нагадала, што 3-е палітвязняў чакаюць экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь.
Таксама распавялі на польскай мове праз якія катаванні праходзяць палітычныя зняволеныя і ў якіх умовах яны ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах.

Музычны Рух Варшавы 🎼 выканаў духоўны гімн “Магутны Божа” і гімн Беларусі “Пагоня”.

Сябры, дзякуй кожнаму, хто далучыўся да акцыі!

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
У субботу прайшоў выдатны фестываль"Opór" ("Супраціў”). Нягледзячы на дождж, усё атрымалася - з вашай дапамогай мы зрабілі велізарную працу 🤍❤️🤍
Дзякуй вам за гэта да неба!

Арт-аб'ект "Ptaki wolności" пра беларускіх палітвязняў атрымаўся вельмі інфарматыўны. Колькасць птушак уражвае. Сухія лічбы ж, нажаль, не дазваляюць усвядоміць напоўніцу, колькі закладнікаў цяпер у турмах.
Мы мусім распавядаць пра гэта ўсімі спосабамі і абавязкова падтрымліваць нашых герояў лістамі. Гэта не толькі мацуе іх надзею, але і цісне на прагніўшую сістэму, нагадвае супрацоўнікам турмаў, што мы памятаем пра кожнага несправядліва асуджанага.

У гэтую сераду мы зноўку збіраемся з вамі, каб напісаць лісты падтрымкі палітвязням.
Чакаем вас па адрасе plac Konstytucji 6 у Беларускім Моладзевым Хабе а 18:00.
Прайшло два гады. Два гады перажыванняў, спадзеваў, расчараванняў, але таксама і здабыткаў.

Некаторыя з нас спадзяваліся, што дастаткова паставіць птушку ў патрэбным месцы ў бюлетэні. Што выбар абсалютнай большасці немагчыма сфальсіфікаваць. Зразумеўшы, што ў цяперашняй Беларусі магчымыя самыя звыродлівыя рэчы, мы спадзяваліся на раскол эліт, на тое, што пабачыўшы акіян людзей на вуліцах, улада не зможа пайсці супраць цэлага народа. Мы спадзяваліся на міжнародную супольнасць, на санкцыі, на палітыкаў...

Урокі, які мы вывучылі за гэтыя два гады, вельмі простыя - цудаў не бывае, спадзявацца мы можам толькі на сябе, натхніць на дзеянне можна толькі сваім прыкладам, ніхто не падтрымае нашых блізкіх, акрамя нас саміх.

7 жніўня мы пройдзем маршам па цэнтры Варшавы, каб узгадаць той дзень. Дзень, калі скралі нашыя галасы. Але і дзень, калі мы паўсталі за свае правы. Дзень, калі мы абурыліся гвалту на нашых вуліцах. Калі зразумелі, што кожны можа і павінен нешта з гэтым зрабіць.

Дзень, калі мы аб'ядналіся!
🤍❤️🤍
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца!


Нядзеля, 7 жніўня, 15:00
📍 Plac Konstytucji

Марш Годнасці
🤍❤️🤍
Forwarded from Баста!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Таймлапс с шествия солидарности белорусов в Варшаве

Тысячи людей вышли на акцию, чтобы напомнить про тот день, когда наши голоса были украдены

Баста!
Апошнія два гады назаўжды змянілі нашае ўяўленне пра сябе. І за гэта мы заплацілі вялікую цану. Больш за 1500 чалавек проста ў гэты момант плоцяць сваёй свабодай за наша права звацца Народам. Больш за 180 з іх - жанчыны. Больш за 20 блогераў, больш за 20 журналістаў, больш за 50 студэнтаў.

Некаторыя з нас перажылі за гэтыя два гады болей падзей, чым за ўсё жыццё дагэтуль. А 30 палітвязняў бачылі за гэты час толькі турэмныя камеры ды этап. Больш за 280 чалавек правялі ў зняволенні ўжо паўтары гады.

З такой статыстыкай мы падыходзім да другой гадавіны выбараў 2020 года.
Сведчыць яна перш за ўсё пра вялізную колькасць згубленага часу, які можна было б укласці ў стварэнне нечага новага, карыснага для нашай краіны і свету. Неабыякавым, ініцыятыўным, творчым людзям усведамляць гэта надзвычай складана.

Давайце іх падтрымаем!
Прыходзьце 10 жніўня да 18.00 у Беларускі Моладзевы хаб, каб напісаць лісты і падпісаць паштоўкі палітвязьням.

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Лепшыя моманты маршу Годнасці 2022 беларусаў Варшавы ў фотаздымках 📸