#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
У міжваеннай архітэктуры Гомельшчыны і часткова Магілёўшчыны ёсць адзін патэрн, які паўтараецца на многіх аб'ектах - афармленне ўваходнай групы ў будынак у выглядзе блока дзвярэй, аточанага рызалітамі з вертыкальным шкленнем, і прыкрытага зверху навесам-балконам з калонамі ці без. Такія патэрны заўважныя на наступных аб'ектах:
1. Гомельская паліклініка (зараз закінута).
2. Гомельскі педкаледж (былая школа).
3. Адміністрацыйны будынак (былая сталоўка) Гомсельмаша.
4-5. Клуб чыгуначнікаў у Гомелі (зараз перабудаваны пад класіцызм).
6. Малая зала таго ж клубу, якую пакінулі ў арыгінальным выглядзе.
7-8. Клуб папернікаў у Добрушы.
9. Сталоўка ў Рэчыцы (не захавалася).
10. Гімназія ў Бабруйску (былы армейскі клуб).
Існуе тэорыя, што дадзены патэрн - гэта мастацкі прыём знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, але ж не для ўсіх пералічаных аб'ектаў пацвярджаецца ягонае аўтарства.

Forwarded from Мінскія рэчы
Вельмі цікавая рэч трапіла ў нашы рукі. Гэта агітацыйная скарбонка ў выглядзе бочачкі, якая належала мінчанцы Ліі Іонаўне Рахмановіч.
Па гербе СССР на скарбонцы мы можам вылічыць, што яна датуецца канцом 1920-х гадоў (на гербе стужка абвінае снапы 6 разоў па тагачаснай колькасці саюзных рэспублік). Атрымаць такую бочачку можна было пры адкрыцці ўклада ў ашчаднай касе. Да кожнай скарбонкі быў уласны ключ, але ўладальнікам ашчадкніжкі яго не выдавалі: адчыніць яе можна было толькі ў банку – і адразу налічыць назбіранае на рахунак, па сутнасці адправіць на патрэбы маладой дзяржавы. Вытраcці змесціва праз прарэз не дазваляла прыстасаванне з зубчыкамі. Тым больш цікава бачыць пустую скарбонку без дна, як наша. Гэта наводзіць на адну думку: уладальнік вырашыў самастойна адчыніць яе без ключа, каб не аддаваць сродкі ў банк, а патраціць на свае патрэбы.
#мінскіярэчы

Беларускі піонэр
Прыйшлі першыя заказаныя ў ЗША аэрафотаздымкі - на іх наваколлі вёскі Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (радзіма майго дзеда) ў ліпені 1944 года. Дэталі: 1-2. Тэрыторыя былой сядзібы Пілсудскіх (разбураныя ў 1918 годзе будынкі можна назіраць унізе…
Набытыя ў архіве ЗША нямецкія аэрафотаздымкі беларускіх вёсак і гарадоў часоў вайны паступова дадаюцца на беларускі сайт з прывязкамі старых АФЗ да сучасных спадарожнікавых здымкаў - LUFTBILD.1871.BY
З набытых з дапамогай падпісчыкаў канала "Беларускі піонэр" аэрафотаздымкаў на сайт ужо дададзены наступныя:
1. Вёска Мосар Глыбоцкага раёна.
2. Горад Вілейка.
У хуткім часе дададуцца Заслаўе, Аляхновічы, пашырыцца Маладзечна. Таксама на сайце багата і іншых гарадоў і вёсак Беларусі, для якіх можна параўнаць старыя аэрафотаздымкі з сучаснымі (прыкладам, там ёсць усе абласныя цэнтры).

#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №17 1928 года (фота М.Нікалаеў).

#архітэктурабсср
Сціплы беларускі канструктывізм на здымках пачатку 2000-х гадоў (фота Яўгена Марозава).
1-2. Барысаў.
3-4. Гомель.
5-6. Магілёў.
7-8. Віцебск.

#рэчыбсср
Латарэйны білет другой вялікай латарэі-розыгрыша для падпісчыкаў газеты "Беларуская вёска", Менск, 1929 год.

Печка ў Лошыцкай сядзібе ў Мінску з кафляй 1920-х, 1930-х гадоў з часоў калі ў сядзібе размяшчалася даследная станцыя Вавілаўскага Інстытута раслінаводства (фота А.Дзярновіча).