Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#шляхікалектывізацыі
Ілюстрацыя з віцебскай бульбакапалкай з часопіса "Шляхі калектывізацыі" №17 1932 года.
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект вучэбнага корпуса Менскага партыйна-вучэбнага гарадка. Архітэктары Воінаў і Столлер пры удзеле Ідальчыка. 1935 год.
#рэчыбсср
Бланк аналіза мачы з Гомельскай рабочай паліклінікі, 1937 год (фота Ю.Тамковіч).
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Проект молодого Владимира Вараскина 1936 год. Такими могли бы быть оранжереи и лаборатории ботанического сада Академии наук в Минске. #architecture
#кнігібсср
Вокладка кнігі С.Вальфсона "Вокруг Плеханова", 1923 год.
#архітэктурабсср
Павільён БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве, 1940 год.
#архітэктурабсср
Не ведаў пра гэты праект Іосіфа Лангбарда. Музей Беларускай акадэміі навук, 1930-я гады (не рэалізаваны).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Пропуск в здание ГПУ Беларуси. 1932 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=25&t=254
#архітэктурабсср
Нядаўна адчынены хлебазавод у Гомелі на паштоўцы 1930-х гадоў (са збораў Ю.Тамковіча).
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні Гомельскай сямігадовай працоўнай школы, 1928 год (фота Ю.Тамковіч).
#звязда
Роўна 83 гады таму 26 ліпеня 1938 года на пасяджэнні першай сесіі Вярхоўнага савета БССР 1-га склікання ў БССР было афіцыйна скасавана чатырохмоўе і ўведзена толькі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Да гэтага часу ў 25-м артыкуле канстытуцыі БССР былі прапісаныя чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і яўрэйская (ідыш).
#звязда
Яшчэ адзін прыклад забастоўкі ў БССР 1920-х гадоў (часы НЭПа). Прыватны забудоўшчык, які узяў заказ на пабудову цырка ў Менску, некалькі месяцаў не плаціў заробкі і будаўнікі забаставалі.
Газета "Звезда" №169 1925 года.
#фотабсср
Дэманстрацыя перад Домам Урада ў Менску ў лістападзе 1937 года (здаецца, гэтыя кветачкі з датамі тут з нагоды 20-годдзя рэвалюцыі).
#звязда
25 ліпеня 1925 года ў БССР святкавалася гадавіна прыняцця дэкрэта аб землеўладкаванні працоўных яўрэяў.
Зацемкі з газет "Звезда" №162 і №169 1925 года.
#звязда
Разгрузка Менска ад бежанцаў у 1925 годзе.
"Звезда" №169 1925 год.
#рэчыбсср
Пасведчанне ад Беларускага сельскагаспадарчага банка аб праходжанні курсаў. Менск, 1926 год (з калекцыі Г.Ільюшкі).