Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Учора быў напамін, што 15 ліпеня 1924 года у БССР была распачата беларусізацыя як афіцыйная дзяржаўная палітыка.
Планавалася:
- перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай арміі на беларускую мову;
- вылучэньне беларусаў на партыйную і прафсаюзную работу;
- арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове.

Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыцьцявіць на працягу 1-3 гадоў.

З часоў беларусізацыі (хоць гэта быў нядоўгі перыяд) збераглося шмат сьведчаньняў.
У праекце Куфар старажытнасьцяў зберагаецца дакумент 1931 года - Пасьведчаньне аб сканчэнні курсаў па падрыхтоўцы дарожных дзясятнікаў грунтовых дарог.
Уласнік на чыё імя быў выдадзены дакумент праслухаў курс па наступных дысцыплінах:
- грамадазнаўства;
- беларуская мова;
- дарожная справа;
- гэадэзія;
- каштарысы;
- матэматыка.

Як Вы думаеце ці вернецца калі-небудзь у праграму навучаньня дарожных майстраў грунтовых (і не толькі) дарог, беларуская мова і грамадазнаўства?

Праект Куфар старажытнасцяў - ініцыятыва зберажэння нашай спадчыны. Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту (дапамагчы ў рэстаўрацыі знаходак) або перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння і папулярызацыі.
#паляўнічыбеларусі
Вокладка часопіса "Паляўнічы Беларусі" №9 1932 года.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Удостоверение члена ЦИК БССР VIII созыва, 1927 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=25&t=256
#піонэрархнагляд
Даваенны жылы дом на вуліцы Першамайскай у Магілёве на фота 1930-х, 1950-х і 2010-х.
#звязда
Беларускае кіно пачыналася ў Берліне!
Зацемка з газеты "Звезда" №166 1925 года.
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект лазняў з басейнам у Менску, 1935 год.
#беларускаяработніца
Рэклама падпіскі на часопіс "Работніца і калгасніца Беларусі" у нумары 22 з 1937 год.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#кінобсср
Кадры з кінастужкі "11 ліпеня" 1938 года зробленай "Белдзяржкіно", на якіх можна пабачыць даваенны Менск.
Цалкам фільм можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=rmCadBgXHjQ
#архітэктурабсср
Чарговае разбурэнне міфа пра тое, што "пры Сталіне парадак быў".
Віцебскі краязнаўца Сяргей Марціновіч знайшоў у даваеннай прэсе за 1937-1938 гады заметкі пра тое, што пабудаваны ў 1934 годзе 5-ы камунальны дом у Віцебску некалькі гадоў стаяў непадключаны да цэнтральнага вадаправода і каналізацыі. Жыхары шматкватэрніка карысталіся адзіным калодзежам у двары і ў туалет людзі з 5-павярховіка таксама хадзілі ў двор, хаця вадаправод і каналізацыя ўнутры дома былі спраектаваны, але не падключаны да цэнтральнай сістэмы.
Таксама паведамлялася, што з-за дрэннай якасці будаўнічых работ хутка пачала адвальвацца тынкоўка з фасада дома.
#шляхікалектывізацыі
Вокладка ліпеньскага нумара часопіса "Шляхі калектывізацыі" №13-14 1932 года (мастак Генадзь Змудзінскі).
#шляхікалектывізацыі
"Польскі тэатр імя 11 ліпеня" - пэўная іронія ёсць у тым, што 11 ліпеня ў даваеннай БССР святкаваўся дзень вызвалення Беларусі ад "белапалякаў".
З артыкула ў часопісе "Шляхі калектывізацыі" №15 1932 года.