Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.06K photos
9 videos
25 files
702 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
На днях удалося набыць на аўкцыёне ўнікальны лот - набор паштовак пачатку 1930-х складзеных у брашуру з выявамі будаўніцтва Беларускай ДРЭС ў Арэхаўску Віцебскай вобласці. Такога выдання я раней ніколі не бачыў і не знайшоў у зборах беларускіх бібліятэк. Калі набор прыйдзе - я яго адсканую і выкладу на канале "Беларускі піонэр".
Калі вы жадаеце падтрымаць гэты і наступныя набыткі, то можаце падпісацца на канал "Беларускі піонэр" на платформах Patreon ці Boosty.
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Новыя знаходкі ў Расійскім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў - два здымкі фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Калі аб'яднаць гэтыя кадры з іншымі здымкамі Цёміна, якія я ўжо замаўляў у Дзярархіве РФ, то можа атрымацца амаль поўная панарама былой Рынкавай плошчы Краснага (цяпер гэта плошча без назвы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і 1 Мая, на якой стаіць помнік-танк Т-34).
Крыніца: РДАКФФД 0-357446а, 0-357446б.
#маладыараты
Вокладка часопіса "Малады араты" №4 1925 года.
#архітэктурабсср
Пабудаваны па праекце Георгія Лаўрова корпус інтэрната Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці, фота 1935 года.
Крыніца: https://pastvu.com/p/184834
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Заметка пра чарговы малавядомы аб'ект міжваеннай архітэктуры Менска - менскі мясакамбінат. Ён знаходзіўся на рагу сучасных вуліц Маякоўскага і Аранскай цераз дарогу ад Чэрвеньскага рынка (цяпер на яго месца пашырана дарожная развязка). Нядаўна адмін канала "Красивое из Минска" знайшоў у архіве Мінскай вобласці праект гэтага мясакамбіната 1929 года. Будынак быў завершаны ў 1931 годзе.
На жаль, мясакамбінат амаль не трапляў на старыя фотаздымкі, даваенных фота зусім няма. Першая яго выява ёсць часоў нямецкай акупацыі (на каляровым фота можна бачыць прыём, характэрны для міжваеннай менскай архітэктуры - розная афарбоўка для сцен і для прасценкаў паміж вокнамі). На пасляваенных фота будынак прысутнічае альбо на дальнім плане, альбо на фоне. Здымка, дзе б мясакамбінат быў бачны цалкам, пакуль не знайшлося.
Знесены будынак быў напрыканцы 1980-х.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №3 1925 года.