Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.37K photos
9 videos
25 files
732 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#звязда
90 гадоў таму 21 студзеня 1935 года ў Нью-Ёрку ў вядомым "Мэдысан сквер гардэне" адбыўся мітынг памяці Уладзіміра Леніна на 22 тысячы чалавек.
А вы кажаце інаўгурацыя)
🔥14😁9
#звязда
Перадавіца газеты "Звязда" №18 1934 года ў дзень 10-й гадавіны з дня смерці Леніна.
👍9😁1
#звязда
Абвалы старых дамоў даволі частая з'ява ў міжваенным Менску. Будынкі, за якімі не сачылі дзесяцігоддзямі і якія да таго ж знаходзіліся ў зоне пастаянных падтапленняў з боку Свіслачы (а разлівацца Свіслач перастала толькі пасля пабудовы Заслаўскага вадасховішча пасля вайны) - хутка гублялі трываласць і разбураліся.
Пра адзін з такіх выпадкаў пісала газета "Звезда" №139 у 1927 годзе. Разваліўся дом, які знаходзіўся непасрэдна на менскім замчышчы (сучасны раён пл.8 сакавіка) на рагу вуліц Замкавай і Нова-Мясніцка (гэтая тапаніміка не захавалася). Хутчхэй за ўсё гэта быў дом, на месцы, дзе на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года знаходзілася пустка.
🔥12😱9😢7👍1
#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" у Дзень Чырвонай арміі 23 лютага 1928 года.
👍11🔥7😁2
#звязда
Праблемы з вадаправоднай вадой ў Менску 1920-х - размова з дырэктарам Эльвода (у тыя часы так называлася першая гарадская электрастанцыя, якая знаходзілася ў раёне дзе зараз цырк і якая акрамя выпрацоўкі электраэнэргіі была яшчэ і насоснай станцыяй для гарадскога вадаправода, таму і называлася так скарочана ад словаў "электрычнасць" і "вада") з газеты "Звезда" №143 1927 года.
🔥15👍12
#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" №56 1930 года, прысвечаная міжнароднаму камуністычнаму жаночаму дню 8 сакавіка.
🔥11👍7😁2
#звязда
Артыкул да 5-й гадавіны з дня смерці "бацькі касманаўтыкі" Канстанціна Цыялкоўскага з газеты "Звязда" №218 1940 года.
👍12🔥7
#звязда
З гісторыі назіранняў за сонечнымі зацьменнямі ў Беларусі. Заметка з газеты "Звезда" №146 1927 года пра немагчымасць назірання ў Менску непоўнага зацьмення 29 чэрвеня 1927 года з-за хмар.
👍16🔥3
#звязда
Трохі футбольнай хронікі з газеты "Звезда" №147 1927 года. Можна пабачыць якой была футбольная тэрміналогія ў той час.
👍17🔥4
#звязда
Лета пачнецца 21 мая!
Рэклама з газеты "Звязда" №115 1937 года. Гэтае кафэ (і тагачасная вул.Камуністычная) знаходзілася ў квартале, на месцы каторга пасля вайны арганізавалі Кастрычніцкую плошчу.
🔥15😢5👍4
#звязда
У 1920-я гады "Белдзяржкіно" займалася не толькі пракатам і стварэннем кінастужак, але і продажам кінаабсталявання. Рэклама фота-кіна-крамы "Белдзяркіно" у Менску з газеты "Звезда" №149 1927.
👍13🔥5
#звязда #архітэктурабсср
Цікавая заметка з газеты "Звязда" №165 1939 года - аказваецца, што жылы дом па сучасным адрасе 3-ці Чыгуначны завулак д.12 у Мінску, у 1939 годзе быў пабудаваны за рэкордныя 45 рабочых дзён брыгадай з 140 чалавек. Ня гледзячы на такі кароткі тэрмін пабудовы, гэты дом стаіць на тым самым месцы дагэтуль.
👍18🔥7😱1
#звязда
Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі", у тым жа нумары газеты была размешчана аб'ява пра набор людзей у масоўку да фільма.
👍17🔥4
#звязда
Артыкул па матывах лекцыі беларускага этнографа і археолага Ісака Сербава (1871-1943) на тэму "Менск у старажытныя часы" з газеты "Зьвязда" №155 1929 года.
👍22🔥2
#звязда
6 кастрычніка 1929 года ў Менск прыбылі першыя 5 трамвайных вагонаў з Мыцішчынскага заводу для адкрыцця трамвайнага руху ў сталіцы, якое было запланавана на 11-12 кастрычніка таго ж году.
Заметка з газеты "Зьвязда" №230 1929.
👍17🔥6
#архітэктурабсср #звязда
Знайшоў на старонках газеты "Зьвязда" №80 за красавік 1929 года інфармацыю, што 11 ліпеня таго ж года планавалася правесці афіцыйную закладку будынка Дома Урада ў Менску як раз на 9-ю гадавіну Вызвалення Беларусі ад белапалякаў, але ў той жа падшыўцы бліжэй да гэтай даты ніякіх звестак пра такую закладку больш знайсці не ўдалося.
👍8🔥4
#звязда
Як піша "Зьвязда" №23 1933 года з-за адсутнасці снегу 29 студзеня (сярэдзіна зімы, на хвіліначку) быў перанесены прабег на аэрасанях. Як бачым, зімы без снегу былі характэрныя і для 1930-х гадоў.
👍7😱3😢1
#звязда
Рух эсперантыстаў (эсперанто - штучная мова, прыдуманая як агульная міжнародная мова напрыканцы ХІХ ст.) у БССР у 1920-я гады быў моцна развіты, настолькі, што галоўныя газеты краіны вылучалі на сваіх старонках асобную рубрыку, прысвечаную навінам эсперантыстаў.
Прыклад рубрыкі з газеты "Звезда" №151 1927 года.
🔥10👍6