Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.18K photos
9 videos
25 files
709 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект Аранжэрэі батанічнага сада Беларускай акадэміі навук ад архітэктара Вараксіна У.М., 1936 год.
#кнігібсср
Вокладка зборніка вершаў Алеся Звонака "Буры ў граніце", Менск, 1929 год (фота М.Нікалаева).
#звязда
Да гісторыі сталічнага таксі - тры заметкі пра з'яўленне ў Менску з 1 ліпеня 1934 года новай службы таксі на базе савецкіх аўтамабіляў ГАЗ-А фаэтон (гл. фота) з нумароў №143, №144 і №148 газеты "Звязда".
Інфармацыя знойдзена дзякуючы Фэйсбук-суполцы "Транспорт Минска. Хроника".
#звязда
5 снежня 1936 года на VIII Усесаюзным надзвычайным з'ездзе саветаў СССР была зацверджана новая рэдакцыя Канстытуцыі СССР (так званая "Сталінская канстытуцыя"), якая дзейнічала (са зменамі і дадаткамі) да 1977 года.
Перадавіца газеты "Звязда" №279 1936 года з навіной пра зацвярджэнне новай канстытуцыі.
#плакатыбсср
Плакат "Пяцігодка БССР".
Мастакі: Л.Зусман, В.Філіпоўскі, канец 1920-х гадоў.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
ТОРГСИН. БССР. Ордер на покупку товаров в магазине ТОРГСИНа (г. Минск, ул. Ленина 15) на 5$ отправленных из США (Кливленд, Огайо) Арону Давиду Хургелю (БССР, Минск). 1932 год. #ТОРГСИН #Документы #БССР
#ленінскішляхслуцк
Відаць, п'янства было заўважнай праблемай у БССР 1930-х, калі слуцкая раёнка "Ленінскі шлях" толькі ў адным нумары №145 1935 года змясціла адразу дзве заметкі пра п'янкі, якімі займаюцца адказныя працаўнікі раёна замест работы.
Вокладка перакладу на рускую мову кнігі беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага "Хвоі гавораць" 1926 года напісання:
Forwarded from Тогда
Обложка книги «Сосны говорят»
Автор: Кузьма Черный
Художник: Борис Титов
Издательство: ГОСИЗДАТ
Год: 1930
Из собрания МИРА коллекция

Коллекции: Книжные обложки
Фабрика-кухня в результате послевоенной реконструкции: общий вид, ресторан и столовая
Грубер И. Я.
БГАНТД, Ф. 188
БГАКФФД
#звязда
У наш час навіны, пра тое, што ў чалавека недзе патрапіла маланка, даволі рэдкія (летняя навіна пра смерць ад маланкі футбаліста ў Перу абляцела ўвесь свет), у Беларусі ж за мінулы год такіх навін увогуле не было, але сто гадоў таму сітуацыя, відаць, была іншай. Толькі за час адной вялікай залевы ў чэрвені 1927 года на тэрыторыі двух раёнаў БССР загінула ад маланкі ажно 5 чалавек (і калі згадваць нядаўні пост пра чарговае затапленне Нямігі ў Менску ў тым жа 1927-м, то там згадвалася смерць ад маланкі аднаго чалавека ў горадзе).
"Звезда" №136 1927.
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху" выдавецтва ЦВК БССР, Менск, 1924 год.
#чырвонаязьмена
Фота з дэманстрацыі ў Менску 7 лістапада 1936 года з газеты "Чырвоная змена" (знайшоў В.Аніська).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 1920-х. "ТЫМЧАСОВАЕ ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ АСАБОВАСЬЦІ". 1926 г. Бабруйск.
#дакументы
#БССР