Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.37K photos
9 videos
25 files
732 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
Лакаматыўная брыгада, якая атрымала першае месца ў конкурсе якасці працы, побач з паравозам маркі Эу708-17. Фота імаверна 1930-х гадоў. Паравоз з такім нумарам згодна з інтэрнэт-каталогам быў выпушчаны на мяжы 1930 і 1931 гадоў. На перыяд 30-х яшчэ можа ўказываць напісанне Б.С.С.Р. вакол зоркі на паравозе (на пасляваеннных фота цягнікоў я такога не прыгадваю) і слова "свАечасовы", напісанае у форме, што была да рэформы беларускага правапісу 1933 года.
Крыніца: сайт Беларускай чыгункі.
👍19🔥4
#фотабсср
Вакзальны будынак на памежнай чыгуначнай станцыі Негарэлае на фота 1928 года з украінскага часопіса "Всесвіт", які выдаваўся ў тагачаснай сталіцы УССР Харкаве.
Злева на будынку можна пабачыць шыльду з назвай станцыі, напісанай на усіх 4-х дзяржаўных мовах БССР таго часу: беларускай, рускй, польскай і ідыш.
👍33🔥6
#фотабсср
Зімовы Менск на фота канца 1930-х гадоў.
👍22🔥13
#фотабсср
Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытага рынка, які знаходзіўся на вуліцы Свярдлова (згарэў у першыя дні вайны) і жылога дома з сучасным адрасам вул.Кірава 19.
Цікава, што назва сталіцы БССР - Менск, якая была афіцыйнай у беларускай мове да лета 1939 года ўжывалася ў тэксце артыкула і па-украінску.
👍24🔥11
#фотабсср
Трохі крыпаты ад Беларускага медыцынскага інстытута 1930-х: студэнты-медыкі фатаграфуюцца ў празектарскай на фоне трупа.
🔥18👍8😱5
#фотабсср
Паштовы аўтобус маркі "АМО" адпраўляецца па маршруце Мазыр-ст.Калінкавічы, 1929 год.
👍21🔥9
#фотабсср
Бялынічы (фота 1), Княжыцы (фота 2), Магілёў (фота 3-5), Пустынкі (фота 6), Мсціслаў (фота 7), Фашчаўка (фота 8), Крычаў (фота 9) і Шклоў (фота 10) на фотаздымках 1939 года, зробленых падчас экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР на чале з мастацтвазнаўцам Аляксеем Вінэрам.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (частка 1 і частка 2).
👍25🔥9
#фотабсср
Дэпутаты Мінскага гарсавета на выбарчым участку, 1934 год.
Крыніца: БДАКФФД. 0-018502.
👍12🔥9
#фотабсср
На днях удалося набыць на аўкцыёне ўнікальны лот - набор паштовак пачатку 1930-х складзеных у брашуру з выявамі будаўніцтва Беларускай ДРЭС ў Арэхаўску Віцебскай вобласці. Такога выдання я раней ніколі не бачыў і не знайшоў у зборах беларускіх бібліятэк. Калі набор прыйдзе - я яго адсканую і выкладу на канале "Беларускі піонэр".
Калі вы жадаеце падтрымаць гэты і наступныя набыткі, то можаце падпісацца на канал "Беларускі піонэр" на платформах Patreon ці Boosty.
🔥37👍13
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Новыя знаходкі ў Расійскім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў - два здымкі фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Калі аб'яднаць гэтыя кадры з іншымі здымкамі Цёміна, якія я ўжо замаўляў у Дзярархіве РФ, то можа атрымацца амаль поўная панарама былой Рынкавай плошчы Краснага (цяпер гэта плошча без назвы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і 1 Мая, на якой стаіць помнік-танк Т-34).
Крыніца: РДАКФФД 0-357446а, 0-357446б.
👍22🔥12😱1
#фотабсср
Нядаўняя пакупка на аўкцыёне - фотаздымак кампаніі людзей на беразе Свіслачы ў Менску 1935 года (спасылка на фота у добрай якасці). Што за мост выяўлены на фоне дакладна вызначыць не ўдалося, але ёсць падазрэнні, што гэта мост на Першамайскай вуліцы (раней меў назву Вясёлы мост) у раёне парка Горкага.
🔥20👍9
#фотабсср
Паштоўка ўсесаюзнага выдавецтва "ИЗОГИЗ" з выявай дзяцей рабочых-палякаў з плакатам на першамайскай дэманстрацыі ў Менску 1931 года.
🔥14👍8
#фотабсср
Былы Віленскі (цяперашні галоўны) чыгуначны вакзал у Менску на фота 1920-х і 1930-х гадоў, да надбудовы паверха і пасля.
Напрыканцы 1930-х на месцы гэтага дарэвалюцыйнага будынка будзе пабудаваны новы будынак вакзала, які знясуць толькі ў 1990-я для пабудовы сучаснага вакзала.
😢22🔥12👍7
#фотабсср
Гістарычныя будынкі Менска на фота 1926 года фатографа Льва Дашкевіча. Здымкі выкарыстоўваліся ў якасці ілюстрацый да артыкула мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна "Помнiкi старадаўняе архiтэктуры XVII-XVIII сталецьцяў у Менску". На фота:
1. Свята-Духаў кафедральны сабор;
2. Комплекс былога кляштара Бернардынцаў;
3. Былы дамініканскі касёл імя Фамы Аквінскага;
4. Архікафедральны касцёл і вежа езуіцкага калегіюма;
5. Сінагога ў Школьным двары;
6. Халодная сінагога;
7. Петрапаўлаўская царква на Нямізе;
8. Дом Ваньковічаў;
9. Гродскі суд на замчышчы;
10. "Пішчалаўскі" турэмны замак.
👍44
#фотабсср
Цяперашні будынак Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі на вул.К.Маркса ў Мінску на фота 1939 года.
У той час у гэтым будынку размяшчаўся Гарадскі савет Мінска. Сам будынак дарэвалюцыйны - былы Дзяржаўны банк Расійскай імперыі. У міжваенныя часы у будынку быў надбудаваны адзін паверх, па адных звестках надбудовай кіраваў архітэктар Герасім Якушка, па другіх - Аляксей Дзянісаў.
👍26🔥4
#фотабсср
1 мая 1939 года ў цэнтры Менска на вуліцы Савецкай (на фоне бачны былы галоўны корпус БДУ і спуск Савецкай у бок пл.Мяснікова).
👍15
#фотабсср
Конка на вуліцы Бакуніна (цяпер вул.Кірыла і Мяфодзія) ў Менску, 1927 год.
🔥29👍10😢1
#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Новы архіўны здабытак - фотаздымак са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбруга (ЦГАКФФД СПб Воп.1Ар-45, адз.зах.73024), на якім выяўлены парад фізкультурнікаў, што праходзіў у Менску 18 ліпеня 1939 года.
З такога ракурса цяжка вызначыць дакладнае месца, дзе зроблена фота, але па ўскосных дадзеных гэта хутчэй за ўсё вул.Савецкая ў раёне дома №61, дзе размяшчаўся кінатэатр "Спартак", перароблены з дарэвалюцыйнага кінатэатра з назвай "Новы тэатр" (цяпер гэта пр.Незалежнасці раён дома №19 з "Цэнтральнай кнігарняй", які быў пабудаваны на месцы таго кінатэатра). Справа ў тым, што на фота за гледачамі можна пабачыць афішу з часткай назвы фільма "Путевка в жизнь", а згодна з аб'явамі ў газетах таго часу, гэтае кіно як раз павінны былі паказываць у кінатэатры "Спартак" праз 10 дзён пасля парада - 28 ліпеня 1939 года.
👍10🔥2
#фотабсср
Павільёны клінікі інфекцыйных захворванняў у Менску на фота 1930-х гадоў.
Клініка адчынілася ў 1913 годзе і існуе дагэтуль, сёння гэта "Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца" на вуліцы Крапоткіна, частка старых дарэвалюцыйных павільёнаў захавалася да нашага часу.
👍16🔥6