Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рэчыбсср
Імянны партсігар удзельніка будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Лепель лінейнага упаўнаважанага АДПУ т.Шышкіна, падораны ад імя ЦВК БССР, 1928 год.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#рэчыбсср
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь на днях апублікаваў шэгах архіўных дакументаў звязаных з дзейнасцю ўстановы "Белдзяржкіно", ад якой вядзе адлік гісторыі сучасны "Беларусьфільм".
Сярод іх - перапіска з маскоўскім "Дзяржкіно" аб пакупцы для праката на тэрыторыі БССР шэрагу фільмаў у 1925 годзе. Справа ў тым, што "Белдзяржкіно" было ў тыя часы не столькі кінастудыяй (першы ўласна беларускі фільм з'явіцца ў 1926-м), сколькі кінапракатчыкам.
#рэчыбсср #зарязапада
Віцебскі гісторык Валеры Шышанаў у сваім "Фэйсбуку" піша пра эмблему і значак 2-га Беларускага Дзяржаўнага тэатра ў Віцебску:
"21 ноября 1926 г. в Витебске начал свою деятельность Белорусский государственный театр - 2 (по-белорусски - "Беларускі дзяржаўны театр", БДТ). То что у театра была своя эмблема известно - на шите варяжского типа был помещен цветок василька на фоне сияющей звезды, внизу - скрещенные серп и молот, вверху - аббревиатура "БДТ-2".
Но вот в Государственном центральном театральном музее имени А.А. Бахрушина обнаружилась фотография артистки театра Янины Казимировны Глебовской (1901-1978). На лацкане ее пиджака прикреплен значок. Изображение на значке не очень разборчиво, но по форме и контурам эмблема театра угадывается.
В настоящее время ни одного экземпляра значка неизвестно. Но может быть открытие впереди?"
#рэчыбсср
Білет першай усебеларускай грашовай латарэі, 1926 год.
#рэчыбсср
Ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга БССР 1924 года і эскіз гэтага ордэна ад мастака Генадзя Змудзінскага.
Як гаварыцца, знайдзіце 10 адрозненняў.
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні дзіцячай музычнай школы г.Барысава, выдадзенае Плісу Майсею Абрамавічу 24 мая 1941 года.
#рэчыбсср
Вокладка блакнота вырабленага на гомельскай фабрыцы "Палесдрук", 1920-я.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#рэчыбсср
Школьны сшытак вырабніцтва добрушскай фабрыкі "Герой працы", 1920-я гады.
#рэчыбсср
Лекцыйная кніжка студэнткі Віцебскага Медвуза Аляксандры Сіпко 1935 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#рэчыбсср
Цагліна 1920-х, 1930-х гадоў з тычковым таўром 3-га цаглянага завода г.Менска (фота А.Чысцякоў).
#рэчыбсср
Сёння спаўняецца роўна 100 гадоў з дня зацверджання першай найвышэйшай узнагарды Савецкай Беларусі - 25 ліпеня 1924 года Прэзідыумам ЦВК БССР зацвердзіў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. Ордэн уручаўся ў 1924–1933 гадах. Ім узнагароджваліся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і калектывы працоўных за асаблівыя заслугі ў справе сацыялістычнага будаўніцтва і абароны краіны. Праект ордэна і граматы (ілюстрацыі 2 і 3) распрацаваў мастак Генадзь Змудзінскі. Першае ўзнагароджанне найвышэйшым знакам адзнакі БССР адбылося 19 снежня 1924 года. Тады ордэна ўдастоіліся меліярацыйныя таварыствы вёскі Васількі Бялыніцкага раёна і вёскі Астроні Чавускага раёна. Усяго за час існавання ордэна яго кавалерамі сталі каля 170 чалавек і калектываў (тэкст паводле "Звязды").
#рэчыбсср #публікуеццаўпершыню
Архіўная знаходка майго сябра - справаздачная картка на партбілет у ВКП(б), выдадзены ягонай бабулі - Валюк Яўгеніі - 11 лістапада 1938 года.
На фота ў жанчыны на шыі можна пабачыць цікавую брошку з літарай "М" - можа яна нешта абазначала? Членства ў нейкай арганізацыі, ці значак за нейкія дасягненні? Калі хто ведае пішыце @pionerbel.
#рэчыбсср
Значак "Фабрычна-завадская пажарная дружына 1924-1929" з пазнакай прозвішча Маеўскі П.М..
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".