Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#звязда
Саракагадовы Мао Цзэдун на старонках газеты "Звязда" №213 23 верасня 1934 года. Праз 15 год Мао стане заснавальнікам Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая сёння святкуе 70-годдзе.
#рабочий
Запалкі - высокатэхналагічны экспарт з БССР 1927 года. Зацемка з газеты "Рабочий" №45 1927.
#мастацтвабсср
Малюнак Анатоля Тычыны "Вытворчасная брыгада" 1936 год.
Цудоўная навіна для аматараў міжваеннай перыёдыкі: Нацыянальная бібліятэка Беларусі выклала ў вольны доступ сканы міжваенных часопісаў БССР, Заходняй Беларусі і часопісаў беларускай эміграцыі 1919-1939 гадоў:
http://digital.nlb.by/collections/show/9
#архітэктурабсср
Узведзены ў 1927 годзе будынак "Белкамунбанка" на рагу вуліц Леніна і Маркса ў Менску на фота 1930-х гадоў (будынак захаваўся).
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №5 1930 года.
#росквіт
"Выйду я на сенажаць
ды з нагана ў жабу бац"
Я б пачытаў такую паэму цалкам)
Ліст Паўлюка Шукайлы з часопіса "Росквіт" №1 1928 года.
Цікавы факт: у 1922 годзе міліцыя і крымвышук БССР перайшлі на частковую самаакупальнасць, з раскрытых крадзяжоў частка сродкаў перадавалася на карысць органаў.
#фотабсср
Будынак гарадскога тэатру ў Беластоку, у якім напрыканцы кастрычніку 1939 года адбываўся Народны сход, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. Фота кастрычніка 1939 года.
#фотабсср
Прэзідыюм Народнага схода Заходняй Беларусі ў будынку гарадскога тэатра ў Беластоку на фота 29.10.1939. На сходзе было прынята рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР.
#росквіт
Вокладка літаратурнага часопіса "Росквіт" №1 1928 года.
#фотабсср
Адчыненне Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, якая праходзіла ў Менску 14-20 лістапада 1926 года. Фота з часопіса "Беларуская школа ў Латвіі" №3 1927 года (знайшоў М.Ляшко).
#савецкаябеларусь
У Менску ў 1925 годзе існавала служба дастаўкі піва на дом (а цяпер дастаўка алкаголя фізасобам заканадаўча забаронена).
Рэклама з газеты "Савецкая Беларусь" №155 1925 года.
#фотабсср
Вуліца Савецкая і квартал на тым месцы, дзе зараз Кастрычніцкая плошча ў Мінску, фота 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Новапабудаваны жылы дом Белдзяржпраекта на вуліцы Маскоўскай у Менску, на фота 1930-х гадоў.
#звязда #архітэктура
Зацемка пра праект Вялікага Дзяржаўнага тэатра Іосіфа Лангбарда, які перамог у конкурсе 1934 года. "Звязда" №2005 1934.
#фотабсср #архітэктура
Тры ракурсы на адную і тую ж будоўлю - вадацяжнай вежы кожзавода на Ляхаўцы ў Менску - з рознай беларускай перыёдыкі 1927 года.
#паляўнічыбеларусі
Вокладка часопіса "Паляўнічы Беларусі" №1 1930 года.