Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову з ідыш раману Шмуэла Годынера "Чалавек з вінтоўкай", Менск, 1933 год (фота.М.Нікалаеў).
#кнігібсср
Вокладка кнігі "За літаратуру, вартую эпохі Сталіна: Выступленне Н.Ф.Гікала 15 кастр. 1934 г. у ЦК КП(б)Б на нарадзе з беларускімі пісьменнікамі, удзельнікамі 1-га Ўсесаюз. з'езда савецкіх пісьменнікаў", Менск, 1935 год (фота.М.Нікалаеў).
#звязда
Аб прычынах перайменавання горада Ігумен у горад Чэрвень (Мінскай вобласці) у зацемке з газеты “Звезда” 22 чэрвеня 1923 года (скан.В.Зелянкоў). Горад быў перайменаваны 18 верасня 1923 года.
#звязда
Зацемка аб правядзенні мастацкага конкурса на праект дзяржаўнага герба БССР (прыклады праектаў мастака Змудзінскага я посціў нядаўна) з газеты “Звезда” 1924 года. Цікава, што мастакам на ўсё пра ўсё адводзілася менш чым 2 тыдні: з 22 лютага па 5 сакавіка, а з улікам таго, што гэтая абвестка была апублікаваная 26 лютага - і таго менш (скан. А.Антагулаў).
#піонэрархнагляд
Тым часам у Гродне пачаўся разбор дома 1930-х гадоў у стылі драўлянага функцыяналізма. Вось што пішуць з месца падзеі: “Сёння рабацягі прыступілі да дэмантажу міжваеннага драўлянага трохпавярховага дома з былой настаўніцкай калоніі. З трэцяга паверха была знята шаляванка і стала бачна канструкцыю дома. Аказваецца, будынак узведзены па прынцыпу каркаса (як напэўна і іншыя сем будынкаў калоніі)! Упершыню такое сустракаю на тэрыторыі нашай краіны. Не сумняюся, што праектаваннем і ўзвядзеннем комплекса займаліся будаўнікі, якія да гэтага працавалі ў ЗША. Толькі там я сустракаў падобнага тыпу і канструкцыі будынкі: https://supron-licvin.livejournal.com/121103.html
#рэчыбсср
Старонка адрыўнога календара за 1937 год. Цікава што савецкі праект лётаючага танка на малюнку абазваны амерыканскім (фота М.Нікалаеў).
UPD. Праект сапраўды амерыканскі, канструктара Крысці. У СССР падобныя праекты лятаючых танкаў распрацоўваліся пазней.
#звязда
Амаль што раждзественская гісторыя ад савецкай газеты “Звезда”, 1926 год (скан.В.Зелянкоў).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №6 1934 года.
#беларускаяработніца
Займальная статыстыка ад "Беларускага піонэра" :)
Колькасць выяў Леніна і Сталіна на вокладках часопіса "Беларуская работніца і сялянка" (пасля перайменавання "Работніца і калгасніца Беларусі") ў 1924-1941 гадах. Як бачна, культ асобы не абмінуў і жаночыя часопісы.
#беларускаяработніца
Для прыкладу да папярэдняга паста: так выглядаюць вокладкі часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" за 1939 год.
#літаратураімастацтва
29 ліпеня 1938 года - дзень калі з герба БССР знікла польская мова і ідыш. Зацемка з газеты "Літаратура і мастацтва".
#фотабсср
Вуліца Карла Маркса ў Менску на фота 1930-х гадоў. У кадры будынак, у якім зараз размяшчаецца Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.
#плакатыбсср
Плакат “Оздоровление масс” беларускага мастака П.М.Гуткоўскага, 1938 год.
#звязда
Зацемка пра пачатак будаўніцтва чыгункі Жодзіна-Ігумен (хутка будзе перайменаваны ў Чэрвень), газета “Звезда”, 1923 год (скан.В.Зелянкоў).
#картыбсср
Плян Полацку 1930 года. Крыніца: Вялікі гістарычны атлас Беларусі, т.4.
#іскрыільліча
"Як рос паравоз" - зацемка з піонэрскага часопіса "Іскры Ільіча" 1934 года.
#іскрыільліча
Зацемка пра "шарапоезд" савецкага вынаходніка М.Ярмальчука з піонэрскага часопіса "Іскры Ільіча". Падрабязней пра "шарапоезд" можна пачытаць тут: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D0%B5%D0%B7%D0%B4
#звязда
Зацемка пра тое як чырвонаармейцы з Менску ў 1924 годзе на вучэннях выпадкова закідалі снарадамі вёску Калядзічы (зараз вёска каля кальцавой) - прычым з ахвярамі. Газета “Звезда” (скан. А.Атнагулаў).
#картыбсср
Плян Бабруйску 1925 года.
#кнігібсср
Вокладкі перакладаў канстытуцыі БССР 1937 года на літоўскую і на польскую мовы.