Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.18K photos
9 videos
25 files
709 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Міжваенны будынак былой "Другой аршанскай узорнай школы імя 1905 года" у Оршы (сучасны адрас: вул.Астоўскага,19) на фота розных часоў:
1. Школа пасля адкрыцця, 1929 год.
2. Школа на здымку 1940 года.
3. Сучасны стан будынка (у 1976 годзе быў пабудаваны новы школьны будынак у іншым раёне горада, стары даваенны быў перабсталяваны пад адміністрацыйны будынак).
#архітэктурабсср
Яшчэ адзін цікавы міжваенны будынак у Оршы, на які я не звяртаў раней увагі - гэта чыгуначная паліклініка на вуліцы Молакава д.5.
Па выгляду гэта пабудова канца 1920-х, пачатку 1930-х.
На жаль, даваенных фотак знайсці не ўдалося, ёсць толькі здымак 1960-х (фота 2), 2000-х (фота 1 з архіва Я.Марозава) і сучасны здымак з Гугл-карт (фота 3).
#беларускіпіонэр
Ледзь не прапусціў юбілей - сёлета ў снежні спаўняецца 100 гадоў з выхаду першага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №1 1924 года (ад гэтай даты вядзе адлік гісторыі і сучасны дзіцячы часопіс "Бярозка").
Першы нумар выйшаў пад рэдакцыяй паэта Уладзіміра Дубоўкі. У нумары былі надрукаваня таксама два ягоных вершы, а таксама верш-песня Міхася Чарота, апавяданне Міхася Зарэцкага і творы іншых папулярных у 1920-я гады аўтараў.
Па легендзе, вокладка першага нумара выклікала пытанні ў кіраўніцтва БССР, бо ў завастрэнні сярпа бачылася стрэлка нападу на Вільню, што падалося занадта ваяўнічым пасылам (ну яшчэ там на карце БССР два Барысавы).
Беларускі_піонэр_1_1924 pion.pdf
7.4 MB
#беларускіпіонэр
Поўны скан першага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №1 1924, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў.
Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
#кнігібсср
Вокладка зборніка "Беларускія народныя песьні", Менск, 1928 год.
#мастацтвабсср
Карціна Мікалая Дучыца "З вакна дома мастака" (бачна будоўля опернага тэатра), 1938 год.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
ПАШПАРТ БССР 1920-х. Выдадзены ў 1925 г.,
бланк 1922 г.
#дакументы
#пашпартБССР
#пашпарт
#савецкаябеларусь
Сёння сяткуецца 100 гадоў беларускага кіно. Адлік вядзецца ад пастановы СНК БССР ад 17 снежня 1924 года аб стварэнні пры Наркамаце асветы установы "БелДзяржКіно". На пачатку яна займалася пракатам кінастужак на тэрыторыі Беларусі, вытворчасць уласных фільмаў на студыі "БелДзяржКіно" пачалося ў 1926 годзе, назву "Беларусьфільм" яна атрымала ужо пасля вайны ў 1946 годзе.
На ілюстрацыі навіна пра стварэнне "БелДзяржКіно" з газеты "Савецкая Беларусь" №293 1924 года.
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".
#звязда
Праблемы імпартазамяшчэння - заметка з газеты "Звезда" №137 1927 года.
#звязда
Расклад урачыстых мерапрыемстваў да 10-годдзя ВЧК-АДПУ у Беларусі. Заметка з газеты "Зьвязда" №288 1927 года.
#кнігібсср
Вокладка зборніка песен "Піонэрскі сьпеўнік", Менск, 1926 год.
#звязда
Перадавіцы газеты "Звязда" ад 21 снежня 1929 і 1939 года, прысвечаныя адпаведна пяцідзесяцігоддзю і шасцідзесяцігоддзю Іосіфа Сталіна адпаведна.
Дарэчы, я ўжо неяк пісаў, што ў 1929 годзе беларуская прэса чамусці двойчы віншавала Сталіна з юбілеем, чаму так адбылося застаецца загадкай.