Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Праект і рэалізацыя.
На расійскім музейным каталогу "Госкаталог" знайшоўся праект мінскай АТС 1930 году. Праект быў рэалізаваны ў 1931-32 гадах, але будынак не перажыў вайну.
На жаль якасць карцінкі не дазваляе разлічыць подпіс архітэктара (пра тое, што гэта хутчэй за ўсё не Герасім Якушка, як пішуць нашы крыніцы, я даводзіў не так даўно - можна пачытаць тут).
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №7 1925 года.
#зарязапада
Піва таннее на 3 капейкі!
Рэклама з віцебскай газеты "Заря Запада" ад 28 мая 1925 года (знайшоў С.Марціновіч).
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Авіяцыя ў сучаснай вайне" Н.А.Тайгрэберта, Менск, 1933 год (фота А.Дзярновіча).
#беларускіпіонэр
Дзяржаўны герб БССР узору 1927 года і яго падрабязнае апісанне, пададзенае ў часопісе “Беларускі піонэр”.
Дзяржаўны сцяг БССР паводле канстытуцыі 1927 года.
У якасці дзяржаўнага гімну БССР з 1919 па 1952 выкарыстоўваўся Інтэрнацыянал.
Прыклад выканання Інтэрнацыяналу па-беларуску (пераклад Янкі Купалы) з алічбаванага аўдыёзапісу 1930-х гадоў:
https://youtu.be/_XinO5cRxYk
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
А вот еще один вариант флага БССР из 1930-х. Почему я не посмотрел фонд Волкова раньше?
#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Міланская Вышэйшая партыйная школа, альбо зноў на сувязі рубрыка "Дзве краіны - два стылі" пра архітэктурня паралелі паміж заходняй і савецкай архітэктурамі.
Гэтым разам параўнаем офіс энергетычнай кампаніі ENEL у італьянскім Мілане і будынак ВПШ у Мінску.
Што цікава, абодва будынкі 1937 года пабудовы.
#архітэктурабсср
Літоўская нацыянальная школа ў вёсцы Дыманова пад Віцебскам (адна з 12 літоўскіх школ у міжваеннай БССР), фота 1934 года.
Будынак ў стылі канструктывізму да нашага часу не захаваўся.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на літоўскую мову апавядання Максіма Горкага "9-га студзеня" выдадзенага ў Менску ў 1932 годзе.
Нагадваю, што ў канала "Беларускі піонэр" (і ў майго другога канала "Криминальная хроника 1920-х") ёсць старонка на Patreon, дзе можна фінансава падтрымаць праекты:
https://www.patreon.com/belaruskipioner
Усе сабраныя сродкі ідуць на набыццё нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой Сусветнай вайны, якія затым выкладаюцца ў вольны доступ (напрыклад на інтэрактыўную карту luftbild.by).
#рэчыбсср
Экслібрыс (кніжны знак для ўласнай бібліятэкі) беларускага этнографа і краязнаўца Міколы Каспяровіча (1900-1937), 1920-я гады.
На знаку ўгадываюцца контуры міжваеннай БССР з сімвалічнымі трасамі рэк і кропкамі гарадоў (атрымліваецца, што літара "М" адначасова абазначае імя Мікола і горад Менск).
#афішыбсср
Афіша Другога Беларускага Дзяржаўнага тэатра ў Віцебску з рэкламай гастроляў артыста Рафаіла Адэльгейма, 1927 год.
#звязда
Візіт нямецкіх "байкераў"-пралетарыяў з Кёнігсберга ў Полацк у 1929 годзе.
Зацемка з газеты "Зьвязда" ад 14 ліпеня 1929 года (знайшоў С.Марціновіч).
На газетном фото с кенигсбергскими рабочими-мотоциклистами из предыдущего поста можно рассмотреть две эмблемы с буквой “S”. Это символика “Ассоциации рабочих-велосипедистов Солидарность” („Arbeiter-Radfahrerbund Solidarität“) - одной из самых массовых спортивных ассоциаций довоенной Германии, штаб-квартира которой находилась в Оффенбахе-на-Майне. Мотоциклисты, надо понимать, в эту организацию тоже входили.

ARB считала себя частью рабочего движения и работала как профсоюз, защищая членов ассоциации. Расцвет ее пришелся как раз на времена Веймарской республики - к 1932 году в ней состояло около 400 тысяч членов (большая часть из них была убежденными социалистами и коммунистами).

Организацию запретили вскоре после прихода к власти нацистов - в мае 1933 года, так как ARB отказалась присоединиться к национал-социалистической «Ассоциации немецких велосипедистов». Функционеры и рядовые члены “Солидарности” пали жертвами нацистского режима или присоединились к группам сопротивления.
На фото крышки от велосипедных звонков “Солидарности”, найденные в Калининградской области.