Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.17K photos
9 videos
25 files
708 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср #архітэктурабсср
Фотаздымкі Менска і некаторых іншых гарадоў Беларусі 1929 года з настольнага календара-справачніка на 1930 год.
Подпісы да здымкаў на другім фота, праўда, там прапушчаны 9-ты здымак: на ім - былы архірэйскі падворак у Менску, на месцы каторга ў 1930-я будзе пабудаваны Дом Афіцэраў (з выкарыстоўваннем часткі старых канструкцый).
На першай панараме, дарэчы, выяўлена сучасная плошча Незалежнасці ў Менску. Злева павінны быць Дом Урада, які тады яшчэ нават не пачалі будаваць.
#архітэктурабсср
Варыянты праекта Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН 1950-х, 1960-х, якія выклалі на старонцы ЦНБ у "Фэйсбуку".
Будынак не падпадае пад часовы перыяд канала, але "ў кадры" побач з ім можна пабачыць даваенны комплекс будынкаў самой Нацыянальнай Акадэміі Навук (да вайны называлася як Беларуская Акадэмія Навук). Да галоўнага корпуса акадэміі (арх-ры Лаўроў і Лангбард), паводле аднаго з праектаў 1957 года (2-гі малюнак), планавалася прыбудаваць новы корпус бібліятэкі (ад такога рашэння адмовіліся).
#людзібсср #чырвонаябеларусь
Сёння ў Беларусі адзначаюць 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і Народнага паэта БССР Якуба Коласа.
У якасці ілюстрацыі - ягоны партрэт працы мастака М.Пашкевіча, размешчаны на вокладцы часопіса "Чырвоная Беларусь" №23-24 у 1932 годзе.
#фотабсср #людзібсср
Фотапартрэт Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 1940 год.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
З нагоды. Якуб Колас чытае вершы перад беларускімі рабочымі на адным з заводаў, 1927 год.
#звязда
Зацемка ў газеце "Звязда" пра нацыянальныя канфлікты паміж нямецкімі і беларускімі рабочымі менскіх цагельных заводаў (знайшоў В.Зелянкоў).
Самі нямецкія рабочыя ў БССР з'явіліся, мабыць, пасля прыходу ў Германіі ў 1933 годзе да ўлады Гітлера.
#звязда #фотабсср
Вуліца Кастрычніцкая ў Мінску і амаль 100 гадоў таму была даволі ажыўленым месцам:)
Фота з газеты "Зьвязда" ад 26 лютага 1929 года (знайшоў С.Марціновіч) і сучасны здымак з Яндэкс-панарам.
#чырвонаязьмена
Перадавіца камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, №124 за 1927 год.
#савекаябеларуь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніццкай рэвалюцыі, №253 1927 года.
#зарязапада
Перадавіца віцебскай газеты "Заря Запада", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніццкай рэвалюцыі, №255 1927 года.
#фотабсср
Адпраўленне пошты на аўтамабілі з паштовай канторы, 1930-я гады. У крыніцы падпісана як Менск, але ёсць сумненні, бо ў Менску тых гадоў не было ашчадных кас (гл. шыльды) у будынках з нумарам 6.
#звязда
Вечар памяці Сяргея Ясеніна ў яўрэйскім клубе імя Леніна ў Менску ў студзені 1926 года.
Зацемка з газеты "Звезда" №4 1926.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак пастэллю з натуры - "Меліярацыя пінскага Палесся" - створаная ўвесну 1941 года беларускім мастаком-графікам Анатолем Тычынам.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.