Беларускі піонэр
2.87K subscribers
7.25K photos
9 videos
25 files
713 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#звязда
15 ліпеня 1924 на паседжанні 2-й сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова, якая дала афіцыйны пачатак беларусізацыі ў БССР.
Вытрымкі з пастановы апублікаваныя ў газеце "Звезда" №163 1924 года.
#савецкаябеларусь
Навіны беларускага культурнага руху на Смаленшчыне.
Зацемкі з газеты "Савецкая Беларусь" №168 1924 года.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Зборнік ананімных апавяданняў з малюнкамі Міхаіла Эндэ, Валянціна Волкава і Уладзімера Хрусталёва 1928 года. "Зося - Чырвоная зорка", "Ганс-карапуз", "Дзяўчына з западкамі" "Дваццаць дзевяты". Як дзеці ў Еўропе змагаюцца за камунізм.
Дыяграма выпадкаў нападу ваўкоў на людзей па акругах БССР у 1924-25 гг (з працы прафесара А.В.Федзюшына 1928 года).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Разновидности обложек членского билета ОСОАВИАХИМА БССР с разным написанием белорусскоязычного девиза "Пролетарии всех стран, соединяйтесь!". 1930-е гг.
"Звезда" №164 1924.
#фотабсср #архітэктурабсср
Трамвайная лінія перад Домам Урада ў Менску, фота другой паловы 1930-х гадоў.
#картыбсср
Дарэчы, толькі зараз заўважыў, што на беларускіх картах 1920-х гадоў, якія выдаваліся ў БССР (фота 1,2) і ў літаратуры таго часу (фота 3 - урывак з рамана "Крывічы" Зарэцкага, апублікаваны ў часопісе "Полымя" №4 1929 года) - назва майго роднага горада пісалася цвёрда "Маладэчна".
Лічыцца, што менавіта так праз цвёрдае "дэ" жыхары спрадвеку называлі свой горад, а цяперашняе мяккае напісанне "Маладзечна" - гэта ўплыў польскай мовы, маўляў, змягчэнне адбылося ў часы Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай дзяржаўнай мовай была польская і пасля падзелаў назва перайшла ў рускую мову без зменаў, а ўжо з рускай мяккае "дзе" трапіла ў беларускую афіцыйную тапаніміку.
UPD. Механізм змягчэння мог быць іншы - пасля падзелаў РП пры транслітэраціі назваў беларускіх гарадоў з польскай мовы на рускую, расійскія чыноўнікі маглі машынальна цвёрдае польскае "е" (гучыць як рускае "э") замяняць на мяккае рускае "е", змягчаючы назву.
Зрэшты, ужо на карце 1935 года (фота 4) назва горада пішацца ўжо мякка - Маладзечна.
#фотабсср
Трохі перадавой медыцыны даваеннага Менска. Фотаздымкі канца 1930-х гадоў з бальніц і клінік горада.