Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Даведка на народнага паэта БССР Янку Купалу, падрыхтаваная органамі НКУС ў 1938 годзе (з Цэнтральнага архіва ФСБ РФ).
#кнігібсср
Вокладка кнігі М.Перафярковіча “Што загатаўляць для продажу заграніцу”, Менск, 1929 (фота М.Нікалаеў).
#звязда
Да нападу немцаў яшчэ год, але эканоміка СССР і БССР ужо пераводзіцца на мабілізацыйныя рэйкі - заметка з газеты "Звязда" ад 12 ліпеня 1940 года пра пакаранне рабочых за прагулы паводле новага ўказа Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР "Аб пераходзе на васьмігадзінны рабочы дзень, на сямідзённы рабочы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадпрыемстваў і устаноў", які быў прыняты 26 чэрвеня таго ж году, літаральна за 2 тыдні да публікацыі гэтай заметкі.
#звязда
Апошняе перадваеннае святкаванне галоўнага свята міжваеннай БССР - "Вызваленне Беларусі ад белапалякаў" адбылося 11 ліпеня 1940 года, пра што паведамляў святочны нумар газеты "Звязда" №160 1940, які напалову быў прысвечаны тэме "Дваццацігоддзя разгрому белапалякаў" а таксама змяшчаў рэпрадукцыю карціны Зайцава "Уступленне Чырвонай Арміі у горад Мінск у 1920 годзе".
#звязда
Беларускі мовазнаўца Язэп Лёсік пра беларускую інтэлігенцыю і пра беларускую мову, які інструмент пабудовы сацыялістычнага грамадства.
Урывак з прывітання 9-му з'езду кампартыі Беларусі ад ІнБелКульта, апублікаваны ў газеце "Звезда" №283 1925 года.
#бальшавікбеларусі
Вокладка святочнага нумара партыйнага часопіса "Бальшавік Беларусі" №10-11 1935 года, прысвечанага 15-й гадавіне вызвалення Беларусі ад белапалякаў.
#архітэктурабсср
Галоўны корпус БДУ у Менску на фота 1931 года. Архітэктары: І.Запарожац, Г.Лаўроў. Пабудаваны ў 1927-1930 гады.
Як чырвоныя прафесары-трацкісты хацелі выкрыць "правы ўхіл" у БССР, а выкрылі іх саміх.
З даклада кіраўніка камісіі ЦКК УсеКП(б) Затонскага "Назіранні і заўвагі ў галіне нацыянальнай ідэалогіі БССР", складзенага ў чэрвені 1929 года.
BLR. Нядаўна разам з аднакласнікам вырашылі выкупіць у Нацыянальнага архіва ЗША копіі ўсіх аэрафотаздымкаў Маладзечна часоў Другой Сусветнай вайны, якія ў іх захоўваюцца.
Частка з такіх аэрафотаздымкаў ужо была даступная бясплатна (дзякуючы амерыканскаму даследчыку Джону Кальвіну), частку я купляў самастойна (вось прыклад некалькіх краязнаўчых адкрыццяў, зробленых дзякуючы купленым нядаўна здымкам https://molodechno.net/znahodki_na_afz/), але ў архіве засталося яшчэ шмат невядомых для даследчыкаў аэрафотаздымкаў.
Усяго такіх здымкаў там больш за 40, але для пачатку мы вырашылі адабраць 27. Кошт кожнага 10$, таму сумарна выходзіць 270$ за 27 здымкаў, мы ўдваіх з наскоку не пацягнем.
Таму я хачу прапанаваць усім, каго гэтая тэма зацікавіла, дапамагчы нам у гэтай справе - усе атрыманыя здымкі (зараз і раней) Маладзечна 1941-1944 гадоў будуць выкладзены ў вольны доступ у максімальнай якасці (а таксама перададзены ў фонды краязнаўчага музея Маладзечна, што я ўжо зрабіў з набытымі раней здымкамі).
Дапамагчы можна, падпісаўшыся на "Патрыён" канала "Беларускі піонэр": https://www.patreon.com/belaruskipioner

RUS. Недавно вместе с одноклассником решили выкупить у Национального архива США копии всех хранящихся у них аэрофотоснимков Молодечно времен Второй Мировой войны.
Часть таких аэрофотоснимков уже была ранее доступна бесплатно (спасибо американскому исследователю Джону Кальвину), часть я купил самостоятельно (вот пример нескольких краеведческих открытий, сделанных благодаря недавно купленным фотографиям https://molodechno.net/znahodki_na_afz/ ), но в архиве еще остались неизвестные исследователям аэрофотоснимки.
Всего таких фото более 40, но для начала мы решили отобрать 27. Цена каждого снимка 10$, всего получается 270$ за 27 фото.
Мы вдвоем с наскока не потянем, поэтому я хочу предложить всем, кому интересна эта тема, помочь нам в данном вопросе - все полученные аэрофото (сейчас и раньше) Молодечно 1941-1944 годов будут выложены в свободный доступ в максимальном качестве (а так же переданы в фонды краеведческого музея Молодечно, что я уже сделал с куплеными ранее снимками).
Помочь можно, подписавшись на "Патреон" канала "Белорускі піонэр": https://www.patreon.com/belaruskipioner
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#фалерыстыка
Нагрудный знак за 1-е место, занятое в первенстве БССР по футболу. 1940 г.
#звязда
15 ліпеня 1924 на паседжанні 2-й сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова, якая дала афіцыйны пачатак беларусізацыі ў БССР.
Вытрымкі з пастановы апублікаваныя ў газеце "Звезда" №163 1924 года.
#савецкаябеларусь
Навіны беларускага культурнага руху на Смаленшчыне.
Зацемкі з газеты "Савецкая Беларусь" №168 1924 года.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Зборнік ананімных апавяданняў з малюнкамі Міхаіла Эндэ, Валянціна Волкава і Уладзімера Хрусталёва 1928 года. "Зося - Чырвоная зорка", "Ганс-карапуз", "Дзяўчына з западкамі" "Дваццаць дзевяты". Як дзеці ў Еўропе змагаюцца за камунізм.
Дыяграма выпадкаў нападу ваўкоў на людзей па акругах БССР у 1924-25 гг (з працы прафесара А.В.Федзюшына 1928 года).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Разновидности обложек членского билета ОСОАВИАХИМА БССР с разным написанием белорусскоязычного девиза "Пролетарии всех стран, соединяйтесь!". 1930-е гг.