Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.14K photos
9 videos
25 files
706 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотасбсср
Фотаздымкі з яўрэйскага калгаса "Шлях да сацыялізму" у БССР з часопіса "СССР на стройке" 1933 года.
#чырвонаябеларусь #фотабсср
Макеты афармлення Менску да адзначэння 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі (праца брыгады мастакоў таварыства "Мастак": В.Алтуф'еў, В.Станковіч, А.Тычына і М.Сілінаў) з часопіса "Чырвоная Беларусь" і вынік іх працы ў натуры на фотаздымках з Пляца Волі ў Менску 7 лістапада 1932 года.
#рэчыбсср
Залікавая кніжка курсанта Беларускага дзяржаўнага лесатэхнічнага інстытута ў Гомелі, 1932 год (зноў імя па бацьку напісана ў старой традыцыі - Ільлёў).
Цікавоста з таго боку савецкай мяжы, з Заходняй Беларусі, якая ў той час знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі.
У 1937 годзе неабыякавыя грамадзяне Маладзечанскага павету збіралася падаць петыцыю кіраўніцтву Віленскага ваяводства з прапановай пабудовы у Маладзечне сучаснай радыёстанцыі, бо па іх сведчаннях 3/4 павета уваходзіла ў радыус вяшчання радыёстанцыі савецкага Менска. Польскія радыёстанцыі з Вільні і Варшавы проста не дабівалі да горада, а радыёстанцыя, што на той момант будавалася ў Баранавічах, была таксама недастатковай магутнасці, каб яе сігнал дабраўся да Маладзечна.
#кнігібсср
Вокладка кнігі з серыі "Бібліятэка работніцы і сялянкі" Левін "Роль жилкооперации в раскрепощении женщины", Менск, 1928 год.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#філатэлія
Одна из первых марок БССР (ССРБ) сбора на борьбу с туберкулезом. Интересен набор элементов. И если с серпом и молотом всё понятно, то Лотарингский крест наравне с белой - символы борьбы с туберкулезом. 1922 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=20&t=307
#архітэктурабсср
Даваенны канструктывістскі будынак канторы Дзяржбанка СССР у Бабруйску (фота 1944 года) у пачатку 2000-х быў капітальна рэканструяваны, цяпер там адзяленне Нацыянальнага банка Беларусі.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Бланк удостоверения (грамоты) о премировании работника Бобруйского деревообрабатывающего комбината имени "Х-летия Октябрьской Революции" за внесение рационализаторского предложения. 1930-е г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=25&t=287
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Плакат с Франциском Скориной, отпечатанный тиражом 5000 экземпляров. Подпись внизу "Выданне Наркамасьветы БССР. Гравіраваў на камені мастак Бразер у Менску у 1926 годдзе". Интересно, что 400-летие белорусской печати и просветительской деятельности Скорины Беларусь с помпой праздновала в сентябре 1925 года, тогда вышло много работ, картин и изданий. А этот плакат выпустили позже, как продолжение издательских мероприятий и белорусизации.
#савецкаябеларусь
Уражанні беларускага пісьменніка і палітыка Цішкі Гартнага (Зміцер Жылуновіч) ад прагулкі па тагачаснай сталіцы Савецкай Украіны - Харкаву ў 1928 годзе.
Апублікавана ў газеце "Савецкая Беларусь" №71 1928.
#звязда
Забастоўкі ў БССР у часы НЭПа былі даволі частай з'явай і здараліся нават на дзяржаўных прадпрыемствах - з даклада тав.Ендакова на Пятым Усебеларускім з'ездзе прафсаюзаў напрыканцы 1925 года.
З газеты "Звезда" №279 1925.
#архітэктурабсср
Мінскі канструктывізм на фотаздымках пачатку 2000-х, зробленых даследчыкам архітэктуры Яўгенам Марозавым:
1-2. Фабрыка-кухня (1930-1935)
3. Дзяржаўная бібліятэка імя Леніна (1930-1932)
4. Друкарня імя Сталіна (1932-1936)
5. Корпус медфака БДУ (1927-1930, зруйнаваны ў 2003-м)
6. Паліклініка (1929-1930)
7-8. Жылы дом энергетыкаў на вул.Кірава (1929-1930)
9. Жылы дом на вул.Маскоўскай (1929-1930)
10. Адміністрацыйны корпус гаража СНК (сярэдзіна 1930-х).