Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.05K photos
9 videos
25 files
700 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
На вольнай бібліятэцы Вікікрыніцы з'явіліся шэдэўры сусветнай літаратуры ў рарытэтных беларускіх перакладах, зробленых у 1938 годзе. Патрэбная дапамога ў вычытванні тэксту са скана!

Віктар Гюго. Адвержаныя (1845)

Чарльз Дыкенс. Домбі і сын (1846)

Рэд'ярд Кіплінг. Маўглі (1893)

Каб унесці свой уклад у беларускі культурны фонд - націсніце на "чырвоную" старонку, націсніце "Правіць" у верхнім правым куце, выпраўце памылкі тэксту, змяніце статус старонкі на "жоўты" і апублікуйце вынік сваёй працы. Без рэгістрацыі і СМС!
#фотабсср
Серыя фотаздымкаў з будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Лепель, 1925 год (з калекцыі В.Барысенкава).
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Давно не публиковал материалов. Панорамное фото библиотеки имени Ленина середины 1930-х, составленное из двух снимков (совмещал сам, в центре есть небольшая нестыковка). Слева виден Дом селяніна (калгасніка) с еще плоской крышей, справа - большой читальный зал. Из фондов БГАКФФД.
#рабочий #помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну каля прахадной фабрыкі штучнага шоўка ў Магілёве і дамы рабочага пасёлка прадпрыемства (нічога не захавалася да нашага часу).
Фота з газеты "Рабочий" 30 чэрвеня 1933 года.
#фотасбсср
Фотаздымкі з яўрэйскага калгаса "Шлях да сацыялізму" у БССР з часопіса "СССР на стройке" 1933 года.
#чырвонаябеларусь #фотабсср
Макеты афармлення Менску да адзначэння 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі (праца брыгады мастакоў таварыства "Мастак": В.Алтуф'еў, В.Станковіч, А.Тычына і М.Сілінаў) з часопіса "Чырвоная Беларусь" і вынік іх працы ў натуры на фотаздымках з Пляца Волі ў Менску 7 лістапада 1932 года.
#рэчыбсср
Залікавая кніжка курсанта Беларускага дзяржаўнага лесатэхнічнага інстытута ў Гомелі, 1932 год (зноў імя па бацьку напісана ў старой традыцыі - Ільлёў).
Цікавоста з таго боку савецкай мяжы, з Заходняй Беларусі, якая ў той час знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі.
У 1937 годзе неабыякавыя грамадзяне Маладзечанскага павету збіралася падаць петыцыю кіраўніцтву Віленскага ваяводства з прапановай пабудовы у Маладзечне сучаснай радыёстанцыі, бо па іх сведчаннях 3/4 павета уваходзіла ў радыус вяшчання радыёстанцыі савецкага Менска. Польскія радыёстанцыі з Вільні і Варшавы проста не дабівалі да горада, а радыёстанцыя, што на той момант будавалася ў Баранавічах, была таксама недастатковай магутнасці, каб яе сігнал дабраўся да Маладзечна.
#кнігібсср
Вокладка кнігі з серыі "Бібліятэка работніцы і сялянкі" Левін "Роль жилкооперации в раскрепощении женщины", Менск, 1928 год.