Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#звязда
Цікава, што чыгуначнікі БССР ў 1925 годзе вялі адлік сваёй гісторыі ад адкрыцця першай чыгуначнай лініі ў свеце - пабудаванай Стэфенсанам лініі Стоктан-Дарлінгтан у Англіі ў 1825 годзе, а не ад першай лініі якая прайшла па тэрыторыі Беларусі ў часы Расійскай Імперыі (Гродна-Парэчча ў 1862 годзе), як робяць зараз на Беларускай Чыгунцы.
Зацемка з газеты "Звезда" №277 1925 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №10 1938 года.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Делегатская карточка ЦК КП(б)Б. 1927 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=25&t=232
Рэклама кансерваванага краба ў беларускай прэсе 1937 года (знайшоў С.Марціновіч).
#архітэктурабсср
Пара фотаздымкаў з новымі жылымі дамамі Гомеля з маскоўскага часопіса "Жилищная кооперация" 1931 года (абодва захаваліся да нашага часу).
#зарязапада
Дзе ў Віцебску ў 1925 годзе можна было купіць лімоны?
Адказ у рэкламе з газеты "Заря Запада" ад 19 мая 1925 года (знайшоў С.Марціновіч).
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Сёння ўсе посцяць здымкі, як зараз выглядае будынак кінатэатра "Перамога" у Мінску, дзе актыўна вядзецца рэканструкцыя.
З гэтай нагоды "Беларускі піонэр" публікуе эксклюзіў - праект кінатэатра "Перамога" (па сутнасці праект глыбокай перабудовы даваеннага клуба харчавікоў), зроблены вядомым беларускім архітэктарам Іосіфам Лангбардам ў 1947 годзе (чарцяжы захоўваюцца ў БДАНТД).
Нагадваю, што ў мяне ёсць другі канал з выразкамі з беларускіх газет 1920-х на тэму крымінальнай хронікі (на рускай мове) - "Криминальная хроника 1920-х": t.me/crime1920s

У абодвух каналаў - і ў "Піонэра", і ў "Хроники" - ёсць адна старонка на "Патрыёне": patreon.com/belaruskipioner
Чарговы прыклад архітэктурнага паралелізму паміж сацыялістычным Савецкім Саюзам і міжваеннай буржуазнай Польскай Рэспублікай.
На першым фота завяршэнне будаўніцтва дома для рабочых Шуйскіх фабрык (г.Шуя, РСФСР), 1931 год.
На другім - жылы дом для чыноўнікаў польскай адміністрацыі ў Маладзечне (цяпер Беларусь), які быў пабудаваны ў 1929 годзе.
#фотабсср
Лепель, 1937 год.
Будынак пошты да 20-годдзя Кастрычніцкай ревалюцыі.
З экспазіцыі Лепельскага раённага краязнаўчага музея (фота С.Марціновіча).
#рабочий
Савецкія турыстычныя маршруты для рабочых БССР у 1937 былі суравыя: экскурсійны тур ў Арктыку на Новую Зямлю, 22 дні, усё ўключана. Кошт: 1500 рублёў.
Зацемка з газеты "Рабочий" чэрвеня 1937 года (знайшоў С.Марціновіч).
На вольнай бібліятэцы Вікікрыніцы з'явіліся шэдэўры сусветнай літаратуры ў рарытэтных беларускіх перакладах, зробленых у 1938 годзе. Патрэбная дапамога ў вычытванні тэксту са скана!

Віктар Гюго. Адвержаныя (1845)

Чарльз Дыкенс. Домбі і сын (1846)

Рэд'ярд Кіплінг. Маўглі (1893)

Каб унесці свой уклад у беларускі культурны фонд - націсніце на "чырвоную" старонку, націсніце "Правіць" у верхнім правым куце, выпраўце памылкі тэксту, змяніце статус старонкі на "жоўты" і апублікуйце вынік сваёй працы. Без рэгістрацыі і СМС!
#фотабсср
Серыя фотаздымкаў з будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Лепель, 1925 год (з калекцыі В.Барысенкава).