#рабочий
Ілюстрацыя з менскай газеты "Рабочий" 1927 года з выяваў будоўлі Дзяржпрама ў Харкаве, УССР (знайшоў С.Марціновіч).

#кнігібсср
Вокладкі твораў Янкі Маўра і Міхася Лынькова, выдадзеных у БССР на ідыш у 1938 годзе (фота І.Барынаў).

Люблю такі архітэктурны паралелізм, калі краіны з рознымі палітычнымі сістэмамі і падыходамі да архітэктуры будуюць у адзін час нешта вельмі падобнае.
На першым здымку: жылы дом у Сталінградзе, РСФСР, 1927-28 гадоў пабудовы.
На другім фота: жылы дом для чыгуначнікаў у Брэсце (тады ў складзе Польскай Рэспублікі), пабудова сярэдзіны 1920-х.

#мастацтвабсср #помнікібсср
Заўважыў, што гарэльефы ў афармленні пастаментаў помнікаў Леніну, якія ставілі ў БССР у 1930-я гады, былі даволі распаўсюджаныя.
Галоўны і самы вядомы гарэльеф с сюжэтамі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага народа, размяшчаецца на помніку Леніну перад Домам Урада у Мінску (фота 1), усталяваным ў 1933 годзе - менавіта таму там надпіс выкананы дарэформенным (рэформа 1934 года) правапісам з мяккім знакам у слове "сьцяг" (фота 2).
Другі гарэльеф з падобным сюжэтам быў на помніку ў Полацку (фота 3), па тэхніцы выканання ён быў вельмі падобны на мінскі (фота 4).
Полацкі помнік і пастамент былі разбураны ў вайну, а вось падобны пастамент з гарэльефам у Слуцку вайну перажыў і на ім ужо ў 1950 годзе быў усталяваны новы помнік Леніну (фота 5). Праўда, ужо ў 1980-я даваенны пастамент быў заменены на новы (фота 6). Яшчэ цэлы даваенны помнік у Слуцку можна пабачыць на нямецкіх фота (фота 7).

#звязда #архітэктурабсср
У 1937 годзе ў Менску планавалі здзейсніць модную у той час у свеце перасоўку вялікага будынка з месца на месца (аналагічныя пераносы рабілі ў 1930-я ў ЗША і ў Маскве).
Плавалася перанесці Дом Метастаў (да рэвалюцыі даходны дом Кастравіцкай), які стаяў на вуліцы Савецкай насупраць Дома Урада.
Як пісала 10 сакавіка 1937 года газета "Звязда" (зацемку знайшоў С.Марціновіч), інжынеры з Белдзяржпраекта распрацавалі праект па перасоўцы дома на 130 метраў далей ад Дома Урада.
Зрэшты, гэты перанос так і не быў здзейснены, а сам дом на старым месцы прастаяў да верасня 1967 года, калі быў проста зруйнаваны.