Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.14K photos
9 videos
25 files
706 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
7 ноября 1922 года открытие памятника Карла Маркса в Минске. Скоро на онланере выйдет новый подкаст о знаковых городских памятниках 1920-х 1950-х. Маркс, Леккерт, Ленин, Пулихов, Дзержинский, Сталин и их судьба. На старом, первоначальном месте сейчас стоит только один.
#кнігібсср
Вокладка выдадзенай у Мінску ў 1940 годзе кнігі "Русские былины".
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Грамота, выданная команде БССР, занявшей 2*е место на 2-х общесоюзных ОСОВИАХИМовских стрелковых соревнованиях. 1932 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=25&t=88&start=10
#наварцекастрычніка
"Таварыш Дзімітрэску выступае перад дэлегатамі 18-га з'езда партыі бальшавікоў!" - насамрэч, гэта ніякая не Дзімітрэску (вампірша-вяліканка з новага эпізода кампутарнай гульні Resident Evil), а народная артыстка БССР Александроўская.
Проста газетныя рэтушоры так перастараліся з павелічэннем дакладчыцы на фота, што ператварылі яе ў жанчыну-гіганта.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №10 1926 года.
#афішыбсср
Калі б Джорж Лукас нарадзіўся ў БССР.
Насамрэч, трохі нефармат для канала па часе, афіша 1947 года, але грэх не запосціць.
Пайшлі першыя віншаванні :)
#фотабсср #архітэктурабсср
Унутраны дворык універсітэцкага гарадка БДУ на фота 1930-х гадоў. Два корпусы, бачныя на фота пабудаваны ў 1930 годзе як будынкі медыцынскага факультэта БДУ, які потым стаў асобным медінстытутам.
#наварцекастрычніка
Марш супрацоўнікаў рабоча-сялянскай міліцыі БССР у працівагазах 6 кіламетраў па Менску.
Фота з газеты "На варце Кастрычніка" №22 1939.
#фотабсср
Вуліца Савецкая (цяпер праспект Незалежнасці) ў Менску ў раёне Аляксандраўскага сквера (на месцы шэрагу дамоў злева цяпер знаходзіцца Кастрычніцкая плошча) ў 1930-я гады.
На фота можна назіраць чаргу на пасадку ў трамвай - праблема недастатковай колькасці трамвайных вагонаў на маршрутах у тыя часы стаяла востра.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#фотаздымкі
Паккард пожарной линейки. Минск. 1924-1928 гг.
#кнігібсср
Выданні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, якія распаўсюджваліся ў Польскай Рэспубліцы ў 1930-я (кнігі з прыватнай калекцыі).
#рабочий
Эпідэмія пранцоў (сіфіліса) у асобнай вёсцы Аршанскай акругі. Зацемка з газеты "Рабочий" №218 1925 года.
#звязда
Калі ў наборшчыка завалялася некалькі даўно не карыстаных шрыфтоў - рэклама газеты "Комсомольская правда" на старонках газеты "Звезда", 1925 год.
📅 Сёння 120 гадоў з дня нараджэння Міха́ся Зарэ́цкага - празаіка, драматурга, перакладчыка, крытыка (сапр.: Міхаі́л Яўхі́мавіч Касянко́ў (20.11.1901, в. Высокі Гарадзец, Талачынскі раён, Віц. вобл. — 29.10.1937, Менск).
Вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі.
Друкаваўся з 1922 г. З 1924 г. сябра літаб'яднання «Маладняк», уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У 1926—1927 гг. рэдагаваў часопіс «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з ініцыятараў утварэння новага літаб'яднання «Полымя».
Шлях у літаратуру Зарэцкі пачынаў з «малой прозы», у канцы 1920-х гг. аўтар звярнуўся да драматычнай жанравай формы. Пісаў аповесці, п’есы, раманы, рабіў пераклады. У сваіх творах уздымаў вострыя пытанні нацыянальнай праблематыкі.
Выступленні Зарэцкага ў друку былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Арыштаваны ў 1936 г. Асуджаны як «актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Забіты ў ноч з 29/30 кастрычніка 1937 г. у Менску.🥀

#угэтыдзень