Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.35K photos
9 videos
25 files
732 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Адкрыты ліст жыхароў дома спецыялістаў у Менску у гаркам партыі і наркамгас, апублікаваны ў газеце "Рабочий", аб жудасным стане будынка, з моманту засялення якога прайшло ўжо паўтары гады, але будаўнічыя працы не ўсе былі скончаны і яшчэ дадалося бягучае разбурэнне дома з-за адсутнасці вадасцёкаў.
Ліст увосень 1936 года падпісалі 34 жыхары дома сярод каторых былі акадэмікі, прафесары, інжынеры і народныя артысты.
Не вядома, што адказалі тады ўлады на такі калектыўны зварод, але вядома, што праз год вялікая частка жыхароў гэтага дома (у тым ліку і пералічаныя ў лісце) была рэпрэсаваная, а сам дом згарэў падчас першых нямецкіх авіяналётаў 1941 года і яго руіны былі разабраныя ў часы акупацыі (знайшоў С.Марціновіч).
“Аўстрыйскі піонэр” перадае прывітанне беларускаму:)
Вокладка піянерскага часопіса “Der rote jungpionier” №1 1929 года, які выдаваўся ў Вене.
#фотабсср #помнікібсср
Студэнты гомельскага Педінстытута на Савецкай плошчы ў Гомелі перад помнікам Леніну, 2 мая 1936 года (фота з фондаў музея Гомельскага палаца Румянцавых-Паскевічаў).
#архітэктурабсср
Свежапабудаваны Клінічны гарадок у Менску на фота 1930-х гадоў. Праектаваў карпусы архітэктар Георгій Лаўроў, частка будынкаў захавалася да нашага часу і знаходзіцца на тэрыторыі мінскай клінічнай бальніцы №1.
#рабочий
Угар беларусізацыі - у верасні 1925 года Магілёўскай школе №2 было нададзена імя Кастуся Каліноўскага.
Зацемка з газеты "Рабочий" №213 1925 года.
#чырвонаязьмена #піонэрскізагаловак
Тут і загаловак добры, і факт таго, што пры завадской сталоўцы ў 1931 годзе быў адкормачны пункт для свіней за якімі павінны даглядаць камсамольцы.
Зацемка з газеты "Чырвоная зьмена" №277 1931 (знайшоў З.Гарбачоў).
#рэчыбсср
Беларускамоўны запоўнены па-польску дзённік за 1940-41 вучэбны год вучня сярэдняй польскай школы №5 г.Валкавыска ў Заходняй Беларусі, далучанай да БССР у 1939 годзе (фота Puszczanski Pan).
Офтопік.
На новым літаратурным партале на сайце "Памяркоўнай энцыклапедыі" з'явіўся грунтоўны артыкул пра маю першую кнігу - зомбі-хорар "1813":
https://pampedia.by/wiki/1813_(аповесць)/бел
#архітэктурабсср
Эксклюзіў ад падпісчыка - Юры Тамковіч адкапаў у НАРБ праект 1924 года будынка, у якім цяпер знаходзіцца рэктарат БДУ у Менску (вул. Бабруйская 5А).
Першапачаткова гэта быў корпус інстытута сельскай і лясной гасрпадаркі, але пасля ліквідацыі інстытута ў 1925 годзе, яго перадалі БДУ.
Аўтарам праекта і караўніком будаўніцтва быў інжынер Чэслаў Іванавіч Родзевіч, пра якога вядома пакуль толькі тое, што ён быў супрацоўнікам балотнай вопытнай станцыі і сельскагаспадарчага інстытута. З 1923 г. працаваў пры інстытуце – займаўся рамонтам ягоных будынкаў. Але знайшліся звесткі, што ў Мінску ў той час жыў яшчэ адзін Чэслаў Іванавіч Родзевіч - таксама інжынер, супрацоўнік балотнай станцыі, сакратар с/г секцыі Інбелкульта - нешта зашмат супадзенняў. Да таго ж гэты чалавек быў актыўным удзельнікам бел.нац.руху, стаяў ля вытокаў беларускага тэатра - таленавіты ва ўсіх сферах. А зараз аказваецца, што хутчэй за ўсё і неблагі архітэктар. Аднак той ці не той гэта чалавек, неабходна яшчэ праверыць.