Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Учора, 30 верасня, споўнілася 125 год з дня нараджэння Аркадзя Астаповіча (1896-1941) - беларускага мастака-графіка.
Непасрэдна адным з настаўнікам у Аркадзя быў Альфрэд Эберлінг, вучань Рэпіна.
Аркадзь Астаповіч — майстар лірычнага пейзажу ў даваеннай беларускай графіцы.
Упадабаная тэхніка — чорная акварэль у злучэнні з маляўнічай штрыхоўкай чорнай тушшу, а таксама тэхніка лінагравюры.
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі знаходзіцца больш за 200 яго твораў
Загінуў творца падчас вайны у 1941 годзе. На днях споўнілася таксама і 80 год з дня яго смерці. Пражыў ён толькі 45 год.
У нас жа, у праекце Куфар старажытнасьцяў, маецца канверт да 100-годдзя з дня нараджэння творцы (1996 год).

Заслужаны дзяяч мастацтваў і архітэктуры БССР Іосіф Лангбард рабіў праекты не толькі для Мінска але і для Кіева. На ілюстрацыях праект забудовы урадавага цэнтра ў Кіеве, 1936 год.
#фотабсср
Фотаздымак з калекцыі канала "Куфар старажытнасцяў".
1922 год. На здымку супрацоўніцы ясляў нумар 1 у Мінску. Скарачэнне "прл." найверагодна азначае "пралетарскія". Вось як выглядалі выхавацелькі ясляў сотню год таму. Звяртае на сябе ўвагу прыгожая белая вопратка (фота ерададзена на захаванне шаноўнай Вольгай Баевай).

Знайшлі супадзенне ўчарашняга апублікаванага фота выхавацелек яслей (1922 год) і фота рэдкалегіі часопіса Узвышша (1927).
Адзін і той жа цень акна, адныя і тыя ж панэлі за спіной. Фотаздымкі зроблены ў Менску па Губернатарскай, 12 (цяпер вуліца Леніна). Пэўна быў знакаміты фотасалон. У свой час называўся "Фантазія".
(А на фота літаратараў з "Узвышша" усе спрэс зоркі: у ніжнім шэрагу злева направа: Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва. У верхнім шэрагу: Адам Бабарэка і Язэп Пушча).

#архітэктурабсср
Новы клюб папернікаў у Добрушы, 1932 год (будынак захаваўся у змененым выглядзе).

Нагадваю, што ў канала "Беларускі піонэр" (і ў майго другога канала "Криминальная хроника 1920-х") ёсць старонка на Patreon, дзе можна фінансава падтрымаць праекты:
https://www.patreon.com/belaruskipioner
https://www.patreon.com/belaruskipioner
#кнігібсср #картыбсср
Кліматычны атлас Беларусі выдадзены пад рэдакцыяй прафесара А.І.Кайгарадава (1881-1951) у 1927 годзе. Цікава, што легенда да карт зроблена на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
Атлас быў складзены па матэрыялах метэаралагічнай сеткі, апублікаваных у "Летописях Главной Физической Обсерватории" з 1871 па 1914 гады. У апрацоўку ўвайшлі назіранні станцый былых Гарадзенскай, Віленскай, Менскай, Магілёўскай, Смаленскай, Віцебскай губерняў і некаторых сумежных з імі пунктаў.
Крыніца: imago.by