Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.14K photos
9 videos
25 files
706 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#фалерыстыка
Значок, посвященный 5-летию БССР, 1924 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=22&t=240
#беларускаяработніца
Кіраўніцтва БССР і жанчыны ўдарніцы, дэпутаткі, старшынькі сельсаветаў і РВК на вокладцы часопіса “Работніца і калгасніца Беларусі” №24 1934 года.
#фотабсср
Аэраклуб у былым касцёле ў Оршы, 1930-я гады.
#рэчыбсср
Скрынка запалак пінскай запалкавай фабрыкі імя 17 верасня, 1939-1941 гады.
Свяршылася! Вялікі на 1100 старонак зборнік партыйных дакументаў БССР за 1929-1939 гады пад рэдакцыяй Ірыны Раманавай цяпер можна спампаваць вольна ў ПДФ:

https://www.academia.edu/49246932/Power_and_Society_BSSR_in_1929_1939
#піонэрархнагляд
Інтэр’ер корпуса сучаснага Геафака БДУ у Менску на фота 1930 года і на фота 2021 (зрабіў Ю.Тамковіч).
#кнігібсср
Выдадзенае ў Менску ў 1928 годзе 2-е выданне кулінарнай кнігі З.Рудзь “Хозяйка кулинарка” (1-е выданне друкавалася ў Ленінградзе).
#лікбез
16 чэрвеня 1937 года скончыў жыццё самагубствам старшыня ЦВК БССР Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў.
Не дачакаўся я афіцыных механізмаў падтрымкі аўтараў ад “Тэлеграма” і таму вырашыў стварыць старонку канала “Беларускі піонэр” на “Патрыёне”)

Калі хтосці хоча падтрымаць гэты канал, а таксама мой другі канал “Криминальная хроника 1920-х”, то каліласка праходзьце на старонку:

https://www.patreon.com/belaruskipioner
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Рэклама музеяў Менска. Са Спіса абанентаў Менскай АТС, 1939 года.
#фотабсср
Парад фізкультурнікаў у Менску, 1939 год.
#фотабсср #архітэктурабсср
Агляд газагенератарнага трактара ХТЗ-ИТ2, які працаваў на торфе, у двары Інстытута торфа пры Акадэміі навук БССР, 1939 год. Корпус інстытута на фоне за трактарам захаваўся да нашых дзён, гэта адзін з першых карпусоў Акадэміі навук, які праектаваў яшчэ Георгі Лаўроў на пачатку 1930-х гадоў (сучасны стан на апошнім фота).
#фотабсср
Вайсковы парад каля Дома Ўрада ў Мінску 1 мая 1941 года.
#звязда
Да 1939 года заходняя мяжа БССР праходзіла за 30 км ад Менска і таму дачныя пасёлкі каля Ратамкі і Ждановіч лічыліся памежнай зонай, для наведвання каторай трэба было атрымаць пропуск.
Зацемка з газеты “Звезда” №142 1925 года.