Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
Чырвонаармейскі парад у Менску, люты 1931 года.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на ідыш кнігі Праўдалюбава "Гісторыя пісьма", Менск, 1929 год.
Проста назіранне: у лістападзе 1928 года ў часопісе "Крокодил" выйшла жартаўлівая інструкцыя, як дробным газетам і часопісам маляваць карыкатуры да гадавіны рэвалюцыі. Пунктам 7 ішоў малюнак з "рулевым вождем местного значения" з вусамі. Праз 5 гадоў у 1933 годзе выйшаў плакат ужо з іншым "рулевым вождём" з вусамі. Цяпер бы даведацца, ці прыляцела аўтару "Крокодила" за такі недальнабачны гумар? )))
#звязда
Медыцынская таямніца? - не, не чулі)
Што рабіць, калі грамадскасць прагне даведацца ад чаго ж у самым расцвеце сіл памёр паважаны таварыш Брандзбург з ЦК КПБ? Канешне ж апублікаваць на старонках газеты яго гісторыю хваробы і падрабязнасці аперыравання і наступнага ўскрыцця цела.
"Звезда" №108 1925 года.
#рэчыбсср
Запрашальны білет для дацэнта Барсукова на закладку гарадка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 6 лістапада 1927 года.
#рэчыбсср
Запрашальны білет на святкаванне 100-годдзя Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках, 1940 год.
#звязда
Займальная статыстыка - колькасць жанчын у Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі станам на 1 студзеня 1925 года.
Газета "Звезда" №92 1925 года.
#рэчыбсср
Грамата Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, 1938 год.
#рэчыбсср
Знамя ад камсамольцаў Беларусі ў падарунак лінкору "Парыжская камуна", 1924 год.
#фотабсср #архітэктурабсср
Фотаздымкі з пабудовы першага ў БССР санаторыя недалёка ад вёскі Вашкова пад Ушачамі на Віцебшчыне (санаторый існуе і зараз пад назвай "Лясныя азёры"), фотаздымкі датуюцца 1929 годам, сам санаторый пачаў працу ў 1930-м.
Вокладка праграмы завяршальнага канцэрта дэкады беларускага мастацтва ў Маскве, 1940 год.
#звязда
Маўзалей з папірос і бюст Леніна сярод бутэляк - абуральны ліст у газету, супраць выкарыстоўвання вобраза і імя Леніна магазінамі ў Менску для рэкламы сваіх тавараў.
"Звезда" №108 1925 года.
В суд за не возвращенные вовремя книги в библиотеку? Да! Это БССР, детка)
“Звезда” №84 1923.
Нашел Виталий Анисько.
#рэчыбсср
Лістоўкі Цэнтральнага камітэта Кумуністычнай партыі Заходняй Беларусі на беларускай мове і на ідыш, выдадзеныя ў Вільні ў 1928 годзе з нагоды 10-годдзя БССР.
#рэчыбсср
Даведка на фірмовым бланку Другога Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Гомелі. 1920-я гады.