Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.25K photos
9 videos
25 files
713 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Будынак вакзала на памежнай станцыі Негарэлае (на даваеннай мяжы паміж БССР і Польскай Рэспублікай) - адзін з немногіх пунктаў пропуску, праз які замежнікі маглі трапіць у СССР, а савецкія грамадзяне ў Еўропу. Будынак меркавана 1920-х гадоў пабудовы, не захаваўся.
#рабочий
Рэклама газеты "Рабочий" на старонках самой газеты, 1928 год.
#крокодил
Менск 1927 года, якім яго бачылі карыкатурысты часопіса "Крокодил". Насамрэч, горад на карыкатуры не пазначаны, але назва адной з піўных як бы намякае :)
#крокодил
Сямейку "Флінтстоўнаў" прыдумалі ў СССР у 1920-я!
Карыкатура з часопіса "Крокодил" №14 1927 года.
Беларускі піонэр
#рабочий "Влияние польской мелкой буржуазии и деревенской шляхты" - адна са старонак барацьбы з антысемітызмам ў БССР 1920-х. Выкрывальніцкі артыкул пра польскую школу-сямігодку ў Магілёве з газеты "Рабочий" №278 1928 года.
#рабочий
Разам з асуджэннем антысемітызму савецкія ўлады ў БССР актыўна змагаліся і з праявамі нацыянальных шавінізмаў, у тым ліку і з яўрэйскім шавінізмам.
Загалоўкі з газеты "Рабочий" №280 1928 года.
#рабочий
Хроніка эпідэміі ў Менску 92-гадовай даўніны. Зацемка за газеты "Рабочий" ад 5 снежня 1928 года.
#крокодил
Барацьба з павышэннем цэн у міжваеннай БССР выглядала так.
Карыкатура з усесаюзнага сатырычнага часопіса "Крокодил" №6 1927 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №4 1928 года.
#фотабсср
Выпуск трактарнага адзялення пры Полацкім акруговым аўтадоры, 1930 год.
#картыбсср
94 гады таму 6 снежня 1926 года адбылося другое узбуйненне БССР у выніку якога да БССР ад РСФСР былі пераадзены Гомельскі і Рэчыцкі паветы.
Для параўнання прыводжу карты БССР 1925 і 1928 гадоў.
#фотабсср
Групавое фота ўдзельнікаў VII павятовага з'езду саветаў у Слуцку, 1920-я гады.
Даслаў падпісчык.
#фотабсср
Парад фізкультурнікаў на стадыёне "Дынама" у Менску, 1935 год.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Газета "Рабочий" (1925 год) ставит вопрос: "Что важнее для пролетариев: английский или белорусский?"
#мастацтвабсср
"Уступленне Чырвонай Арміі ў Вільню. Верасень 1939 года" - рэпрадукцыя карціны мастака П.Сакалова-Скаля. Першапачаткова планавался, што ў выніку заходняга пахода РСЧА ў верасні 1939 Вільня і Віленскі край, як частка Заходняй Беларусі, будуць далучаны да БССР, але напрыканцы 1939 года горад быў перададзены Літоўскай Рэспубліцы.
#архітэктурабсср
У сярэдзіне 1920-х гадоў архітэктура Савецкай Беларусі знаходзілася на раздарожжы - яшчэ не замацаваўся канчаткова канструктывізм, у якім працавалі прыезжыя спецыялісты з Масквы і Ленінграда. Яшчэ не сышоў да канца стары дарэвалюцыйны мадэрн, да якога прызвычаіліся мясцовыя архітэктары. Да таго ж і партыя на хвалі беларусізацыі перыядычна загадвала шукаць свой беларускі архітэктурны стыль. Вось і шукалі. Адзін з нешматлікіх прыкладаў архітэктуры таго часу - гэта будынак клуба чыгунацнікаў у Оршы, пабудаваны ў 1927 годзе. У ім няма вычурнасці і складанасці мадэрну, але і прастаты канструктывістскіх форм таксама не бачна (цікава, што ў пасляваенныя гады ён быў перабудаваны ў стылі вельмі блізкім да канструктывізму, фота 3). Вельмі падобныя па стылі дамы будаваліся ў той жа час у Гомелі, Менску і іншых гарадах БССР. Лічу, што гэты пераходны перыяд у беларускай архітэктуры павінны яшчэ зацікавіць даследчыкаў.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Мікалй Гусеў (той самы, які намаляваў сцяг БССР 1951 года) Эскіз "На заводзе" канец 1920-х - пачатак 1930-х гадоў.
#рабочий
Пра працоўную дыскрымінацыю жанчын піша газета "Рабочий" №282 1928 года.