Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.14K photos
9 videos
25 files
706 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#кнігібсср
Рэклама паслуг канторы "Белдзяржпраект" з тэлефоннага даведніка па менскай АТС 1938 года.
#віцебскіпролетарый
Фатаапарат у руках працоўных - магутны сродак барацьбы за культурную рэвалюцыю.
Рэклама фотаабавязацельстваў у газеце "Віцебскі пралетарый" за 8 кастрычніка 1931 года (знайшоў С.Марціновіч).
#віцебскіпролетарый
Успаміны старых працоўных аб страйку на тытунёва-махоркавай фабрыцы Калбаноўскага ў Віцебску ў 1901 годзе, а таксама аб умовых працы на прадпрыемстве.
З газеты "Віцебскі пралетарый" 1935 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рэчыбсср
Бланк дзяржаўнага страхавання БССР на 1926/1927 гады (фота прадастаўлена адмінам канала “Палявая пошта”).
#рэчыбсср
Інструкцыя ЦВК БССР па выбарах у саветы на яўрэйскай мове (ідыш) і ў форме сценгазеты, выданне 1927 года.
#фотабсср
Фоташоп 1920-х гадоў. Курсант палкавой школы 40-га кавпалка Еўглеўскі А.М. на камбінаваным фота, зробленым у менскім фотаатэлье ў 1929 годзе, дзе ягоны фотапартрэт быў прысабачаны да цела вершніка на кане.
#рэчыбсср
Подпісы дэлегацый ад РСФСР, УССР, ЗСФСР (Закаўказская федэрацыя) і БССР на дэкларацыі аб стварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года.
#афішыбсср
Афіша пьесы Кандрата Крапівы “Партызаны”, якая была прадстаўлена ў Маскве ў межах дэкады беларускага мастацтва ў чэрвені 1940 года.
#фотабсср
Вуліца Савецкая ў Менску ў 1930-я гады. Зараз на месцы дамоў са здымка знаходзіцца Кастрычніцкая плошча.
#архітэктурабсср
Віцебскі гісторык Сяргей Марціновіч піша:
“Калі быў пабудаваны жылы дом № 2/1 па вуліцы Калініна ў Віцебску?
Нечаканая знаходка ў газеце "Заря Запада" за 8 ліпеня 1927 дапамагла дакладна высветліць дату пабудову аднаго з цікавых жылых перадваенных дамоў Віцебска ў пачатку вуліцы Калініна. На жаль, гэты будынак нельга бачыць зараз: у жніўні 2014 года яго знеслі, быццам бы для "спрамлення" вуліцы ў бок плошчы 1000-годдзя, што, аднак, не зроблена і па сённяшні час.
"Жилищно-строительный кооператив "Труд" при чулочной фабрике получил ссуду в размере 41 500 рублей. Кооперативом начата постройка 3-этажного каменного дома на 12 квартир по улице Калинина (Мало-Могилевская)".
Верагодна, гэты дом мог быць адным з першых вялікіх жылых дамоў, пабудаваных у Віцебску ў гады савецкай улады. Ва ўсіх крыніцах чамусь датай пабудовы дома ўказваўся 1934 год. Але зараз мы ведаем, што ён быў пабудаваны на 7 год раней.”
#помнікібсср
Помнік ахвярам Курлоўскага растрэлу 1905 года, усталяванына Прывакзальнай плошчы ў Менску ў 1928 годзе.
1929 год. Сялянскае спажывецкае таварыства імя Кастуся Каліноўскага ў вёсцы Машканы сённяшняга Сенненскага раёна.
"Заря Запада", 8 сакавіка 1929 года (знайшоў С.Марціновіч).