Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.25K photos
9 videos
25 files
713 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#піонэрархнагляд
Знос міжваеннага жылога дома 1930-х гадоў пабудовы ў Віцебску на фота 22-23 жніўня 2014 года (крыніца фота па спасылцы).
#рэчыбсср
Пасведчанне намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР Аляксея Шаўрова, гэтую пасаду ён займаў з 1940 па 1946 год.
#рэчыбсср
Сяброўскі білет Асоавіахіма БССР, 1930 год.
#звязда
Шапка газеты “Звязда” ад 3 верасня 1937 года.
Не зусім пра БССР, проста мяне моцна ўразіла гэтая непарадная фотка са Сталінам 1930 года (дзіўна, што яна ўвогуле захавалася). На ёй Сталін настолькі далёкі ад свайго плакатнага вобраза насколькі гэта магчыма: сутулы немалады мужчына з немытымі ўскудлачанымі валасамі на галаве з заўважнай ужо пралысінай, ён падобны на небараку-рабочага, які прыйшоў пазычыць тры рублі да палучкі ў сваіх больш паспяховых знаёмых. Адзінае, што паліто ў правадара, відаць, не самае таннае і, хутчэй за ўсё, пашытае па індывідуальнаму крою з дарагога матэр’ялу.
#звязда
Ліст Першага сакратара кампартыі Беларусі Вільгельма Кнорына ў газету "Звязда" з паведамленнем аб памылцы ў надрукаваным дакладзе, 1928 год.
#картыбсср
Цікавая карта Беларусі з кнігі, выдадзенай у БССР у 1924 годзе, на якой пазначаны межы БССР станам на 1924 год і таксама пазначаны тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам у складзе РСФСР, Польскай Рэспублікі, Літвы і Латвіі.
#беларускаяработніца
Памятай аб сем'ях палітзняволеных капіталістычных турмаў.
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №5 1929 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №12 1927 года.
#рэчыбсср
Атэстат рабфака Беларускага Дзяржаўнага Хэміка-Тэхнолёгічнага Інстытуту ў Менску, 1932 год.
#кнігібсср
“Рабочая кніжка па беларускай мове” завочных навучальных устаноў і для самаадукацыі рабочых, Менск, 1932 год.
#фотабсср
"Дошка пачота", што стаяла да вайны ў цяперашнім Міхайлаўскім скверы на вуліцы Кірава ў Менску, фота 1940 года.
#фотабсср #плуг
Дэлегаткі на вуліцах Менска, фота з часопіса “Плуг” 1929 года.
#людзібсср
Фотапартрэт Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы з фондаў купалаўскага музея, 1925 год (год, калі Янка Купала і атрымаў званне Народнага).
#рэчыбсср
Даведка ад Віцебскага цэнтральнага рабочага кааператыва з штампам на чатырох дзяржаўных мовах БССР (беларускай, рускай, ідыш і польскай), 1930 год.
#фотабсср
Выпускны фотаздымак студэнтаў рабфаку Беларускага хэміка-тэхналагічнага інстытуту ў Менску, 1929-1932 гг.