Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рэчыбсср
Чатырохмоўная (беларуская, руская, ідыш, польская) пячатка на даведцы Наркамата асветы БССР, 1935 год.
#архітэктурабсср
Вялікі оперны тэатр у Менску (архітэктар Іосіф Лангбард) на фота канца 1930-х гадоў. На пярэднім плане аўтамабіль ЗИС-101 (1936-1941).
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні пачатковай школы №38 г.Беластока на польскай мове з беларускамоўнымі пячаткамі Наркамата асветы БССР, 1940 год (у той час Беласток быў у складзе БССР).
#кнігібср
Вокладка кнігі "Савецкая мэліорацыя 1925-1930", Менск, 1930 год.
Пост да міжнароднага дня аховы дзяцей.
Усяго дзіцячая перыёдыка ў міжваеннай БССР перажыла тры ітэрацыі:
1. Пачалося ўсё з часопіса "Зоркі" у 1921 годзе. Гэта быў першы дзіцячы часопіс у Савецкай Беларусі, які, праўда, праіснаваў толькі 1,5 года, за якія выйшла 10 нумароў.
2. Другі старт дзіцячай перыёдыцы напрыканцы 1924 года даў часопіс "Беларускі піонэр". Ён безперапынна выходзіў да 1929 года, калі па ідэалагічным прычынам на хвалі барацьбы з так званай "нацдэмаўшчынай" быў зачынены.
3. Новы піянерскі часопіс "Іскры Ільліча" выйшаў у 1929 годзе і шмат у чым выкарыстоўваў базу свайго папярэдніка "Беларускага піонэра". Праіснавалі "Іскры" да пачатку Вялікай Айчыннай - апошні нумар датуецца чэрвенем 1941 года.
#фотабсср
Фотапараўнанне ад Дзмітрыя Навумава: ЦЭЦ-2 у Менску ў 1930-я гады і цяпер.
#архітэктурабсср #піонерархнагляд
Жылы дом у Гомелі, пабудаваны паводле праекта Станіслава Шабунеўскага напрыканцы 1920-х гадоў. Будынак захаваўся (пр.Ленина, 31) і ў хуткім часе, як кажуць у ФБ, яго чакае капрамонт.
Фота канца 1930-х.
#фотабсср
Гарбарны цэх скурзавода "Бальшавік" на вуліцы Варашылава (будучая Кастрычніцкая) у Менску, канец 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Шыкоўная знаходка на @electronekrasovka!
Небачаныя раней праекты галоўнага корпуса БДУ ў Менску ад маскоўскіх архітэктараў, дасланыя на конкурс 1926 года.
Але перамог, як вядома, праект Запарожца і Лаўрова (апошні малюнак).
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Шыкоўная знаходка на @electronekrasovka! Небачаныя раней праекты галоўнага корпуса БДУ ў Менску ад маскоўскіх архітэктараў, дасланыя на конкурс 1926 года. Але перамог, як вядома, праект Запарожца і Лаўрова (апошні малюнак).
#архітэктурабсср
З нагоды знаходкі альтэрнатыўных праектаў галоўнага корпуса БДУ 1926 года (гл.папярэдні пост) ўзнікла ў мяне адно пытанне.
Сярод пералічаных праектаў быў адзін за аўтарствам інжынера-будаўніка А.А.Зубіна (гл. першы малюнак). І тут такая справа - гэты праект амаль на 100% супадае з праектам Запарожца і Лаўрова (гл. другі малюнак), які быў прыняты да рэалізацыі і пабудаваны ў пачатку 1930-х (будынак нават часткова захаваўся да нашых дзён у складзе галоўнага корпуса педунівера). Толькі ёсць адно адрозненне - праект Запарожца і Лаўрова - гэта адлюстраваны адносна галоўнай восі праект Зубіна.
І вось пытанне: хто тады сапраўдны аўтар галоўнага корпуса БДУ? Зубін ці Запарожац з Лаўровым, пра якіх пішуць усе кнігі па гісторыі беларускай архітэктуры? Ці не ёсць рэалізаваны праект корпуса - толькі перапрацаваным праектам Зубіна і тады выходзіць што Запаражац з Лаўровым толькі чарцёжнікі, якія перамалявалі праект, а не яго аўтары?
#рэчыбсср
Цукерка (конфект) "Беларуская ноч" ад фабрыкі "Камунарка", Менск, 1930-я гады (крыніца @electronekrasovka).
#кінобсср
У маскоўскай газеце "Кино" ад 13 кастрычніка 1926 года была надрукавана даволі вядомая байка, пра тое, што на здымках аднаго з першых фільмаў "Белдзяржкіно" "Лясная быль" у ролі саміх сябе сыграла тагачаснае кіраўніцтва БССР: старшыня ЦВК Чарвякоў, старшыня СНК Адамовіч і былы першы сакратар ЦК КПБ(б) Кнорын.
Умелі ж у савецкай прэсе сумяшчаць ілюстрацыі і загалоўкі:)
Старонка "Литературной газеты" №43 1936 года.