#помнікібсср
Фотаздымак 1930-х гадоў на якім бачны першы помнік Леніну ў Гомелі, пастаўлены напрыканцы 1920-х (не захаваўся).
Фота з фондаў музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля.

#фотабсср
Гомельскі палац Паскевічаў на фотаздымках 1938 года (фота з сямейнага архіва В.Ступінскага).

#звязда
Рэклама на старонках газеты “Звязда” 1938 года (знайшоў С.Марціновіч).

#архітэктурабсср
Калі глядзець на праект і на "прыжыццёвыя" здымкі дома спецыялістаў архітэктара Макляцовай, пабудаваны ў Менску ў 1934 годзе, можа скласціся ўражанне, што гэты дом "панэльны". І сапраўды, увесь фасад дома падзелены на ярка выражаныя квадраты, якія да таго ж шматразова паўтараюцца, ствараючы ўражанне, што дом сабраны з аднолькавых элементаў як канструктар - і гэта за 25 гадоў да пачатку масавага панэльнага будаўніцтва ў СССР!
Але калі ўважліва прыглядзецца (левы бок 2-га здымка) то можна пабачыць, што дом гэты пабудаваны па звычайнай тэхналогіі з цэглы (дый з драўлянымі перакрыццямі - таму і згарэў хутка ад першых налётаў 41 года), а ўсе гэтыя "панэлі" - гэта ўсяго толькі дэкор - квадраты нанесены на апрацаваныя тынкоўкай цагляныя сцены.
Чаму была выкарыстана такая стылізацыя пад панэлі пытанне цікавае і адкрытае.

Тэкст з суполкі “Горад ценяў” у ФБ.
КАЛІ СЁНЬНЯШНІ РУСКІ ТЭАТАР СТАЎ ЯЎРЭЙСКІМ?
Як ні дзіўна, я ня здолеў зь лёту адказаць на пытаньне - зь якога часу Беларускі дзяржаўны яўрэйскі тэатар (БелГОСЕТ) заняў будынак на Валадарскага, 7 (цяпер там Валадарскага, 5).
Усё, чым мне дапамог гугл, было - у 1926 тэатр быў заснаваны ў Менску і ”неўзабаве” атрымаў будынак былой Харальнай сінагогі (пазьней клюбу, кінатэатру). Або - БелГОСЕТ працаваў у гэтым будынку ў 1930-я гады.
Давялося пагартаць газэткі, і вось вынік. Тэатар прыехаў у Менск з Масквы ў кастрычніку 1926 і выступаў на сцэне БДТ-1, а ў 1930 (1929?) выехаў на двухгадовыя гастролі па гарадах Беларусі.
Тым часам у Менску кінатэатар “Культура”, які 26 сьнежня 1926 году адчыніўся ў будынку колішняй Харальнай сінагогі, 10 студзеня 1932 году спыніў сваю дзейнасьць. Будынак зачыніўся на пераабсталяваньне і быў перададзены БекГОСЕТу.
Першы спэктакль у новым будынку - “Штурм” Карнейчука - адбыўся 5 лютага 1932 году.

#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову кнігі У.Бонч-Бруевіча "Напад на Леніна", Менск, 1930 год (фота М.Нікалаева).

Хачу таксама параіць две інтэрактыўныя мапы Беларусі:
1. "Беларусь і яе нацыянальныя строі" - мапа рэгіянальных узораў беларускай народнай вопраткі, якіх налічваецца каля 22, пра ўсе іх можна даведацца з гэтай мапы:
https://uploads.knightlab.com/storymapjs/096f6d207b31e40174bc01d974180344/natsyianalnyia-kastsiumy/index.html
2. "Дрэва.бай" - агромністы збор узораў драўлянай архітэктуры Беларусі: ад сялянскіх хат, да драўлянага функцыяналізму, ад старажытных храмаў да калгасных клубаў 1930-х. Што захавалася, што страчана, што яшчэ можна выратаваць. Мапа цікавая тым, што дапоўніць яе можа любы жадаючы. Мапа можа быць добрым інструментам для мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў:
https://drewa.by/by

StoryMapJS
Нацыянальныя касцюмы
👍2
#іскрыільліча
Склей маўзалей!
Архітэктурна-ідэалагічны дадатак да піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" 1932 года.

Цікавы выпадак масавага атручвання агуркамі ў Менску ў 1928 годзе - 85 атручаных. Медыкі і міліцыя тады спрацавалі зладжана і хутка - высветлілася, што агуркі для продажы былі "засолены" у мыш'яку:
https://yangx.top/crime1920s/367
https://yangx.top/crime1920s/367
Telegram
Криминальная хроника 1920-х
"Рабочий" №70 1928.
#рабочий
Ня гледзячы на вялікую заідэалагізаванасць савецкіх газет БССР у 1920-я гады гэтыя газеты яшчэ не баяліся ў першую чаргу падымаць праблемныя для грамадзян пытанні, якія савецкую ўладу выстаўлялі ня ў лепшым выглядзе. Вось, напрыклад, у менскай газеце "Рабочий" №86 1928 года артыкул пра недахоп вады ў горадзе стаіць вышэй чым ідэалагічна верны артыкул пра планы святкавання 1 мая.

Вокладка перакладу на беларускую мову кнігі І.Сталіна "Аб асновах ленінізма", Менск, 1933 год (фота М.Нікалаева).