Беларускі піонэр
2.88K subscribers
7.14K photos
9 videos
25 files
706 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рэчыбсср
Знамя падоранае Цэнтральнаму камітэту Кампартыі Беларусі працаўнікамі асветы БССР, 1924 год.
#фотабсср
Фотакалаж - "Удзельніцы аўтапрабега ў сталіцы БеларускайССР", Менск, 1936 год.
#рэчыбсср
Пасведчанне Вавілавай Галіны аб праходжанні курса перападрыхтоўкі настаўнікаў, Орша, 1928 год.
#звязда
За 15 гадоў да "Вялікай чысткі" перыядычна праводзіліся малыя чысткі з больш лагоднымі фіналамі, для тых каго вычысцілі. Абвестка ў газеце "Звезда" 1923 года (знайшоў В.Зеленков).
Беларускі піонэр
#рэчыбсср Першая ўзнагарода БССР - Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР заснаваны ў 1924. Дызайн ордэна - мастак Г.Змудзінскі.
#рэчыбсср
Ордэн у метале з парадкавым нумарам №128 з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі.
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР - першая уласная ўзнагарода БССР і адзіная савецкая ўзнагарода на якой быў надпіс на ідыш (скарачэнне БССР злева зверху). Заснаваны ў 1924 годзе. Дызайн ордэна - мастак Г.Змудзінскі.
#фотабсср
Выпуск 1-й Бабруйскай савецкай беларускай школы імя Янкі Купалы, 1922 год.
#рабочий
Сёння ўвага беларускіх СМІ прыкавана да сітуацыі з заражэннем каронавірусам у Мінску, але і ў 1920-я гады савецкая прэса маніторыла стан заразных хвароб у горадзе. Зацемка з газеты "Рабочий" №97 ад 26 красавіка 1928 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №4 1925 года.
#фотабсср #піонэрархнагляд
Неіснуючы зараз завулак Падгорны і дарэвалюцыйны будынак (так званы “дом Офлі”) у Менску на фота 1920-х гадоў з калекцыі Антона Дзянісава і на сучасным здымку.
#афішыбсср
Афіша фільма вытворчасці Белдзяржкіно "Его превосходительство" ("Яго велькасць"), 1927 год.
Новае o Тэлеграме.

Раю канал «Красный Фронтовик», з каторага можна даведацца пра гісторыю Чырвонай арміі і яе союзнікаў з 1918-га па 1945-ы год, пра Грамадзянскія войны пачатку XX стагоддзя, пра еўрапейскія антыфашыстскія арганізацыі і іх барацьбу, пра прапаганду і палітычнае мастацтва.
Па спасылцы вы знойдзеце фота, газеты і часопісы, публікацыі з архіваў (у тым ліку і асабістага), літаратуру па тэме.
Падпісацца можна тут: https://yangx.top/rotfront_1917_1945
#плуг
Вокладка пятага нумара часопіса "Плуг", які выдаваўся Наркаматам земляробства БССР. 1926 год. Заўважце, ц якасці назвы месяца выкарыстоўваецца пакуль што "травень", а не "май", як стане пазней пасля ўніфікацыі з рускай мовай.
#архітэктурабсср
Праект будынка Вялікага тэатра оперы і балету ў Менску архітэктара І.Лангбарда, 1934 год. Як бачна, нават у тыя гады, архітэктары не баяліся эксперыментаваць з колерамі, праўда, такі чырвоны варыянт тэатру ўсё роўна не зацвердзілі і цяпер, пабудаваны ў 1939 годзе, паводле праету будынак мае звычайны шэры колеры тынкоўкі.
#фотабсср
Арматуршчыца камсамолка Абаленская на будоўлі ў Віцебску. Чэрвень 1931 года.
У чаціку нагадалі, што сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння архітэктара Герасіма Якушкі, які з 1936 па 1941 гады быў галоўным архітэктарам Менска і паводле праектаў каторага у сталіцы пабудавана каля 10 будынкаў, вялікая частка каторых захавалася.
Асоба Якушкі даволі неадназначная, у канцы 1920-х ён праходзіў фігурантам па крымінальнай справе звязанай з размеркаваннем жылплошчаў (пабудаваў сабе кватэру за кошт горада), а ў часы нямецкай акупацыі, як кажуць, служыў у акупацыйнай адміністрацыі горада і займаўся размеркаваннем жылой маёмасці выселеных у гета яўрэяў. Памёр ад тыфу ў акупаваным Менску ў 1942 годзе.
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BC_%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%AF%D0%BA%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0
Беларускі піонэр
У чаціку нагадалі, што сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння архітэктара Герасіма Якушкі, які з 1936 па 1941 гады быў галоўным архітэктарам Менска і паводле праектаў каторага у сталіцы пабудавана каля 10 будынкаў, вялікая частка каторых захавалася. …
#архітэктурабсср
Адзін з захаваўшыхся аб'ектаў, пабудаваных Герасімам Якушкай у Менску, з'яўляецца вялікі жылы дом Гарсавета 1936-1941 гадоў, які знаходзіцца на цяперашнім праспекце Незалежнасці 43. Фота канца 1930-х гадоў.
#фотабсср
Удзельнікі Беларускага драматычнага гуртка пры клюбе "Ільліча" Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі ў Менску, 1928 год (з сямейнага архіва Таццяны Таранда).
#фотабсср
Атмасферны фотаздымак БССР 1930-х гадоў. Меркавана гэта Менск, але гэта не дакладна.