Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.34K photos
9 videos
25 files
730 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
Барысаглебская (Каложская) царква ХІІ ст. ў Гродна на фота 1940 года.
👍3
#фотабсср
Даваенная Беларусь без прыкрас - Вялікая Савецкая вуліца ў вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, 1930 год.
#фотабсср
Народны дом у будынку былой сінагогі ў вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, 1930 год (лозунг на расцяжцы напісаны па-беларуску).
#рабочий
Зараз у Мінску здзіўляюцца бязснежнай і цёплай зіме, а ў 1928 годзе газеты пісалі, што ў Менску ў чэрвені выпаў снег і ўвогуле летам стаялі халады. Зацемка з газеты "Рабочий" №127 3 чэрвеня 1928 года.
#рэчыбсср
Вокладка камсамольскага білета ЛКСМ БССР, 1925 год.
#рабочий
Гендэрнае пытанне у Савецкай Беларусі - зацемка з газеты "Рабочий" №129 1928 года.
#лікбез
Хроніка абмяркоўвання пытання далучэння Гомельскай губерні і часткі Пскоўскай губерні да БССР у палітбюро ЦК ВКП(б) у чэрвені-лістападзе 1926 года.
#фотабсср
Від на мястэчка Дуброўна Віцебскай вобласці на фота 1930 года (будынак з высокім дахам - адна з сінагог мястэчка). Фота з электроннай калекцыі "Кунсткамеры": http://collection.kunstkamera.ru/.
#архітэктурабсср
Новапабудаваны паводле тыповага праекта раённы дом культуры ў Чачэрску, 1938 год.
#фотабсср
Яшчэ адна цудоўная фотка з электронных збораў "Кунсткамеры" (http://collection.kunstkamera.ru): дзіцячыя яслі пры калгасе ў в.Белка Тураўскага раёна, 1930 год.
Цікавая тут агітацыйная кампазіцыя на сценах сабраная з беларускамоўнага лозунга і партрэтаў правадыроў, сярод каторых можна адрозніць Сталіна, Леніна, Коласа (Чарвякова?) і вялікі партрэт Янкі Купалы.
#піонэрскізагаловак #рабочий
Пастанова з'езду афтальмолагаў і акулістаў БССР (насамрэч не). Загаловак з газеты "Рабочий" №131 1928 года.
#рабочий
Спачатку я афігеў ад таго факту, што і ў шахматах аказваецца можа быць плагіят, а потым паўторна прыфігеў ад таго, што аказваецца існуюць шахматныя кампазітары.
Зацемка з газеты “Рабочий” №131 1928 года.
#рэчыбсср
Значак Беларускага таварыства Чырвонага крыжа 1920-х гадоў.
#лікбез
Дзяржаўны архіў Харкаўскай вобласці Украіны выклаў поўныя сканы 18 спраў асуджаных у 1937-38 гадах (спасылка http://archives.kh.gov.ua/?page_id=18479 дзякуй за наводку каналу @kgbfiles) - ці дачаемся мы такога ў Беларусі, ня ведаю.
Гэтыя справы даволі займальнае чытво, прычым, уласна самі справы арыштаваных у 1937-38 гг. ўтрымліваюць літаральна 5 дакументаў - санкцыя на арышт, пратакол арышта і вобшука, пратакол допыта, рашэнне тройкі і даведка аб выкананні прыгавора - усё астатняе ў справах гэта дакументы звязаныя з рэабілітацыяй канца 1950-х і там сустракаюцца жудасныя рэчы, асабліва ў выпісках са спраў 1938-39 гадоў, у якіх судзілі саміх НКУСаўцаў.
Вось некалькі эпізодаў са справы былога начальніка НКУС Паўночна-данецкай чыгункі Качаргінскага Георгія Ізраілевіча (растраляны ў чэрвені 1939):
#фотабсср
“Прывет из Минска” - фотапартрэт зроблены ў адным з Менскіх фотаатэлье ў 1930-я гады.
#маладняк
Вокладка літаратурнага часопіса "Маладняк" №6 1925 года. Крацінка з правага ніжняга кута спраўдзіцца праз 14 год ад публікацыі часопіса.