“КАЛІ СЛЯЗА СКАЦІЛАСЯ НА ПОПЕЛ” – ВЫСТАВА, ЯКАЯ РАСПАВЯДАЕ АБ ТРАГЕДЫІ НАШАГА НАРОДА НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
З 14 снежня па 29 снежня 2022 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” працуе выстава па выніках сімпозіума “Калі сляза скацілася на попел”.
Тэма сімпозіума – трагедыя насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрывае маштаб трагедыі беларускага народа.
Мэта сімпозіума ў тым, каб яшчэ раз нагадаць аб трагічным гістарычным мінулым беларусаў, прыцягнуць увагу грамадскасці да неапраўданых страт і гора, звязаных з вайной і выказаць памяць продкам.
Мастацкае унітарнае прадпрыемства “МАСТАЦКІ КАМБІНАТ” грамадскага аб’яднання “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ” выступае ў ролі арганізатара сімпозіўма.
Удзельнікі сімпозіума – беларускія мастакі, члены ГА “Беларускі саюз мастакоў”: Алена Андрушчанка, Андрэй Басалыга, Ігар Гардзіёнак, Юрый Крупянкоў, Вольга Крупянкова, Вольга Нікішына, Андрэй Пяткевіч, Таццяна Сіплевіч, Юлія Шаціла, Усевалад Швайба.

"Абняць неабсяжнае": да 100-годдзя народнага мастака Віктара Аляксандравіча Грамыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава яго работ.
Віктар Грамыка - народны мастак БССР, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Віктар Грамыка быў абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. У часы яго кіравання будаваўся Палац мастацтва ў Мінску.
Віктар Грамыка – чалавек свайго часу, ён сфарміраваў светапогляд цэлага пакалення. Яго работы "Салдаты", "1941 год. Над Прыпяццю" паказвалі трагічны бок Вялікай Айчыннай вайны, яны задалі новы накіранак у выяўленні гэтай важнгай для краіны тэмы - больш асабісты, шчыры, без параднасці. Пейзажы В.Грамыкі таксама адметныя, яны адрозніваюцца насычанымі каляровымі пабудовамі, часам настолькі незвычайнымі, што здаецца, быццам карціна напісана нейкімі адмысловымі светлавымі фарбамі. У экспазіцыі можна ўбачыць і знакамітую работу "Ільны беларускія", што колеравай гамай нагадывае знакамітыя слуцкія паясы.

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год.
Падрабязней: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

ІНШЫ ПОЗІРК"
ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА ВОЛЬГІ РЭДНІКІНАЙ У ПОЛАЦКУ
У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава тэкстылю «Іншы позірк» сябры секцыі "Тэкстылю" Беларускага саюза мастакоў Вольгі Рэднікінай.
Мастацтва тэкстылю ў творчасці беларускіх мастакоў з'яўляецца адным з вядучых накірункаў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У ім адначасова адлюстроўваецца культура традыцый, аўтарскія новаўвядзенні і эксперыментальныя тэхнікі.
Вольга Рэднікіна з 2016 па 2022 была старшынёй секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў. Яна вядомая беларуская мастачка па тэкстылі, лаўрэат ll, lll і lV Усебеларускага трыенале мастацкага тэкстылю.
На персанальнай выставе ў Полацку Вольга прадставіла працы трох аўтарскіх праектаў пад назвай "Трансфармацыя ў ABSTRACT", "Зварот", "Дарожныя нататкі", у якіх філасофскія разважанні, тонкія псіхалагічныя перажыванні вытканыя ў палатно часу і свайго духоўнага свету.